Моладзь
У суверэннай Беларусі з 1958 года Дзень моладзі быў уключаны ў пералік дзяржаўных святаў, святочных дзён і памятных дат, зацверджаны Указам Прэзідэнта краіны. У чэрвені 2021 года назва свята была перайменавана ў “Дзень моладзі і студэнцства”.
У Расійскай Федэрацыі пасля распаду Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік “Дзень моладзі” быў перанесены на 27 чэрвеня, хоць у некаторых гарадах асноўныя мерапрыемствы праходзяць “па даўніне”, у апошнюю нядзелю чэрвеня, адначасова з Беларуссю і Украінай.
Напярэдадні свята мы з мужам вырашылі адзначыць мерапрыемства адкрыццём купальнага сезона. Сёлета вясна і пачатак лета былі прахалоднымі, а вось перадапошні тыдзень чэрвеня выдаўся сонечным і гарачым; не было ніякіх сумневаў, што вада Вулькаўскага возера добра прагрэлася.
Натуральны вадаём размешчаны на адлегласці крыху больш за два кіламетры ад нашага бацькоўскага дома ў гарадскім пасёлку Целяханы Брэсцкай вобласці Беларусі. Мы выйшлі крыху раней, каб вярнуцца яшчэ да наступу паўдзённай спёкі.
У свае немаладыя гады мне ўдалося захаваць юнацкую наіўнасць: я была ўпэўнена, што ў такую рань усе прыстойныя людзі спяць і на возеры будуць толькі адзінкавыя аматары рыбалкі і плавання.
Памылялася: прыкладна за паўкіламетра да вадасховішча ўжо чулася вясёлая музыка; аўтамабільная стаянка была запоўнена транспартам, а зона адпачынку сустрэла нас мноствам палатак і адпачывальнікаў.
Уласна, жыхары Целяхан ужо прывыклі, што пасля грунтоўнага добраўпарадкавання заходняга берага возера, тут рэгулярна праводзяцца турыстычныя злёты раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню, канцэрты, разнастайныя масавыя мерапрыемствы, а таксама трофі-рэйды (спаборніцтвы па пераадоленні бездарожжа) “Дрыгва”.
Для правядзеня маштабных мерапрыемстваў створаны неабходныя ўмовы: летні амфітэатр, альтанкі, пляцоўкі для валейбола і футбола; зона адпачынку абсталявана электрычнасцю, рукамыйніцамі з пітной вадой і туалетамі. У купальны сязон працуе выратавальны пост міністэрства па надзвычайных сітуацыях (МНС); арганізаваны пракат лодак, катамаранаў, мангалаў і г.д.
На табло раённага аддзела МНС, размешчанага зблізку беражка – інфармацыя аб правілах бяспечных паводзін на вадзе, колькасці патанулых у вадаёмах Івацэвіцкага раёна ў бягучым годзе, а таксама звесткі аб тэмпературы вады і паветра.
– Вельмі цёплая сёння вада – ажно 23 градусы, паспела прагрэцца за час цёплых, нават гарачых дзён, – падумала я, накіроўваючыся да месца нашага звычайнага размяшчэння.
Аглядзеліся. БОльшая частка ўдзельнікаў злёту знаходзілася побач з палаткамі: рыхтавалі снеданак, абмяркоўвалі вынікі сваіх учорашніх выступаў, гутарылі, слухалі музыку; у акваторыі знаходзілася не больш за дзесятак купальшчыкаў.
Такое становішча спраў мяне задавальняла: счакаўшы некалькі хвілін, я накіравалася да вадаёма.
Уваход у ваду, нават самую цёплую, з-за рознасці тэмператур паветра і вады, першапачаткова выклікае адчуванне холада; большасць купальшчыкаў, прайшоўшы некалькі крокаў, нырае або кідаецца ў вадаём. У дзяцінстве і маладосці я паступала таксама; у сталым узросце я захапілася “выхаваннем сілы волі” – павольным уваходжаннем у возера да моманту поўнага апускання цела ў ваду да ўзроўню падбародка.
Пераадолеўшы “пешшу” адлегласць да названай адзнакі, я паплыла да буйкоў. Параўняўшыся з імі, змяніла напрамак руху на паралельны да паплаўкоў, плывучы ў адзін бок на грудзях, а ў зваротны – на спіне. Прывязка да буёў выклікана празаічнымі прычынамі – магчымасцю падліку адужанай мною дыстанцыі: адлегласць паміж двума крайнімі бакенамі складае сто пяцьдзесят-сто шэсцьдзесят метраў.
