Нядбайны сведка

Нядбайны сведка што напіша?
Аб чым ён можа гаварыць?
Фантазія нагой калыша –
Нябытны сведка прагарыць.

А той, хто быў сапраўдным сведкам,
Напіша – плямы не адмыць,
Бо на сябе ён мае метку –
Не стане свет лухтой карміць.

Нядбайны сведка – безпарадны,
Несправядлівец – ён хітрун.
Незразумелы ды бязладны,
Пустагаловы балбатун.

А той, хто бачыў увачавідкі,
Да смерці пранясе цяжар.
Цярністы шлях яго не брыдкі,
Бо ён у сэрцы носіць жар.

Нядбайны сведка, як пралаза...
Які ён можа свет праліць?
Хлусні народзіцца праказа,
Яна не можа ацаліць.


Рецензии