Ятрагенная смерць
Дзеля забеспячэння захаванасці бібліятэкі ў бацькоўскай хаце, ва ўсіх яе памяшканнях, з’язджаючы на зіму ў Баранавічы, я раскладаю “пачастунак” для мышэй з жахлівай назвай – “Пацучыная смерць”.
Вядома, лекар павінен быць міласэрным. Але згрызены няпрошанымі гасцямі пераплёт рамана Аляксея Таўстога “Князь Срэбны”, ды і вокладкі асобных тамоў іншых аўтараў, проста не пакідаюць мне выбару.
У верасні гэтага года я расклала ўпакоўкі яду ў месцах, самых наведвальных прадстаўнікамі атрада грызуноў.
Першага кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, я звярнула ўвагу на яркую ружовую паперку, якая валялася на траўніку.
– Дзіўна! Унукі з-за эпідэміі каранавіруса гэтым летам у нас не гасцявалі! Муж не мае дрэннай звычкі раскідваць фанцікі, дзе патрапіла! Можа, гэта падарунак да міжнароднага свята, які выпадкова не дайшоў да адрасата! – разважала я з сарказмам.
Падышоўшы бліжэй, убачыла, што “фанцік” – гэта пакуначак “Пацучынай смерці”. Нейкім незразумелым чынам, ён “пакінуў” памяшканне дома і апынуўся на траве, каля альтанкі.
Толькі я сабралася прыбраць яд, як убачыла сініцу, якая плазам ляжала на зямлі. Побач з “мышыным гасцінцам”…
На жаль, гэта была мёртвая птушка, якая выпадкова паспытала атрутнае рэчыва.
Верагодна, мышка выцягнула з дому “смачную” здабычу, якая мела прывабны пах. Не справіўшыся з цяжкім грузам, кінула свой трафей на паўдарозе.
На што і трапілася легкадумная сінічка – на мяшочку засталіся меткі птушынай дзюбы.
Так што, ятрагенія* – гэта не толькі пра людзей.
А сінічку – шкада…
*Ятрагенія – пагаршэнне фізічнага або эмацыйнага стану чалавека, ненаўмысна справакаванае медыцынскім працаўніком.
Свидетельство о публикации №222082301009
С уважением и наилучшими пожеланиями,
Людмила Каштанова 28.05.2023 17:05 Заявить о нарушении
Искренне благодарю за отзыв!
Частный дом хорош всем, только вот осенью он привлекает мышей, а весной и летом - муравьёв.
Видно, непрошеные гости тоже хотят жить в благоустроенном жилье.
С улыбкой и теплом.
Нелли Фурс 29.05.2023 08:00 Заявить о нарушении