Зменлiвасцi лёсу
Да заканчэння першага курса Віцебскага медыцынскага інстытута ў нас склалася даволі забаўная кампанія: спартоўка Таісія Салодкіна, фізкультурніца Нэлі Лукашэвіч і далёкая ад фізкультуры і спорту, правільная дзяўчынка з пашкоджаным меніскам каленнага сустава, Раіса Галаўнёва.
Мы разам рыхтаваліся да заняткаў, залікаў і іспытаў, гулялі па горадзе, распавядалі гісторыі са свайго мінулага жыцця. Мае сяброўкі выраслі ў Віцебску і, не ведаючы асаблівасцяў прывольнага вясковага пражывання, з цікавасцю слухалі мае апавяданні пра унікальную прыроду Палесся, уклад жыцця, традыцыі і звычаі заходніх беларусаў.
У летнюю сесію 1974 года, рыхтуючыся да здачы чарговага “зубрыцельнага” іспыту, тры дзяўчыны, амаль адначасова, адчулі сімптомы “вострага размякчэння мозгу”. Спецыяльных медыцынскіх тэрмінаў мы яшчэ не ведалі і любы стан, які суправаджаўся поўным непрыманнем завучваемай інфармацыі, звалі гэтым паняццем.
Дасягнуўшы стану поўнай інтэлектуальнай непрацаздольнасці, мы зрабілі невялікі перапынак у вучобе, даючы магчымасць адпачыць стомленаму мозгу.
Адклаўшы ў бок канспекты і падручнікі, сабраліся папляткарыць. Раечка, самая гаваркая з нашай кампаніі, паглядзела на Тасю і жартаўліва заўважыла:
– Тасечка, якая ж ты прыгожая!
Прыгледзеўшыся да “прыгожай”, я пырснула ад смеху. Без усялякага макіяжу, з сабранымі ў хвосцікі валасамі, якія мелі патрэбу ў карэкцыі стыліста, з запалёнымі чырвонымі вачыма, сяброўка ўяўляла сабой “эталон жаночай прыгажосці”. Перавёўшы погляд на распачынальніцу размовы, якая выглядала гэтак жа, як і “прыгажуня” Тошка, я стала яшчэ гучней рагатаць; да мяне далучылася Таська. Прычым, глядзела яна не на Раю, а на мяне і, усхліпваючы ад смеху, паказвала пальцам у мой бок.
Я падышла да люстэрка. З яго глядзела жанчына нявызначанага ўзросту, уладальніца рудых валасоў, карэнная частка якіх мела цёмна-русую афарбоўку; расліннасць шчыльна прылягала да галавы. Усё гэта “хараство” было сабрана ў пучок на патыліцы і змацавана чорнай гумкай, выразанай з веласіпеднай шыны.
Бровы, абсалютная копія броваў “Дзяўчыны з жамчужнай завушніцай” нідэрландскага мастака Яна Вермеера, невялікія шэра-зялёныя вочы і вейкі шэрага колеру дапаўнялі гэты “незабыўны вобраз”.
– Бывае ж на свеце такая “прыгажосць”! – выдыхнула я.
Па чарзе паказваючы на свае валасы, бровы і вочы, я далучылася да незмаўкальнага смеху сябровак.
Яны, не спыняючы рогату, перайшлі на недахопы сваёй знешнасці, жэстамі азначаючы іх; за непрацяглы час гаючы смех аднавіў здольнасць думаць, успрымаць інфармацыю і генераваць ідэі.
Раечка, першая з нашай кампаніі, набыла здольнасць выразнага вымаўлення фраз:
– Значыць, з гэтага часу прыгожай у нас будзе Нэлка!
Эфектная, даўганогая Тошка не жадала саступаць пальму першынства ў намінацыі “Прыгажосць” нават сяброўцы; яна перастала смяяцца.
– Та-а-к! А якія яшчэ дабрачыннасці шануюць ў жанчыны? – наўмысна бадзёра, пацікавілася я ў сябровак.
– Дабрата! – імгненна выпаліла Райка.
– Розум! – у той жа момант выдала Таська.
На правах старэйшага таварыша (розніца ва ўзросце паўгода і год), я ўзяла ініцыятыву ў свае рукі:
– Не можа жанчына валодаць толькі адной годнай якасцю! Трэба тры гэтых галоўных уласцівасці сумленна падзяліць паміж сабой! І так, каб яны давалі поўную характарыстыку кожнай з нас!
– Гэта – як? – не зразумела Раечка.
– Так, каб у кожнай з нас было па дзве з трох галоўных жаночых дабрачыннасцяў! – растлумачыла я і працягнула: – Вось я, напрыклад, прыгожая (дзяўчынкі ўжо не смяяліся, паверылі!) і ..?
– Разумная! – падказала Рая.
– А Тошка – прыгожая і..?
– Добрая! – зноў Раіса.
– А Раечка – добрая і..?
– Разумная! – уступіла ў размову Тася.
Запомніўшы класіфікацыю нашых добрых якасцяў, у адпаведных сітуацыях мы выкарыстоўвалі яе, нямала весялячы прысутных.
Нават праз сорак гадоў пасля заканчэння інстытута, сабраўшыся на вечар сустрэчы выпускнікоў, сяброўкі, як “Ойча наш”, памяталі персанальны падзел паміж сабой найважнейшых жаночых якасцяў.
Пасля афіцыйнай часткі сустрэчы, сяброўкі ў вузкім коле падвялі вынікі сваёй урачэбнай дзейнасці. Нам так і не ўдалося вызначыць, каму ў прафесіі спрыяла Багіня лёсу.
Добрая і прыгожая Тасечка, прыгожая і разумная Нэлка “квітнеюць” на постсавецкай прасторы; разумная і добрая Раечка (Рая Галь) “марнее” ў Ізраілі, на Зямлі запаветнай…
Свидетельство о публикации №222082301100
Да, судьбы у всех разные, но я не думаю, что в Израиле жить очень хорошо. Везде свои плюсы и минусы, а с большими деньгами везде хорошо. А Вы так и в Белоруссии хорошо и счастливо живете. Так ведь?
С уважением и теплом,
Людмила Каштанова 17.06.2023 16:17 Заявить о нарушении
Искренне благодарю за отзыв!
Я уже более десяти лет отдыхаю, а моя подруга Раечка в Израиле всё ещё работает.
Для меня Беларусь - самое лучшее место на Земле.
Недаром говорят: "Где родился, там и пригодился".
С теплом и поклоном.
Нелли Фурс 18.06.2023 10:18 Заявить о нарушении