Ружы для лекара

Ружы для лекара

Пасля заканчэння інстытута я была накіравана ў распараджэнне Баранавіцкага гарадскога аддзела аховы здароўя; інтэрнатуру праходзіла на базе Баранавіцкай гарадской бальніцы.

Пераважная большасць урачоў-інтэрнаў, якія праходзілі ў той год інтэрнатуру, выпускнікі Гродзенскага, чатыры – Віцебскага і два – Мінскага медыцынскіх інстытутаў. Базавымі для праходжання інтэрнатуры ў 1979 годзе з’яўляліся: кардыялагічнае, рэўматалагічнае, гастраэнтэралагічнае і тэрапеўтычнае аддзяленні гарадской бальніцы; эндакрыналагічнае і пульманалагічнае аддзяленні Баранавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы.

 Першым маім навучальным “палігонам” было кардыялагічнае аддзяленне, якім кіравала заслужаны лекар Беларускай ССР  Сахарава Н.І.; яна валодала моцным характарам і глыбокімі прафесійнымі ведамі. Нона Іванаўна ніколі не “сюсюкала” і не “выцірала слёзкі” лекарам-інтэрнам, якія акунуліся ў асяроддзе, яшчэ нязвыклае для іх.

–  Гэта – кардыялогія, і ад хуткасці і правільнасці прынятага Вамі рашэння залежыць жыццё чалавека! – паўтарала яна.

Некаторыя маладыя дактары спрабавалі “перавесці стрэлкі”: ёсць жа аддзяленне рэанімацыі, яны “падстрахуюць”. Нона Іванаўна дапытліва глядзела на “смельчака” і, зрабіўшы паўзу, удакладняла:

– А што, сёлета ўсе дактары размеркаваны ў абласныя і цэнтральныя раённыя бальніцы, дзе ёсць аддзяленні рэанімацыі?

Не атрымаўшы адказу на рытарычнае пытанне, заўважала:

– У любой сітуацыі лекар нясе адказнасць, у тым ліку маральную, перад сваім сумленнем, за непрыняцце ўсяго комплексу мер па рэанімацыі чалавека. Запомніце гэта, калегі!

 Я ўдзячная лёсу, што мае першыя крокі ў прафесіі адбыліся менавіта ў гэтым аддзяленні і пад такім пачаткам. За два месяцы былі і першая смерць карыстанага мною хворага, і інфаркт у дваццацівасьмігадовага трэнірованага маладога чалавека, і падзякі, і адкрыта хамскае стаўленне да лекара эмацыйна няўстойлівых пацыентаў.

 Аб адным такім эпізодзе мне хацелася б расказаць. Ранішні абыход у адной з палат кардыялогіі я заўсёды завяршала аглядам ветэрана Айчыннай вайны, хворага Ф. Мы з ім добра ладзілі. Акрамя хвароб, ён мне расказваў эпізоды свайго ваеннага мінулага, сёе-тое з сямейнага жыцця.

Суседзі па палаце пасмейваліся з яго:

– Ужо вельмі доўга ў цябе, Іван, малады доктар заседжваецца! Нас толькі паглядзіць, а з табой паўгадзіны, а то і даўжэй, сядзіць!

Адным словам, ідылія, як у цяперашніх шматлікіх серыялах на медыцынскую тэматыку.

У адзін, не самы добры, дзень у адказ на маё прывітанне, хворы Ф. ледзь буркнуў і адвярнуўся да сцяны. Не жадаючы пагаршаць сітуацыю, сказала, што для правядзення агляду зайду пазней.

Сысці “без страт” не атрымалася: рэзка прыўзняўшыся і прысеўшы ў ложку, з белымі ад гневу вачыма, на падвышаных танах, з жэстыкуляцыяй, годнай самага тэмпераментнага італьянца, хворы даў мне самыя “пахвальныя” характарыстыкі як лекару, жанчыне і чалавеку. Мне не даводзілася раней чуць такой выкручастай ненарматыўнай лексікі, якой пацыент валодаў у дасканаласці.

