Зимны шлях
Анатоль Кудласевіч: Гэй, лінгвісты, моваведы, правільная назва нашай галактыкі - Малочны Шлях ці Млечны Шлях?
Калі нашыя старажытныя продкі пасля жніва глядзелі ў таямнічаю далячынь над сваімі галовамі і бачылі на ёй чароўную белаватую каляіну, яны не пыталіся, як яна завецца на расейскай мове. Нельга перакладаць з іншых моваў вызначэння існасцяў. Ихнія назвы павінны паходзіць з думак на роднай мове. У старажытняй Эладзе аўчары ды мысляры малако бачылі часцей за снег. Таму і параўналі з ім дзіўны зорны струмень, які на мой розум больш падобны на завейны віхор. Я не ведаю, як зваў цудоўны сусветны малюнак араты паляшук, ня ведаўшый чужаземных казак пра стварэнне сьвету. Захоўваючы рытм большасці іншамоўных назваў, я прапаную зваць нашу зорную скупнасць на беларускай мове – ЗІМНЫ ШЛЯХ.
Свидетельство о публикации №222061000098