За грыбком

Ў лес пайду я за грыбком,
Схаранюся за гурбком.
Той пагорак, як гурбень,
Не калода – ладны пень.

А за ім сядзяць грыбкі,
Яснавокія дзядкі.
Капялюшыкі гараць,
Мухамораў гэта раць.

Ай, прыгожыя яны,
Бора добрыя сыны.
Нібы просяць: «Нас, бяры!
Найпрыгожшыя ў бары...»

«Заставайцеся вы тут,
Узвышайце свой статут.
З вамі, пэўна, згодна я,
Ды атрута, як змяя».

Ў лес я бегла за грыбком,
Ды паход мой гэты – ком.
Сустракаўся мухамор,
Не грыбок, а толькі мор.


Рецензии