Каюся, грэшная...

Каюся, грэшная – я іншы раз гляджу тэлевізійныя перадачы.

Добрыя і цёплыя пачуцці выклікае прагляд якасных савецкіх мастацкіх фільмаў пяцідзесятых-васьмідзесятых гадоў мінулага стагоддзя; праблемы і спадзяванні галоўных герояў зразумелыя людзям майго пакалення.

Гляджу “крывавую” перадачу “Следства вялі…”. У праграмах цікава паказаны дэталі побыту, жыццёвага ўкладу і звычак савецкіх грамадзян, якія пражывалі ў камунальных кватэрах; работа “кіруючых і кіравальных” органаў; грамадская дзейнасць верных памагатых партыі і ўрада – акцябрат, піянераў-камсамольцаў.

Вядучы перадачы Леанід Канеўскі не пакідае без увагі сферу абслугоўвання, работа якой цесна звязана з абаротам грошай, коштамі на тавары народнага спажывання і паслугі насельніцтву.

У руках акцёраў, апранутых па модзе тых гадоў, – знаёмыя з дзяцінства рублікі, траячкі, чырвонцы і буйнейшыя купюры. Леанід Сямёнавіч часам каментуе, што можна было купіць на тую ці іншую грашовую суму, тым самым даючы глядачу магчымасць вярнуцца ў гады, калі “дрэвы былі вышэй, трава зеляней, марожанае смачней”.

Праграма носіць пазнавальны характар: не ўзгадаю ніводнага сюжэту, у якім не расказвалася б пра культуру, традыцыі і нацыянальную кухню рэгіёна, дзе адбылася драматычная падзея.

А яшчэ – “Рамантыка раманса”! Тэлевізійная перадача з больш, чым дваццацігадовым стажам, –  адпачынак душы ў свеце сучаснага, максімальна спрошчанага музычнага матэрыялу, не разлічанага на доўгажытак.

Зрэшты, аб густах не спрачаюцца.

Знаходжу час для прагляду перадач “Што? Дзе? Калі?”, “Сусветныя гульні розуму” і “Слабое звяно”.
 
Вынікі майго “канапавага ўдзелу” ў гульні “Што? Дзе? Калі?” не цешаць: я правільна адказваю ўсяго на адно-два пытанні, зададзеных тэлегледачамі знаўцам. А сорак гадоў таму, у першыя гады існавання перадачы, “брала” па тры, а то і па чатыры задачы.

 Калі сведкамі маіх “глыбокіх усебаковых ведаў” аказваюцца сыны, з прыкрасцю махаю рукой і незадаволена каментую:

– Пытанні нейкія дзіўныя, невядома, на каго яны разлічаны?!

Мае родныя згодна ківаюць галавой, маўляў, сапраўды, такія задачы прызначаны для адмыслоўцаў-прафесіяналаў вызначанай вобласці ведаў.

А я-то ведаю, што справа зусім у іншым – недахопах маіх нейронавых сувязей, бо менавіта яны перадаюць адзін аднаму дадзеныя з розных абласцей галаўнога мозгу і забяспечваюць фармаванне памяці, развіццё і разуменне гаворкі!

Недахопы – гэта пачатковы этап парушэння нейронавых сувязяў, выкліканы няпоўнай ці недастатковай загружанасцю галаўнога мозгу, характэрны для людзей сталага ўзросту. Знаёмая з грамадзянамі, якія выхад на пенсію расцэньваюць як поўную свабоду, уключаючы ў гэтае паняцце і адмову ад шматлікіх відаў самаўдасканалення: чытання, зносін з цікавымі людзьмі, падарожжаў.

А хвароба Альцгеймера* тут як тут: яна ўжо чакае сваю чарговую ахвяру – аматара вольнага жыцця! Яе не задобрыш праглядамі забаўляльных і так званых “гумарыстычных” тэлевізійных праграм; ёй нагрузку на нейроны падавай!

Для падтрымання ў належным стане нейронавых сувязяў я чытаю класічную літаратуру; у якасці адпачынку-забавы гляджу “Сусветныя гульні розуму” і “Слабое звяно”.

