Драуляныя прынады

Драўляная даўбешка –
Для сталяра прынада,
Ды бондару ўцешка,
Яна заўсёды з ладам.

Пабойня ці цяльпага –
Даўбня для дроў шчапання.
Браў дравасек з увагай,
Каб выканаць заданне.

Камы драбіла кука –
Зямліца мяккай стане.
Не цяжкая навука –
Сама сабой прыстане.

Адсюль і «кокаць» – слушна,
Разбіць, пашкодзіць рэчы.
«Цяльпух» – жыве мянушка, –
Няўдалы, недарэчны.

«Тупы ён, як пабойня...»
«Даўбня...» – Хто надакучыць. 
Мянушкі – лік падвойны,
Усе яны да кучы...
   


Рецензии