Ведай нашых

  "Людзі кажуць:мужык б'е сваю жонку-значыць вельмі кахае.Можа,яно і
так,але ж я хачу распавесці адну гісторыю.
    Гэта адбылося шмат гадоў назад.Мы тады былі маладымі і,вядома ж,
хадзілі ў клуб на танцы.У той час наймалі гарманіста і танцавалі пад
нармонік,ды і танцы вельмі адрозніваліся ад сучасных.
    Моладзь,а яе было вельмі шмат у тыя часы на вёсках,танцавала польку,
каркавяк,лявоніху,вальс і нават барыню,і калі гарманіст крыху стамляўся,
моладзь выдумляла розныя гульні.
    Асабліва папулярная была гульня ў рамень.
    Пасярод памяшкання ставілі табурэт ці лаўку,куды клалі рамень.Першы
 гулец браў рамень і,калі гэта быў хлопец,выбіраў сабе дзяўчыну,якую
перацягваў гэтым рамянём,і затым хуценька клаў яго на табурэт.Тая
дзяўчына,якую ўдарылі,выбірала сабе хлопца. І так па чарзе.У большасці
хлопцы білі рамянём дзяўчат вельмі слаба,для віду,ды і рабілі гэта не
ўсе.Але былі выпадкі,білі па-сапраўднаму,вельмі балюча,як хлопцы,так і
дзяўчаты.
     Адзін хлопец,назавём яго Сяргеем,вельмі закахаўся ў дзяўчыну Веру,
але яна на ўсе яго намаганні не рэагаала і адказвала ў сяброўстве,не
дазваляла праважаць пасля вечарыны дахаты.Сяргей быў па натуры спакойны
і ўраўнаважаны,танцамі не цікавіўся,ну калі толькі вальсамі.Такія паводзіны
дзяўчыне не падабаліся,яна любіла патанцаваць,пакружыцца ў польцы аж да
сёмага поту.
    Калі ў гульні падышла чарга Сяргея,ён,узяўшы рамень,некалькі разоў
 абышоў месца,дзе сядзелі дзяўчаты,а затым спыніўся каля Веры і з усяго
маху агрэў яе па спіне.
    Яна аж падскочылаад болю і закрычала:
    -Ты што,звар'яцеў ці з глузду з'ехаў?!
     Нв нейкі момант у памяшканні ўсталявалася цішыня,а затым пачулася:
    -Ну і прылажыў...
    Вера вырвала ў яго рамень замахнулася,але біць не стала.
    Калі скончылася вечарына і моладзь пачала разыходзіцца,Сяргей падышоў
 да Веры,узяў за руку і запытаўся:
    -Вера,можна,я праводжу цябе дахаты?
     І,усім на здзіўленне,яна не адказала:
    -Ну,калі ног не шкада,пайшлі,-і ўзяла яго пад руку.
    А жыла Вера за пяць кіламетраў.Аб чым яны размаўлялі ў гэты вечар,
нам невядома.Але ўсе прыкмецілі пасля гэтага здарэння Сяргей і Вера часта
былі разам і ў добрым настроі.
    На вёсцы ўсе сталі пагаворваць,што ў маладых справа ідзе да вяселля,
мусіць дзяўчына адчула моцную мужчынскую руку.Але вяселле так і не адбылося.
Вера праз тры месяцы,нікому нічога не сказаўшы,з'ехала невядома куды з
вёскі.
    Сяргей больш за год заставаўся адзін,з дзяўчатамі сяброўства не заводзіў.
Усе думалі,што ён чакае Веру.А пасля раптоўна ажаніўся з дзяўчынай з суседняй
вёскі.
    Вера прыехала да сваіх бацькоў на машыне праз пяць год з мужам і двумя
хлопчыкамі.Як пасля гаварылі,яна так і не даравала Сяргею той вечар і такім
чынам яму адпомсціла.Спачатку прыгарнула,а затым кінула,каб крыху пасмуткаваў.
 


Рецензии