Прэ аж

Прэ аж

Намагаўса быць найголоўнешнім, чым старшыня суседняга калгаса. І за гэта, справаздачныя  лічбы за год,  ціснуў усіх калгаснікаў. Сваіх - несваіх. І родных сваіх.  Якія яго у *чучынскі  сельскагаспадарчы тэхнікум выпраўлялі колісь. Адежку давалі. Грошыкі збіралі. Кумпяка тішком у торбачку клалі. Калі шчэ фінінспектар, як шакал гойсаў па раёні.
Парады давалі. Хваляваліся.
І браў ён ўсё. Моўчкі. Толькі ён меў рацыю.

Німа вёскі. Зараз. Хаты зруйнавалі. Без вайны.
Бо ён так вырашыў.

Каб ніхто разлік не выстаўляў. Крый Божахна!

Тэй старшыня калгасу загінуў.  Раптоўна.  Узяў штурвал на сябе. У небі.
Падняўшыса на самалёце, які апырскваў  каларацкіх жукоў. На палёх.

Так было.
А можа і не.

Мабыць ён вжэ  на пэнсіі.
І прыехаў на вёску. Да сваіх. Дзе амаль нікога.
І узяў чарку, на могліцах.
З хлопцамі бацькоў. Якіх зневажаў.
І даравалі яму хлопцы.
Слухалі ягоныя сьлёзы.

Хоць маглі тут, за могліцамі ,  у канаве, дзе паліцаяў , па вайне, жыўцом закапалі. І яго.
Лёхка.

Такія дурныя беларусы. Вось.


Рецензии