Мрэе дзеука...

Мрэе дзеўка аб замужжы:
«Дзе ж падзеўся любы мой, каханы?»
Думкай галаву закружыць:
«Падрасту – пакіну Целяханы...»

Мрэе дзеўка – падарожжы,
Велічнасць краін чужых ды мора.
Родны край? Ён найдарожшы,
Меў заўсёды надта ж многа гора.

Мрэе дзеўка: «Ёсць там хлопцы,
Выбяру сабе для шлюбу прынца...»
Жабы квакаюць з балотца:
«Толькі прынц, такі твой, дзеўка, прынцып...»

Мрэе дзеўка аб далёкім...
Добры хлопец за суседнім плотам.
Вырас ладным, сінявокім,
Завіхаецца, увесь у турботах.

Сёння з бацькам сена косіць,
А назаўтра з лесу цягне дровы.
Дапамогі ён не просіць,
Дужы хлопец, малады, здаровы.

Падабаецца суседка,
На дзяўчыну часта паглядае.
Тая ўсміхнецца зрэдку:
«Не маё... мая туга другая...»

Бо не ведае дурніца:
Хлопец свой, знаёмы – самы лепшы.
Не патрэбна заграніца...
Будуць дзеці, унукі, песні, вершы...


Рецензии