Механiзм зараджання

Механізм зараджання

Або аддзяленне.
Каго, чаго, куды і навошта.

Аддзяленне. Размеркаванне . Не тут. Тамака.

Тамака. У нябёсах. І ўнізох.
Для танкістаў.  У механізму зараджання .

Сьвяты Пётра трымае адмысловую чаргу размеркавання.  Выразна. Ведае кожную мадэль Panzer. Кожны экіпаж.  Кожную танкаву вучэльню. У кожнай краіне.
Хто колькі разоў чысціў рулю і нацягваў гусянку. Усё ўлічана.

Усе танкісты змагаюцца за мір-сьвет. Так нам кажуць.

Але ўсё адное.  Аднолькава ўсе яны спускаюцца долу, у Пекла. У Пекле ўсе яны. Наўпрост.
Хто захішчаў.
Хто захішчаўся.
Хто нападаў. Хто страляў, хоць куды, мэтаў вялікае мноства, так мяркуе танкавая дактрына, і па трасах ганяў, крышачы машыны і кафэшкі і банкі ў чадзе перамог, на грамадзянцы.  Хоць у 1915, хоць у 1939. 1942. 1945. 1953 і іншая, іншая.

Такое пекла яны маюць. Жалезнае. Дызельнае.
У іх нават свой бар ёсць. Напрыклад , ІС-2.
І рок-Бэнд.
"Браня-***іня".

Добрая жыццё.
У танкістаў.
У пекле.
Іх не прыцягваюць  на працу. У нарад.
Так. Часам, у мехдвары, часам, там на самым днішчы. Парадак навесці.  Па штатным пасадам, каб не страціць навыкі.
Не больш.

На самай справе, ў іх вялікая культурная праграма вызначана.
Якасная.  Назаўжды. Пажыццёва.

Кіно глядзець .
Кожны дзень.  Уцячы німожна. Стужкі.
Пад назвай.
"Вынік кожнага твайго, асобнага, стрэлу & рух тваёй гусянкі".

Ім даводзяць віртуальны  эфектыўны вынік. Іхні.
Кожны дзень.
Кожную хвіліну.

Мы гэта бачым на экранах сусветных СМІ.

Толькі не вельмі паказваюць, накшталт, прылёт Джевэлінаў і іншых СТРК.  Сёння. І ў  адказ.

Бо танкавы
рай - гэта казка. Ілюзія. Для жонак і дзяцей ў ДОСах.

Мой сябар, стары танкіст. Былы мехвод. Жартаўнік і балака, калі так можна характарызаваць
Сапраўднага Эстонца.
Цягнучы  цывільну папяросу, добрага турэцкага тытуню, дакладна, казаў
Адзіны бой. Ведаеш? Адзіны. Як зацяжка.

І спаляць.
Я нават не трымаю з сабой ладанку.
Мы - ёсць  сусветнай парай.

Колькі  тысёнцаў пустых танкаў. Як кансэрўных бляшанак. На пастаментах. Ва ўсім свеце.
Гэта не Помнікі танкістам.

Гэта парталы ў іх Пекла.

Разумееш?

Тым часам, добра змазаныя якасным замежным алеем, механізм аўтаматычнай падачы трунаў у крэмацыйную печ і механізм аўтаматычнага зараджання ў танку працягваюць працаваць.
Сінхронна.


Рецензии