Мне падабаюцца...

Мне падабаюцца старыя словы,
Пануе ў іх заўсёды густ ды сэнс.
Таўпа, ціжба, гурма — яны гатовы
Азначыць сціск, натоўп, праходзяць цэнз.

Калісьці «табала» яшчэ казалі,
Таксама зборышча і таўхатня.
Так разнастайнасць мовы даказалі,
Бо ўражала слова глыбіня.

Таўпа — таўпіць, зганяць, сціскаць да кучы,
Адсюль і слова «стоўпіць» ці змясціць.
Ў гурбе таксама люд — пясок зыбучы,
Зняволіць, запалохаць, заблудзіць.

Ватагаю злачынства здзейсніць лёгка,
Свае парадкі прыкладам даюць.
І палахлівы ўздыхне з палёгкай,
Бо за сабой правадыры вядуць.


Рецензии