Кованыя цьвiкi

Ёхан Леверда
-----------------------

Кованыя цвікі

Калі я стаў ўсведамляць сябе як чалавек, як індывід.
Мне чатыры гады было.
На вёсцы мяне гадавалі. На Палессе.

У вайну вёску спалілі фашысты.  Але тыбульцы пасьпелі ў лес уцячы.

Адбудавалі веску толькі ў сярэдзіне 50-х. Ні аб якіх вуліцы, тратуарах, прамовы быць не магло. Векавы бруд па вуліцы, калі яе так можна называць.

Заўважыў,  тутэйшыя ўсе былі ў вёсцы, людцы, якія перажылі вайну. Усё намагаліся захоўваць.
Старыя рэчы. Што выратавалі і што ацалела. І што было здабыта цяжкой працай. Струмент. Рыштунак нейкі. Конскую збрую.  Асабліва шанаваліся цвікі. О, цьвікі!
У майго дзядзькі Пятра ў сцёпцы захоўваўся вялічэзная скрыня танкавага нямецкага струменту, напоўненая цвікамі рознага калібру. Іржавыя. Пераважалі старадаўнія,  колішнія, не куплёныя, круглыя.
А кованые, квадратныя.  І крывыя і ўжо пароўнятыя.
Вянчаў гэта ўсё дабро нямецкі танкавы дамкрат, які вісеў на сцяне, на дыхтоўным гаку, з таўром фірмы Solingen.
Нямецкае - ўсё добрае, як казала мая баба Адарка, строячы вячэру ў старажытных мэдных каструлях. Нямецкіх.


Рецензии