Выйшаўшы на бераг, паглядзела на гадзіннік – я знаходзілася ў вадзе пяцьдзесят сем хвілін. Дачакаўшыся вяртання мужа з вадаёма, зноў пайшла ў возера.
Тэмпература паветра паступова павялічвалася, колькасць адпачывальнікаў таксама павялічвалася; акваторыя запаўнялася ўсё новымі і новымі купальшчыкамі.
Я перавысіла працягласць свайго першага заплыву ў паўтара раза. Вырашыўшы, што на сёння дастаткова, накіравалася да сушы.
Муж падтрымаў маю прапанову вярнуцца дадому, што мы і зрабілі.
Наш шлях ляжаў праз дагледжаны змешаны лес. У мяне ўжо знікла тая шпаркасць, з якой я раніцай імкнулася на возера. Ды і размаўляць было лянота; я ўсё падлічвала, якую дыстанцыю мне ўдалося адолець у першы сёлета купальны дзень?
Кожны раз у мяне атрымліваліся розныя лічбы. Загінаючы пальцы рук, нарэшце, палічыла: усяго дзесяць заплываў, значыць, у два прыёмы я праплыла паўтара кіламетра.
Захапіўшыся працэдурай падліку, у сваіх разважаннях пайшла далей:
– Так, дарога на возера – гэта два кіламетры, столькі ж – назад, плюс паўтара кіламетра заплыву. Значыць, пераноснасць фізічных нагрузак у мяне нядрэнная, амаль як у моладзі, чыё свята мы сёння адзначаем!
Невялікі ўчастак дарожкі быў заценены кронамі высокіх лісцяных дрэў; у прахалодзе лесу, зусім недарэчы, я ўспомніла класіфікацыю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
– А гэтыя “разумнікі” з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя адносяць узрост ад шасьцідзесяці да сямідзесяці чатырох гадоў да сталага! Дык да якой жа ўзрастовай катэгорыі залічыць сябе: да маладых ці да пажылых? – задумалася я.
Ад разважанняў мяне адцягнулі птушыныя спевы: птаха прасіла “піць-піць-піць”. Я пагадзілася з птушачкай, услых паўтарыўшы яе просьбу – “піць-піць-піць”; гарыхвостка адказала мне разок і замоўкла.
Вярнуўшыся да сваіх роздумаў, я ўсё не магла вызначыцца са сваім узростам: па пашпарце – пажылая, па сённяшніх фізічных адчуваннях і “спартыўных дасягненнях” – маладая.
Дарогі не хапіла на прыняцце аб’ектыўнага рашэння. Ужо каля ўваходу ў дом гукавы сігнал тэлефона паведаміў, што на Вайбер паступіла новая інфармацыя.
Атрыманае паведамленне “Правільная градацыя ўзросту” дазволіла мне расставіць кропкі над і: узрост ад шасьцідзесяці да сямідзесяці чатырох гадоў, па версіі “правільнага класіфікатара”, называецца “вельмі вопытная моладзь”.
Дзякуй адрасанту за аптымістычную падказку!
Усё-ткі – моладзь!
P.S. Жыццялюбствам працята і назва наступнай узрастовай катэгорыі, семдзесят пяць-дзевяноста гадоў – засмучаная жыццёвым вопытам моладзь.
Свидетельство о публикации №222071400864
Знаете, в принципе, многие возрастные границы определяются примерно по тому же принципу, что и средняя температура по больнице - на основании некоторых показателей, полученных по некоей статистической выборке. А ведь в такую выборку могут попадать люди с самыми разными показателями.
К тому же, многие характеристики, присущие тому или иному возрасту, меняются с течением времени - отсутствие реального тяжелого труда и улучшение условий жизни сильно сдвигают многие временные рамки.
Ну, и не стоит забывать об индивидуальных особенностях организма.
К тому же, сравнивая людей, чья молодость пришлась на шестидесятые и семидесятые, стоит помнить, что в те времена молодежь больше времени проводила на спортплощадках, а нынешние юноши и девушки, увы, по большей части в Тик-Токе и Инстаграме. А сии места мало способствуют сохранению бодрости и хорошего здоровья.
С самыми добрыми пожеланиями,
Сергей Макаров Юс 19.12.2022 20:49 Заявить о нарушении
Искренне благодарю за отзыв!
Вы абсолютно правы в вопросе о возрастных границах - это средняя температура по больнице.
Да и детство, и молодость людей моего поколения, разительно отличались от времяпрепровождения современной молодёжи, не знающей значительных физических нагрузок
С пожеланиями здоровья и благополучия.
Нелли Фурс 20.12.2022 19:08 Заявить о нарушении