Астатняя платформа
Спярша Тадэвуш спяваў песні на рускай мове.
У падземных пераходах.
БГ. Цой. Машына часу.
Потым спяваў польскіх песнех. Зразумела Нэмэна. Радовіч.
Венгерскіх, Амега.
І панеслася, чэшскіх, румынскіх, балгарскіх. Цот у цот з рэпертуарам груп і кружэлкамі фірмы Мелодыя. Улетку валандаўса па Крыму. Па Чарнаморскім узбярэжжы. На рускай больш не спяваў. Вандраваў у Сібір, дацёгся да Уладзівастока.
Выгляд яго быў просты і аскетычны. Капялюш стары з гардэроба таты, лекара. Які не разумеў такой цягі да дзіўнай музыкі і бадзяжніцтва самотнага сына.
Чыкага. Цэпелін. Ху.
І ніякіх бітлоў.
Дзіўны музыка гэны быў Тадэвуш.
Потым зайграў свае песні. На беларускай мове. Дзіўныя песні. Цягучыя. Аб волі. Аб праўдзе.
Аб веры. Аб сваёй зямлі.
Але не знайшлося прадзюсара. Ніхто не пачуў Тадэвуша ў падземных пераходах. На набярэжных.
Краіна кацілася ў дрыгву.
У Жлобіне, на вузлавой станцыі, спяваў Тадэвуш песні пра новую Беларусь. Ірваў голас і нэрвы.
Старая цётка, камуністка, зайшла ў апорны пункт на вакзале. Там палякі супраць нас, рускіх, песні спяваюць.
Білі Тадэвуша ў пастарунку. Гітару зламалі. Пальцы. Смяяўся Тадэвуш ім у твары. Пагардліва.
П'яны музыкант ўпаў пад цягнік Гродна-Унеча. Сэрца не вытрымала.
Тыповы выпадак у справаздачах міліцыі.
Тадэк, невук, былы студэнт гродзенскага Меду.
Свидетельство о публикации №222051400074