Баранi, Божа...

Не парадзіць, хто ліхі,
Пра сябе ён дбае.
Добра ведаю: такі
Грошы заграбае.

Можа складна гаварыць:
Верыш безумоўна.
Шапка на самім гарыць —
Усё ў ім адмоўна.

Не парадзіць, хто ліхі,
Там свае парадкі.
Ён не дбае пра другіх,
Сам жа сыты, гладкі.

Ведаю такіх людзей,
У іх душа парожня.
Зверху — нібы дабрадзей,
Насамрэч, як пожня.

Не парадзіць, хто ліхі...
I не дапаможа.
Ад такіх сяброў гнілых
Барані нас, Божа.


Рецензии