Блiн, блiнец, аладак...

Блін, блінец, сачэнь ды корж,
Цадавік, грыбок, налеснік...
Кожны гэты блін харош,
Пра бліны складаюць песні.

Прэсны, кіслы – тоўсты бок.
А сухога коржам клічуць.
З пенкі масляны грыбок,
Ён малому шчасце зычыць.

З макавага малака
Выпякаюцца сачэні,
Непадобны да грыбка –
Атрымаеш насычэнне.

Ўспомню пра аўсяны цэд –
Цадавень – прыгожы, смачны.
Як  узрадуецца дзед –
Цадавік бярэ ўдзячны.

А маленькія блінцы –
Усім вядомыя аладкі.
Ой, бліночкі-малайцы...
Той, хто з’еў іх – сыты, гладкі.


Рецензии