Мы памятаем...

У скверы ў цэнтры гарадскога пасёлка Целяханы Брэсцкай вобласці знаходзяцца брацкія могілкі савецкіх воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Па дадзеных 1991 года, на магілках пахавана шэсцьдзесят тры воіна: сорак сем партызан і шаснаццаць вайскоўцаў Чырвонай Арміі. Сярод пахаваных – партызаны 99-й брыгады імя Д.Г.Гуляява і воіны 138-й гвардзейскай стралковай дывізіі, якая 10 ліпеня 1944 года вызваляла Целяханы ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў.

У 1952 годзе на месцы пахавання воінаў быў усталяваны абеліск з пяціканцовай чырвонай зоркай; яго ў 1989 годзе замяніла мемарыяльная архітэктурная кампазіцыя з жэлезабетону, якая была аднесена да матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Мемарыяльны комплекс з’яўляецца месцам правядзення дзяржаўных святаў нашай краіны – Дня Перамогі і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які быў усталяваны паводле Указу Прэзідэнта краіны ў снежні 1996 года.

Дата правядзення галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці – 3 ліпеня 1944 года, звязаная з вызваленнем ад нацысцкіх акупантаў сталіцы Беларусі, горада Мінска.

Патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення з’яўляецца асновай ідэалогіі нашай краіны; мы свята шануем памяць аб Вялікай Айчыннай вайне.

Апошнія тры-чатыры гады ўрачыстасці носяць не такі маштабны характар, як у “даковідныя” часы. Па зразумелых прычынах ужо шмат гадоў не праводзіцца шэсце ветэраноў, хоць нешматлікія ўдзельнікі вайны, што засталіся ў жывых, па-ранейшаму знаходзяцца ў цэнтры ўвагі мясцовай улады і радавых грамадзян.

Акцыя-шэсце “Бяссмертны полк” – міжнародны грамадска-палітычны рух па захаванню асабістай памяці аб пакаленні Вялікай Айчыннай вайны, у апошнія гады некалькі перайначыўся: у Дзень Перамогі лінейка з лепшых вучняў школ дэманструе фотапартрэты ветэранаў вайны.

На маёй малой Радзіме, гарадскім пасёлку Целяханы Брэсцкай вобласці, вялікая ўвага надаецца захаванню традыцый, закладзенных яшчэ ў савецкія часы і гады станаўлення суверэннай Беларусі. Акрамя ўрачыстага святкавання Дня Перамогі і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, мае землякі ў дзень пачатку вайны ўспамінаюць аб найвялікшай трагедыі дваццатага стагоддзя і смуткуюць аб незаменных стратах.

22 чэрвеня 2021 года ў чатыры гадзіны раніцы, у абяліска брацкай магілы, упершыню адбылася агульнараённая акцыя “Запалім свечку памяці”. Мерапрыемства прысвячалася Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і васьмідзесяцігоддзю яе пачатку.

Галоўнай тэмай усіх выступаў на мітынгу-рэквіеме быў пасыл – не дапусціць надалей такой страшнай і кровапралітнай вайны.

Арганічным працягам тэмы захавання міру была прамова масквіча Андрэя Даньшына, які мае беларускія карані. Ён закрануў злабадзённую праблему: спробы некаторых “заказных гісторыёграфаў” перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны.

Сёлета на тэрыторыі нашай краіны праводзіцца акцыя “Запалім свечку памяці”, прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народу.

Я ніколі не заставалася ў баку ад грамадска значных мерапрыемстваў. У дзяцінстве, юнацтве, сталым узросце, больш за трыццаць гадоў працуючы ў сістэме аховы здароўя Баранавіцкага рэгіёну, заўсёды прымала ўдзел у святкаванні Дня Перамогі, Дня Незалежнасці і іншых падзеях, знакавых Рэспублікі Беларусь.
Не змяніла гэтай традыцыі і ў апошнія гады, пражываючы на маёй малой радзіме, у гарадскім пасёлку Целяханы.

22 чэрвеня 2022 года, у тры гадзіны сорак хвілін, я была ля абеліска. Негледзячы на халаднаватае і ветранае надвор’е, ля мемарыяла брацкіх могілак, дзе пахаваны савецкія воіны і партызаны, загінуўшыя ў гады  Вялікай Айчыннай вайны, сабраліся неабыякавыя жыхары пасёлка.

Акцыя пачалася выступленнем старшыні сельскага выканаўчага камітэта Аксаны Мялік і старшыні Савета ветэранаў пасёлка Святланы Крэк. Іх паведамленні – кароткі аналіз “якой цаной заваявана шчасце” для жыхароў Целяхан, Беларусі і Савецкага Саюза.

У мітынгу-рэквіеме прыняў удзел Зіновій Мікалаевіч Каланчук, адзіны ў населеным пункце ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Нягледзячы на свой паважны ўзрост – тыдзень таму яму споўнілася дзевяноста пяць гадоў, Зіновій Мікалаевіч займае актыўную жыццёвую пазіцыю. Ён падзяліўся з прысутнымі успамінамі аб пачатку вайны на тэрыторыі пасёлка і нагадаў аб непазбыўным болю маіх землякоў – знішчэнні тысячы чатырохсот жыхароў Целяхан яўрэйскай нацыянальнасці ў першыя месяцы вайны.

Пасля “Хвіліны маўчання” і ўскладання вянкоў і кветак да мемарыяла, у яго падножжа былі расстаўленыя падпаленыя свечкі. Іх імгненна задзьмуў моцны парыв ветру – сама прырода запрацівілася згадванню даты пачатку рэалізацыі дзікіх задум фашыстаў, несумяшчальных з паняццямі гуманізма.

Нягледзячы на надвор’е, удзельнікам акцыі ўдалося “запаліць свечкі памяці”: у самым пачатку мітынгу ўсе прысутныя ўключылі ліхтарыкі сваіх мабільных тэлефонаў.

Мы памятаем …


Рецензии
Вечера доброго Вам, уважаемая Нелли!

Знаете, вспомнилось одно высказывание - "Народ жив до тех пор, пока помнит о своих корнях, помнит о деяниях предков".
И память о той Великой войне можно назвать, наверное, одной из самых прочных нитей, связывающих нас с событиями, подвигами предков, позволивших нам существовать, как народ.
И наиважнейшей задачей является проведение мероприятий, направленных на то, чтобы эта нить связи между поколениями не разрывалась никогда.

С самыми добрыми пожеланиями,

Сергей Макаров Юс   11.08.2023 21:18     Заявить о нарушении
Добрый день, уважаемый Сергей!

Сердечно благодарю за отзыв!

Вы правы: сбережение памяти о Великой войне и воспитание у молодого поколения трепетного отношения к своим корням - залог сохранения народа.

С глубочайшим уважением и самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   12.08.2023 13:03   Заявить о нарушении