Дванадцать хвароб

Дванадцать існуе хвароб-сястрычак,
У замаўленнях пішацца аб іх.
Яны ўсе маюць многа дрэнных звычак,
Скалодаўкі ды трасцы – б’юць пад дых!

Завуць іх: агнявіца, глухавіца,
Наваляцца ды абдадуць агнём.
А потым – гнятавіца, глядавіца
Ды жаўтавіца з залатым канём.

Ніколі не адстануць: зябавіца,
Кархавіца ў хваробах тут як тут.
А следам – ламавіца, пухлявіца,
Нявідуха сцвярджаюць свой статут.

Ахопіць старгавіца-неспадзеўка,
Сястрыцаю суроваю ідзе.
Ды раптам трасавіца – ліха-дзеўка
Так затрасе, што ўспомніш аб бядзе.

Звяртаюся я да сястрычак гэтых:
«Давайце, дзеўкі, мірна будзем жыць...
Аб кожнай з вас складуць радкі паэты,
А з чалавецтвам лепей вам дружыць.


Рецензии