Казулькi
Ноччу першага снежня ў нашых краях выпаў снег. У апошніх лічбах лістапада ўжо быў негусты снегапад; да канца восені снежнае покрыва растала. Такім чынам, начны снег, без усялякіх нацяжак, быў першым зімовым снегам.
З маёй малой радзімы, пасёлка Целяханы, у першы дзень зімы я адправілася ў Баранавічы, месца пастаяннага пражывання нашай сям’і. Як заўсёды, у горад я дабіралася на маршрутным таксі.
Літаральна ў кіламетры ад населенага пункта пачынаецца змешаны лес, які больш нагадвае лесапарк; у ім расце хвоя, елка, бяроза, асіна, рабіна, алешына, явар і ясень. Паабапал дарогі – хмызнякі: ляшчына, вярба прутападобная, каліна, бузіна чырвоная і іншыя расліны.
Лес сустрэў падарожнікаў казкай: пакрытыя снегам лапы хвой і елак іскрыліся ў праменях сонца, зрэдку выглядаючага з-за хмар. Галінкі ліставых дрэў і прыдарожныя хмызнякі былі ўпрыгожаны крышталічнай намараззю, якая нагадвала пухнатыя гірлянды. Асабліва прыгожымі былі хмызнякі: іх галінкі пакрыліся дробнымі ледзянымі іголачкамі.
“Падшэрстак (пуховыя валасы, ніжні ярус валасянога покрыва (воўны) ў большасці млекакормячых) лесу”, – мовай паляўнічых падумала я, любуючыся цудоўным відовішчам.
У салоне мікрааўтобуса гучала ціхая прыемная музыка, мой сусед драмаў; нішто не перашкаджала мне атрымліваць задавальненне ад паездкі.
Кіроўца сустрэчнай маршруткі міргнуў фарамі (сігнал шафёрам сустрэчнага транспарту аб прысутнасці на трасе аўтаінспектара); я адцягнулася ад дабратворнага сузірання лесу.
“Цікава, дзе ж даішнікі схаваліся? Нешта іх не відаць, можа, «пад снежную гурбу» замаскіраваліся?” – падумала я.
Вельмі зручна рабіць выгляд, што ты верыш у астралогію: заўсёды можна спісаць свае «ляпы» на прыналежнасць да «дрэннага знаку»; будучы тыповым Блізнюком па задыякальнаму знаку, я пераключылася на разважанні аб ДАІ – дзяржаўнай аўтаінспекцыі.
“А сястра Таццяна мае рацыю! Толькі ўчора яна мне казала, што беларуская мова вельмі выразная і самабытная, а сёння – вось вам, і калі ласка! Бо абрэвіятура аўтаінспекцыі на беларускай мове гучыць дастаткова красамоўна – дзяржаўная аўтаінспекцыя, ДАІ! Памяняй у ёй толькі адну, апошнюю літарку, і стане зразумелай «дзяржаўная» місія асобных прадстаўнікоў службы!
Верагодна, з прычыны любові сястры да роднай мовы, яна і прапанавала мне паспрабаваць пісаць апавяданні на беларускай мове”, – працягвала я абдумваць учарашнюю размову з Таццянай.
Мяне адцягнуў званок тэлефона маладога чалавека, які сядзеў побач. Зняўшы трубку, ён напаўголаса размаўляў, мяркуючы па ўсім, з сябрам. Праз нейкі час юнак, не перапыняючы гутаркі, нявызначаным жэстам паказаў у бок абочыны.
На адлегласці прыкладна пяці метраў ад праезнай часткі стаялі тры маладзенькія казулькі. Рудавата-жоўтыя сяголеткі са светлым брушкам і трыма падоўжнымі радамі з кожнага боку, з ідучымі па іх шараватымі плямамі, не звярталі ніякай увагі на машыны, якія праязджалі міма. Казулькі стаялі каля невысокага прыдарожнага хмызняку і вывучалі расліну (або абгрызалі яе галінкі, не паспела заўважыць).
