Ажывае лiсцiк кволы...

Ажывае лісцік кволы...
Стаў вясною ён вясёлым.
Зелянее ўсё ў гаёчку,
У веснавым жывым лясочку.

Кветачкі чарэмхі горкай
Ззяюць ясна, нібы зоркі.
Пахам галаву закружаць,
Нават моцнага адужаць.

Мох пухнаты пад нагамі,
Птушкі ў багатай гаме.
Шчырым веснавым напевам
Розныя выводзяць спевы.

Ззяе ранняя зарніца...
Ты, вясна — цуд, чараўніца.
Лес гучыць тваёй струною,
Ажывае ўсё вясною.

Прыгажосць ды летуценне...
Бачу да жыцця імкненне.
Ажывае лісцік кволы,
Стаў вясною ён вясёлым.


Рецензии