Суседзі па палаце замерлі: ніхто не чакаў такога павароту падзей. Я ўнутрана сабралася і пакінула памяшканне, “захаваўшы пры гэтым твар”.

 “Твара” хапіла толькі да размешчанай насупраць ардынатарскай. Прысеўшы на канапу, закрыла аблічча рукамі і ціхенька расплакалася. Нона Іванаўна, праглядаючы гісторыі хваробы выпісаных пацыентаў, пацікавілася, што здарылася.
У агульных рысах я расказала ёй аб інцыдэнце. На што, не задумваючыся, загадчык аддзялення заявіла:

– А Вы думалі, калега, што ўрачэбны шлях будзе ўсеяны толькі ружамі? Бываюць і шыпы, і невядома, чаго больш!

 Словы кіраўніка падзейнічалі, як халодны душ – я супакоілася. Счакаўшы нейкі час, доктар Сахарава растлумачыла, што такія эмацыйныя зрывы часта бываюць у людзей, “вернымі” спадарожнікамі якіх з’яўляюцца нікацін і алкаголь; тым больш, якія перажылі цяжкую, непад’ёмную вайну! І дадала:

– А на будучыню – заўсёды трымайце дыстанцыю з пацыентамі, не дазваляйце ім маніпуляваць Вамі!

Загадчык аддзялення праз нейкі час сама аглядзела хворага Ф, які ўжо прыйшоў у адэкватны стан. Я ўпотай спадзявалася, што дачакаюся ад яго прабачэнняў – нажаль, не адбылося. Неўзабаве хворы быў выпісаны і выпаў з майго поля зроку.

 А наказ Ноны Іванаўны аб узаемаадносінах лекара і пацыента я запомніла на ўсё жыццё і імкнулася прытрымлівацца яго на практыцы. На думку калег, у большасці выпадкаў, мне гэта ўдавалася.

Прыгадаўся яшчэ адзін цікавы выпадак з кардыялагічнага аддзялення. Начныя дзяжурствы ў прыёмным пакоі, тэрапеўтычных і інфекцыйных  аддзяленнях  бальніцы забяспечваліся стажыраваным урачом-тэрапеўтам і ўрачом-інтэрнам.

На адным з такіх дзяжурстваў асноўны дзяжурант сышоў у прыёмны пакой, пакінуўшы на мяне кардыялагічнае аддзяленне. Літаральна праз хвіліну паставая медсястра запрасіла мяне ў палату.

У жанчыны пенсійнага ўзросту пачаліся моцныя болі ў грудной клетцы без выразна выяўленай лакалізацыі. У момант запісу электракардыяграмы на паперы з’явілася прамая лінія – сэрца гаротніцы спынілася.

 Імгненна адключыўшы апарат, мы з медыцынскай сястрой пачалі правядзенне мерапрыемстваў па ажыўленні. Вельмі хутка падаспелі рэаніматолагі; хворая “вярнулася” у гэты свет з добрымі гемадынамічнымі паказчыкамі – перавод у аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі не спатрэбіўся.

 Добрасумленная дзяжурная медсястра падклеіла запісаную ёю кардыяграму ў медыцынскую дакументацыю і разам з гісторыямі хваробы пацыентаў, якія паступілі за суткі, перадала іх мне для даклада галоўнаму доктару;  стажыраваныя лекары, пры найменшай магчымасці, імкнуліся перакласці гэтую ганаровую функцыю (даклад) на плечы сваіх маладых калег.

Галоўны доктар гарадской бальніцы, Сіцько Генадзь Уладзіміравіч, усяляк падтрымліваў гэтую ініцыятыву: яму, арганізатару аховы здароўя, па вельмі празаічных прычынах, неабходна было мець уяўленне пра кожнага лекара-інтэрна.
 
