кнiга казак для дзяцей -Казкi бабулi Белай Вароны-

У липені 2022 года ў “Выдавецтве “Беларусь” выйшла новая кніга казак Таццяны Дамаронак “Казкі бабулі Белай Вароны”, якая прызначана для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
У ёй сабраны вясёлыя займальныя казкі пра звяроў і птушках, хатніх жывёл. Разам з героямі казак юны чытач пагасцюе ў чорнага і белага буслоў, пакажа нашу беларускую зямлю нябеснай зорачцы, паплавае на плытку па рацэ, пазнаёміцца з бабром і яго суседзямі, лясным коцікам і яго сяброўкай кошачкай, жарабятамі, расамахай, сямейкай вераб'ёў, качанят, парасём і кацянём, самастойным сланянём, выкупаецца ў залатым вадаспадзе, апынецца на халоднай зямлі Арктыкі і Антарктыды, у паўночнай тундры і гарачай Індыі.
Усе казачныя героі добрыя, спагадлівыя, вясёлыя, адважныя, дапамагаюць адно аднаму, шчыра кахаюць і ўмеюць сябраваць.
Кожны, хто разгорне гэтую маляўнічую кнігу, знойдзе шмат цікавага, пазнавальнага і цудоўнага на яе старонках. Выдатная мастачка Анастасія Балыш зрабіла цудоўныя маляўнічыя ілюстрацыі да гэтай кнігі.
У кнізе 96 старонак, тыраж 800 экз.
Дарагія сябры! Шукайце цікавую кнігу для дзяцей у кнігарнях Беларусі і інтэрнэт-крамах.


Прадмова да кнігі
Вітаю цябе, мой дарагі чытач!
У тваіх руках выдатная кніга "Казкі бабулі Белай Вароны". Гэта птушка пражыла  доўгае жыццё і ведае шмат цікавых гісторый. Яна з задавальненнем распавядзе іх табе. Ты пазнаёмішся з братамі белым і чорным бусламі, сяброўкамі-ластаўкамі, бясстрашнай пчолкай, дапытлівай маленькай зорачкай, кемлівымі верабейкамі, няўрымслівым парасём і яго сябрам кацянём, чароўным пеўнічкам, вясёлымі жарабятамі, адважным лясным коцікам, кудлатай расамахай, гасцінным бабром, самастойным сланянём, чарапашкамі-вандроўніцамі, музычным бычком і жаўруком, вясёлымі качанятамі, добрасардэчнай курапаткай. А яшчэ віртуальна можна будзе выкупацца ў залатым вадаспадзе, пабываць у Арктыцы і Антарктыдзе, паўночнай тундры і гарачай Індыі.
Героі казак бабулі Белай Вароны добрыя, спагадлівыя, вясёлыя, адважныя, дапамагаюць адно аднаму, умеюць шчыра сябраваць. Разам з імі пачынай падарожжа ў казачную краіну і прыемных табе ўражанняў!

Змест кнігі наступны:
Казкі бабулі Белай Вароны
Матылёк і Жарабя
Кактус, Кактус, зацвітай!
Дапытлівая Пчолка
Бедная Мурашка і шчаслівы Жучок
Чорны Бусел і Белы Бусел
Сустрэча
Як вераб’ёў ледзь не абхітрылі
Жарабяты
Сяброўка-зорачка
Лясны Коцік
Самотная Расамаха
Адважнае Ваўчанё
Як Бабёр, Рак і Шчупак зіму зімавалі
Мурзацік
Чароўны Пеўнік
Бычок-музыкант
Задуменная карова
Ахайнае парася
Падкідыш
Залатая Жаба
Паўночны Алень
Індыйскія слонікі
Самастойнае Сланяня
Чарапашкі-вандроўніцы
Маленькія нырцы Арктыкі і Антарктыды
Пашанцавала Лесіку!

Відэа кнігі  https://www.youtube.com/watch?v=yadgOdL-6Gg

Дарагія чытачы! Шукайце цікавую кнігу казак у кніжных крамах і выдавецтве “Беларусь”.

Гэту цікавую кнігу казак для малышоў ужо можна пабачыць у кніжных крамах горада Мінска. Я сама бачыла яе ў цэнтральным кніжным магазіне на вуліцы Камсамольскай, у "Светачы".

23.08.22

 


Рецензии