Я неашчадная...

Я неашчадная ў пачуццях,
З дзяцінства гэтак павялося.
Мне выясненне нібы пруцце,
Процістаўленне – так жылося.

Напоперак – не раз бывала,
Я процівагаю бядотам.
З маленства веды набывала,
Не паддавалася згрызотам.

Заўсёды з кнігаю-сяброўкай,
Яна мне свет падаравала.
Фантазія, як дамалёўка –
Над кожным томам шчыравала.

Ствараўся светапогляд доўга.
Я – дамаседка, даматканка...
Шаную родных, данасць доўга,
Да смерці буду – целяханка.

Я неашчадная ў пачуццях,
Стварылася даўно, з дзяцінства.
Салоўку-пяюна пачуці –
З тым спевам – поўнае адзінства.


Рецензии