Старой-то яна будзе...

Гэтую пацешную гісторыю ў студэнцкія гады распавяла мая сяброўка, Таісія Салодкіна.

Падчас летніх вакацый з групай аднадумцаў яна адправілася “пакараць” Каўказскія горы. Кампанія, якая складалася з кандыдатаў у майстры і майстроў спорту, вырашыла выпрабаваць свае здольнасці альпіністаў у горным масіве Малога Каўказа, размешчанага на тэрыторыі Грузіі.

За даўнасцю гадоў я забылася назву вяршыні, заваяваць якую мела намер мая сяброўка-узыходніца, ды і не так гэта важна.

Падабралася кампанія атлетаў, у якой усе выдатна ведалі адзін аднаго: іх аб’ядноўвалі сумесныя трэніроўкі, зборы, спаборніцтва-турніры. На адпачынку фізкультурнікі таксама не спынілі сваіх заняткаў: без пастаяннай фізічнай падрыхтоўкі лёгка страціць спартыўную форму.

А вечары былі прысвечаны сумесным пасядзелкам, цікавым расповедам, танцам і спевамі пад гітару. У такой рамантычнай абстаноўцы дзяўчаты і хлопцы па-іншаму пачалі глядзець адзін на аднаго; узніклі як узаемныя сімпатыі, так і безадказныя пачуцці.

Тошке, высокай доўганогай бландзінке, відавочна сімпатызаваў пяцікурснік нашага медыцынскага інстытута, валейбаліст Сяргей. Ён, як быццам вывадкова, сустракаў Таську ў размяшчэнні лагера, вечарамі стараўся прысесці радам і не прапускаў магчымасці запрасіць яе на танец.

Мая сяброўка падтрымлівала з Сярожам добрыя сяброўскія адносіны і рабіла выгляд, што не заўважае падвышанай увагі старшакурсніка да сваёй асобы.

Нефармальны лідэр групы, спрынтар Леанід, дамовіўся аб правядзенні папярэдняга інструктажу перад узыходжаннем.

Праваднік, трыццаціпяцігадовы мясцовы жыхар Аўтандзіл, завяршаючы заключны занятак з пачаткоўцамі па пытаннях бяспечных паводзін падчас заваявання вышыні, абвясціў турыстаў аб начлегу ў гарах, запланаванага на першую ноч паходу.

Напярэдадні экспедыцыі звычайныя вячэрнія “пасядзелкі-песні-танцы” былі адмененыя; спартоўцы сваечасова адправіліся спаць.
 
Назаўтра, пасля адпачынку і сну, альпіністы адправіліся ў шлях. Пад’ём быў адносна адхонны і нескладаны; падчас руху турысты пастаянна перакідваліся каментарамі або жартамі з любой нагоды.

Абед і пасляабедзенны адпачынак прыцішылі запал гаваруноў; да вечара большасць спартоўцаў маўчала. Калі Аўтандзіл абвясціў аб заканчэнні дзённага пераходу, каманда вясёлымі воклічамі павітала свайго правадніка, які прывёў новаспечаных альпіністаў да завяршэння першага этапу ўзыходжання “без санітарных страт”.

– О-о, калі вы жартуеце, значыцца, не стаміліся! Можа быць, яшчэ пару-тройку кіламетраў сёння пройдзем? – адазваўся праваднік на рэакцыю каманды.

– Не-е, гэта мы з радасці так свавольнічалі! – шматгалоса адказвалі спартоўцы.

– Ну, у такім выпадку – прывал, тут і заначуем! – паведаміў Аўтандзіл.

Хутка, як быццам само па сабе, арганізавалася вогнішча з падвешаным кацялком для гатавання вячэры, таксама хутка падрыхтавалася і з’елася паходная ежа, а разыходіцца па спальным месцам не хацелася.

Размясціўшыся вакол вогнішча, некаторыя турысты слухалі расказы “сына гор” Аўтандзіла, іншыя ціха напявалі, любуючыся агнём вогнішча.

Таська слухала правадніка – ён распавядаў аб духоўнай спадчыне і звычаях каўказцаў, надаўшы асаблівую ўвагу аўтэнтычнай грузінскай культуры.

Валейбаліст Сярожа хадзіў непадалёк і спадзяваўся, што аб’екту яго сімпатый хутка надакучыць слухаць прамовы горца з характэрным грузінскім акцэнтам.
Не дачакаўшысь, Сяргей папрасіў Тошку адысці разам з ім у старонку, каб паведаміць ёй нешта важнае, што мая сяброўка і зрабіла.

– Што здарылася, Сярожа? – спытала Таіса, неахвотна адходзячы ад вогнішча.

– Ты ўвесь час яму ў рот глядзіш, а пра мяне зусім забылася! – запальчыва вымавіў спартовец.

– Так і ты далучайся да нас, Аўтандзіл вельмі цікавыя рэчы распавядае! – заўважыла Таська.

– А я так не хачу! Я хачу, каб былі толькі ты і я! Толькі ты і я, разумееш?! – тонам капрызнага хлопчыка, які не атрымаў жаданую цацку, гучна вымавіў беларускі “Атела”.

– Не, не разумею, я не давала табе ніякай падставы для такіх хаценняў-жаданняў! – холадна адказала сяброўка, вяртаючыся да вогнішча.

– Ну, і застанешся ты старой дзевай! – у сэрцах выгукаў услед Таське адхілены кавалер.

Фраза-пажаданне нагнала сяброўку ля вогнішча; Тошка, “старая дзева ў перспектыве”, стаяла ў разгубленнасці, не ведаючы, што ж ёй рабіць?

Няёмкае маўчанне турыстаў парушыў Аўтандзіл. Ён устаў з імправізаванага сядзення, пабышоў да Таісіі, лёгенька дакрануўся да яе пляча, павярнуўся ў бок Сяргея і, паказаўшы жэстам на доўгія стройныя ногі дзяўчыны, павольна і выразна вымавіў:

– Э-э, не тое ты гаварыш, дарагі! Старой-то яна, безумоўна, будзе, а вось дзевай – ніколі!

Нібы ў воды прыгажуні Куры глядзеў горац: Тошка выйшла замуж за цудоўнага чалавека, нарадзіла дачку, якая, як і мама, стала доктарам.


Рецензии
Доброго дня Вам, уважаемая Нелли!

Нашел-таки, произведение, на которое не писал рецензию...))

Да, в таких походах (замечу, порой и в командировках) часто происходят всевозможные "безобразия", а уж появлением симпатий и антипатий уж точно не стоит удивляться.
Точно так же, как не стоит удивляться слишком уж радикальной реакции некоторых молодых людей (а иногда и девушек), на отказ. Ведь в таком возрасте часто критическое мышление спит где-то в самой глубине души, а вот самомнение зачастую так и рвется наружу.
Но, кому же хочется признавать свое поражение?

С глубочайшим уважением,

Сергей Макаров Юс   20.08.2023 16:57     Заявить о нарушении
Добрый день, уважаемый Сергей!

Искренне благодарю за отзыв!

Вы очень точно подметили о всевозможных "безобразиях", имеющих место в компаниях, находящихся в неформальной обстановке.

Зачастую их причина - в завышенной самооценке одного из партнёров и уверенности в, желательном для него, дальнейшем развитии событий.

С улыбкой и самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   21.08.2023 16:46   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.