Мой сусед завяршыў тэлефонную размову і, звяртаючыся да мяне, вымавіў:
– Хутка і лосі стануць выходзіць на дарогу!
– Навошта ім выходзіць да людзей? – здівілася я.
– Да людзей яны не імкнуцца, а ідуць да нашых дарог, у зімовы час пасыпаных пяском з соллю: жывёлам таксама патрэбна каменная соль. Вось яны і злізваюць яе з праезнай часткі, ствараючы пагрозу бяспецы дарожнага руху, асабліва ў цёмны час сутак, – дадаў спадарожнік.
Я ўспомніла апавяданні вопытных вадзіцеляў, цудам пазбеглых на шашы прамого сутыкнення с ласямі – буйнымі парнакапытнымі жывёламі, вага якіх набліжаецца, а часам і перавышае, паўтоны.
Зусім недарэчы, я выняла з памяці старадаўнюю рускую прыказку: «На мядзведзя ідзеш – ложак рыхтуй; на лася ідзеш – труну цяшы».
Маладому чалавеку зноў патэлефанавалі. Падчас яго гутаркі я ў думках вярнулася да пачатку восені і аднаго з эпізодаў маёй «непрымірымай барацьбы» з грызунамі.
Змясціўшы невялікія запасы мукі, круп, макаронных вырабаў і цукру ў эмаляваныя вёдры з вечкамі, я пакінула ў вольным доступе ўпакоўку солі: каму, маўляў, яна патрэбна?
Праз нейкі час мне спатрэбілася соль. Узяўшы яе з паліцы каморы, аднесла на кухню, не заўважыўшы, што пакідаю за сабой след.
Муж назіраў гэтую карціну і, гледзячы на падлогу, з насмешкай пацікавіўся:
– А што гэта з цябе сыплецца, даражэнькая?
Захопленая ідэяй прыгатаваць новую страву, падгледжаную ў Інтэрнэце, я машынальна адказала:
– Вядомая справа, парахня, што ж яшчэ можа з мяне сыпацца!
– Не, гэта не парахня, гэта толькі соль! – суцешыў мяне "добры" муж.
Цэласнасць упакоўкі была парушана спосабам, характэрным для грызуноў.
Пакуль я разважала аб смакавых прыхільнасцях мышэй, мой спадарожнік заснуў; да размовы аб ласях ці казульках мы больш не вярталіся.
P.S. Я была ўпэўнена, што дзівосная карціна – заснежаны лес – бясследна знікне да моманту майго вяртання дадому. Памылялася: на зваротным шляху мяне чакала ўсё ж тая цудоўная, казачная прыгажосць зімовага беларускага лесу.
Свидетельство о публикации №222082301002
Знаете, один мой знакомый любил говаривать об инспекторах дорожного движения на мотив ретро-песенки - "ГАИ нечаянно нагрянет, когда её совсем не ждешь..."
И верно, порой невозможно предугадать, где устроят засаду доблестные служители полосатой палочки.)
Ну, а по поводу животных замечу, что в лесных массивах, подобные встречи всегда не редкость. И порой, быть может, животных и в самом деле привлекает по зиме "соленая обсыпка" дороги. Хотя, на самом деле, состав реагентов, коим поливают наши трассы, лучше бы обходить за километр.
А вообще, каждая такая встреча с животным миром ощущается с каким-то трепетом.
С глубочайшим уважением,
Сергей Макаров Юс 25.07.2023 21:17 Заявить о нарушении
Искренне благодарю за отзыв!
Ваш знакомый абсолютно прав: сотрудник ГАИ может внезапно появиться даже из-за тонюсенького дерева или травинки!
А дикие животные на дорогах - не редкость, ведь места у нас - заповедные...
С самыми добрыми пожеланиями здоровья и благополучия.
Нелли Фурс 26.07.2023 10:07 Заявить о нарушении