Мультымедыйная литаратура

Хадаки пайшли

Я сваёй такі бізнэс купіў,што кожны дзень  з людзьмі.
А пакуль яна сваю працу  робіць,народ гаворыць:пра хваробы старыя-новыя,пра пагоду,ураджаі ў гародах,ну і пра палітыку гэтую апошніх тыдняў.Маёй такія размовы пачынаюць назаляць,і яна адпраўляе асабліва палітызаваных кліентаў да мяне.Прыходзяць,пытаюцца рады,гневаюцца...
Сёньня надвечар сусед Саша,які ў лясгасе дрэвы валіць,зайшоў у двор ды пытаецца:
"- Дык што,ГЭТЫ ўсё?"
Таму ў маім двары цяпер альтэрнатыўны райвыканкам  вечарамі працуе,ідзе актыўнае абмеркаваньне шанцаў на перамены і адказу на пытаньне, "Ці  будзе ГЭНЫ страляць?"
27.06.2020,
Марыліна Горка
"И зная быт и нрав Смоленска...",альбо Ізноў пра небясьпеку рускага імперыялізму

На вуліцы чортава гарачыня,дык пакуль тое замест кавы спісаўся з маладой смалянкай,адно,другое,кампліментаў падкідваю,музай называю... Ну а потым так нібы між іншым і пра Смаленск наш,які некалі беларускім быў,а гадоў 30  таму на Смаленшчыне яшчэ па-беларуску гаварылі...
І тут  муза і пачынаючая паэтка дасылае мне:
"И зная быт и нрав Смеленска и историю его. Он к Белоруссии причастен не был и говорят здесь русским языком и говорили раньше тоже. Историю я знаю и без страху говорю".
Упс:дзяўчынцы 16,прозьвішча - Маскалёва.

27.06.2020,
Марыліна Горка

Аўтограф Ан. Сыса

У апошнія гады басяцтва,ужо ня маючы сваіх кніг пад рукамі,ён мог падпісаць уласным аўтографам кніжку іншага аўтара,беручы яе з сваёй жа паліцы,альбо з паліцы ў доме таго,каму падпісваў.
Аўтограф Сыса на кнізе Барадуліна  "Вечальле".

27.06.2018,Марылина Горка


Рецензии