 У васьмідзесятыя гады дваццатага стагоддзя прафесійнай прыналежнасцю да ўрачэбнага “прывілеяванага саслоўя” ганарыліся выпускнікі медыцынскіх інстытутаў Савецкага Саюза, у тым ліку – трох медыцынскіх вышэйшых навучальных ўстаноў Беларусі: Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай.

Самым прэстыжным для іх выпускнікоў было размеркаванне ў арганізацыі аховы здароўя гарадоў нашай рэспублікі і, пераважней, у стацыянарныя ўстановы. Кожны пачатковец-лекар быў упэўнены, што ён якраз ведае пра хваробы чалавека ўсё і, не ў прыклад стажыраваным дактарам, хутка і эфектыўна  вылечыць усіх сваіх пацыентаў! А лепшае месца для маладога спецыяліста паказаць сябе ва ўсёй “прафесійнай красе” – стацыянар буйной гарадской установы аховы здароўя.

 Зразумела, што вакантныя пасады лекараў-ардынатараў стацыянараў практычна заўсёды адсутнічалі; прэтэндэнты на пасаду, якая вызваляецца, праходзілі папярэдні дбайны адбор. Таму галоўныя ўрачы бальніц, якія з’яўляліся  базавымі для праходжання інтэрнатуры, праводзілі своеасаблівы кастынг, прыглядаючы маладое медычнае папаўненне для лячэбных устаноў, даручаных ім.

Паклаўшы перад галоўным лекарам стос дакументаў, падрыхтаваных медсястрой, я пачала дакладваць аб начным дзяжурстве. Тым часам Генадзь Уладзіміравіч раскрыў гісторыю хваробы названай вышэй пацыенткі і, перапыніўшы мяне, спытаў:

– А дзе цела хворай Т.?

Я неадкладна адказала:

– У палаце нумар пяць кардыялогіі.

Не атрымаўшы правільнага адказу “У моргу”, галоўны лекар здзіўлена паглядзеў на мяне і падрыхтаваўся да правядзення выхаваўчай работы: тлумачэння нявопытнаму доктару-пачаткоўцу арганізацыйных пытанняў – алгарытму дзеянняў пры надыходзе смерці хворага.

Як і ноччу, на дапамогу мне прыйшлі рэаніматолагі: зразумеўшы, што я няправільна расцаніла слова “цела”, яны растлумачылі галоўнаму ўрачу сітуацыю.

Тут ужо прыйшоў час разгубіцца кіраўніку бальніцы: ён, як сапраўдны тэрапеўт, перш за ўсё паглядзеў кардыяграму з зарэгістраваным прыпынкам сэрца, а запісы ў гісторыі хваробы прачытаць не спяшаўся.

Высветліўшы абставіны рэанімацыі жанчыны, галоўны лекар ухвальна кіўнуў галавой.

 А ружы мне, сапраўды, часта дарылі і пацыенты, і калегі, не мяркуючы, што мае самыя любімыя кветкі – чырвоныя гваздзікі.


Рецензии
Добрый день, дорогая Нелли! Интересный рассказ! Да, работа кардиолога очень ответственная и не из легкий. И больные попадаются не все тактичные. А того пожилого больного не понять, почему он так по-хамски обошелся с Вами, молодым врачом, который ничего плохого ему не сделал. Очень интересный и волнительный случай произошел в женщиной, которую пришлось оживлять. Интересный, потому что другой врач не дочитал историю болезни и посчитал, что больная скончалась.
Но несмотря на неудачи, ведь врачи не боги, им всегда благодарны больные и дарят при выписке цветы, преимущественно розы.
С уважением и теплом,

Людмила Каштанова   15.06.2023 14:23     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемая Людмила!

Искренне благодарю за отзыв!

Соглашусь с Вами: кардиология - один из самых сложных разделов терапии.

Зачастую "сердечный" доктор оказывается в ситуации, когда, по выражению Петра Первого, "промедление смерти подобно".

С теплом и поклоном.

Нелли Фурс   16.06.2023 10:11   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.