Падчас прагляду тэлевізійных перадач імкнуся адказаць на пытанне вядучага на імгненне раней, чым гэта зробіць гулец; хуткая рэакцыя – прыкмета наяўнасці нейронавых сувязяў, якія добра захаваліся. Зрэшты, не буду хітраваць: у тэлешоу “Сусветныя гульні розуму” я заўсёды з нецярплівасцю чакаю з’яўлення саперніка запрошанай знакамітасці. Радуюся, калі апанентамі асноўных гульцоў аказваюцца інтэлігентны Юрый Хашымаў або суперэрудыт Анатоль Васэрман, які, з яго ж слоў, чытае “кнігі стэлажамі”.
 
А вось “Слабое звяно” – перадача шматпланавая: пазнавальная, гумарыстычная і псіхалагічная. Пазнавальная: я кожны раз даведваюся штосьці новае ці ўспамінаю добра забытае старое; гумарыстычная: па меркаванні асобных гульцоў, Аляксандр Сяргеевіч Пушкін з’яўляўся лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літэратуры, а генералісімус Аляксандр Васільевіч Сувораў жыў у дваццатым стагоддзі.

Псіхалагічны складнік праграмы выяўляецца з самага яе пачатку – знаёмства з удзельнікамі тэлевізійнай перадачы. Манера гульца прадставіць сябе ўдзельнікам спаборніцтва і тэлегледачам; паводзіны падчас дыялогу з Марыяй Кісялёвай; рэакцыя на свае няправільныя адказы і водгукі іншых членаў каманды, – уся сукупнасць эмацыйных праяў чалавека дае магчымасць наўскідку скласці псіхалагічны партрэт гульца.

Паводзіны і каментарыі ўдзельніка гульні пасля выдалення з плашчадкі – заключны штрых да яго духоўнага вобразу.
 
Як правіла, індывідам, прызнаным камандай “слабым звяном”, атрымоўваецца захаваць годнасць. Не пераходзячы на асобы, яны называюць прычынамі свайго заўчаснага сыходу з гульнявога поля такія фактары, як хваляванне, нязвыклая абстаноўка ў студыі, яркае асвятленне, цяжкасць ці няведанне пытанняў і г.д.

Іншая частка “датэрмінова вызваленых” вінаваціць у сваіх паразах паплечнікаў па камандзе, якія вынеслі суб’ектыўнае рашэнне (на думку няўдачнікаў); жанчыны, якія самі прызначылі сябе “прыгожымі”, наракаюць на інтрыгі “дурнушак” ці абвінавачваюць мужчын у гендэрнай дыскрымінацыі.

 Мне запомнілася адна гульня, у якой прымала ўдзел беспрацоўная пяцідзесяцідзевяцігадовая Марына. Яна добра адказвала на заданні першых раўндаў, магчыма, з прычыны нескладанасці адрасаваных ёй пытанняў.

Пасля выбара ўдзельнікамі чарговага кандыдата на выключэнне яго з каманды, Марыя Кісялёва звярнулася да Марыны, на таблічцы якой было напісана імя прэтэндэнта “на вылет”. Яно супала з выбарам большасці гульцоў; рашэнне вядучай інтэрв’юяваць менавіта Марыну ўяўлялася выпадковым.

Марыя Аляксандраўна папрасіла нагадаць, як прадставілася удзельніца гульні, дзе і кім працуе?

Даведаўшыся, што Марына – беспрацоўная, вядучая высветліла, што візаві не атрымала спецыяльнай адукацыі і ніколі не працавала. На кожнае наступнае пытанне Марыі Аляксандраўны ў беспрацоўнай Марыны ўжо быў гатовы адказ:

– Не працую, каб раніцай не ўставаць і не прыстасоўвацца да начальства…

– Галоўнае – паставіць прыярытэты: сям’я, здароўе…

Марыя Кісялёва пацікавілася:

– А на што ж Вы жывяце?!

Адказ “пастаўшчыцы прыярытэтаў” нагадаў дзіцячую гульню: “Так і няма не казаць…”:

– Трэба шукаць нейкія шляхі: латарэйкі, гульні… Адну кватэрку купіш – здаеш, другую купіш – здаеш…

– Дзе ж Вы бераце грошы на пакупку кватэр, калі ніколі не працавалі?! Дарэчы, Вам ніколі не прыходзіла ў галаву, што ад працы можна атрымліваць задавальненне? – пацікавілася вядучая.

– Ну, латарэйкі, гульні ўсякія, вось і да Вас прыйшла… – спакойна працягвала дамарослая “бізнес-вумэн”, нібы не заўважаючы другой часткі пытання візаві.

У вядучай шоу знікла жаданне слухаць падобную цягамоціну; яна перайшла да гульні.

У наступным раўндзе дрэнна згуляў мужчына, які раней, у гутарцы з Марыяй Аляксандраўнай, добра адазваўся аб сваёй жонцы. Тэлевядучая звярнулася да Марыны, якая прагаласавала супраць гэтага гульца, удакладніць, чаму менавіта Сяргей павінен пакінуць каманду?

– Ён застаяўся, яго дома жонка чакае, – з яхіднай ухмылкай пракаментавала Марына сваё рашэнне.
 
– І праца! – дапоўніла Марыя Кісялёва, шматзначна паглядзеў на непрацаўладкаваную “шукальніцу нейкіх шляхоў”.

Бог шэльму меціць: чарговы тур аказаўся правальным для Марыны і ўдзельнікі шоу аднадушна прызналі яе самым слабым гульцом.

На пытанне вядучай, што яна плануе рабіць у будучыні, утрыманка з выклікам адказала, што будзе “набываць яшчэ адну кватэрку”.

Пасля выхаду з гульнявой пляцоўкі раз’юшаная Марына вымавіла перад камерай гнеўлівы зварот да тэлегледачоў:

– У гэтым тэрарыуме непрыемна было знаходзіцца! Я ім, аказваецца, ланцужок разарвала!

Далей рушыла асуджэнне ўсіх і ўся: аператар адключыў запіс разноснага выступу “нявінна пацярпелай”.

Яе гнеўная прамова ўнесла апошнюю рыску ў псіхалагічны партрэт нахлебніцы, у думках складзены мною: вонкавыя праявы ўнутранага свету Марыны гарманіравалі з гэтакімі насельнікаў указанай ёю жа прасторы, разнавіднасцю тэрарыума – серпентарыем.

*Хвароба Альцгеймера – найбольш распаўсюджаны тып дэменцыі, які выклікае ў чалавека праблемы з памяццю, мысленнем і паводзінамі.


Рецензии
Вечера доброго Вам, уважаемая Нелли!

Как ни странно, но при всей моей нелюбви к большинство телепередач, цикл "Следствие вели..." вызвал у меня искренний интерес.
Быть может, причиной тому именно умелое погружение в атмосферу тех лет, этакое теплое, хотя и грустное чувство ностальгии по прошлому?!
Но, как бы то ни было, программа выполнена на высоком уровне.

Что же касается большинства, так называемых, конкурсных, "интеллектуальных" передач, как мне кажется, многие из них сильно проиграли, когда перешли на коммерческие рельсы.
А уж в тех случаях, когда передача целиком построена на зашкаливающем индивидуализме, призывающем расталкивать соперников руками, на мой взгляд о каком-то интеллектуальном досуге и речи не идет. По-моему, лучше уж тогда разгадывать кроссворды...

С глубочайшим уважением,

Сергей Макаров Юс   26.08.2022 20:52     Заявить о нарушении
Добрый день, уважаемый Сергей!

Вы абсолютно правы: именно прекрасная подача материалов о нашем советском прошлом вызывает интерес к передаче "Следствие вели...".

А ещё я хорошо помню первые передачи "Что? Где? Когда?", где главным призом были редкие книги.

Куда всё это ушло? Увы, ответ очевиден...

С неизменным почтением.

Нелли Фурс   27.08.2022 17:54   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.