Маю каленку не займаць!

Маю каленку не займаць!

На працягу доўгага-даўжэннага летняга дня ў маіх чатырохгадовых унукаў, Гары і Давіда, не было аніводнай вольнай хвілінкі. Раніцай яны дапамагалі бабулі пячы клубнічны пясочны пірог; “гаспадарнічалі” ў садзе-агародзе; вывучалі насякомых, якія пераляталі з кветкі на кветку ў агародчыку; “гутарылі” з суседскімі курачкамі і чужымі коткамі, якія выпадкова зацягнуліся на тэрыторыю сядзібы.

Ухадзіўшыся з хатнімі справамі, дзядуля, бабуля і ўнукі адправіліся на канал Агінскага. Там у хлопцаў таксама было мноства заняткаў: купанне, даганялкі, збудаванне замкаў з белага рачнога пяску.

 Ад будаўніцтва палацаў унукаў адцягнуў вывадак дзікіх качанят, які выплыў з мамай-качкай з прыбрэжных чаратоў. Хлопчыкі распачалі спробу бліжэй пазнаёміцца з качынай дзятвой. Гэтая ідэя не знайшла падтрымкі ў качкі, якая без прамаруджання схавала сямейства вадаплаўных птушак у месцах, цяжкадаступных для юных натуралістаў.

Унукі пераключыліся на вывучэнне жукоў-вадамерак – наземных блашчыц, добра прыстасаваных да жыцця на павярхоўнай плёнцы вады. За жукамі надыходзілі стракозы, водныя слімакі, гарлачкі жоўтыя і іншыя гідрафіты – шматгадовыя расліны прэснай вады абмялелага канала.

Прабыўшы палову дня на канале, мы адправіліся дадому. Абед хлапчукі замацавалі пясочным пірагом, да таго часу – астылым.
 
Пасля двухгадзіннага дзённага сну ўнукі, не апранаючыся, выбеглі на двор. Адразу ж накіраваліся да плота – пагутарыць з суседскімі курачкамі.

Дарэчы, аб сне. Большасць дзяцей успрымаюць дзённы сон як пакаранне. Пазбягаючы слова “сон”, як бы між іншым, я казала непаседам аб адпачынку; ярка і маляўніча – аб цікавых справах, якія чакаюць іх пасля перапынку. Да шасці гадоў мой прыём працаваў; потым Гарык мяне выкрыў:

– Адпачываць, бабуля, гэта значыць – спаць! А мы не хочам спаць! Праўда, Давідзік?

Брат, зразумела, згаджаўся. Прыйшлося мне змяніць рэжым няспання і сну хлапчукоў. Выключыўшы дзённы адпачынак, я ўкладвала ўнукаў спаць адразу ж пасля заканчэння беларускай “Калыханкі”, у дзевяць гадзін вечара. На наступны дзень, у знак “падзякі”, унукі абуджалі мяне ў шэсць-сем гадзін раніцы.

У той летні дзень, пра які ідзе гаворка, пасля сну-адпачынку, Гары і Давід адправіліся ў агарод, за клубніцамі. Нечакана пачаўся сляпы дождж: камфортны, мяккі і цёплы. Хлапчукам не хацелася вяртацца ў дом; прыбегшы ў сховішча, яны знялі з сябе прамоклыя трусікі і галышом пачалі весяліцца на зялёнай траўцы газона.

Праз нейкі час гэтая забава ім надакучыла. Генератар ідэй, Гары, прапанаваў брату на хуткасць абабегчы вакол дома. Суддзёй прызначылі мяне, якая назірала за ўнукамі з альтанкі.

Ад гэтага летняга збудавання пачынаўся забег юных спартоўцаў, тут жа ён і заканчваўся. Першым прыйшоў да фінішу ініцыятар забавы – Гарык. З разгону ён плюхнуўся ў ванну, укапаную ў зямлю і прызначаную для сцёку з даха дажджавых ападкаў.

Вада ў ёмістасці была чыстай: напярэдадні муж вычарпаў з рэзервуара вадкасць, а праліўны дождж напоўніў яе зноў.

 Давід пайшоў следам за Гарыкам. Каля ванны не было вострых прадметаў ці паверхняў; я спакойна назірала за рухомымі гульнямі ўнукаў.

Праз нейкі час хлапчукі ўдасканалілі пацеху, змяніўшы кірунак свайго руху ў  супрацьлеглы бок. Абмінуўшы хату і выкачаўшыся ў пясочніцы, запэцканыя ўнукі скакалі ў невялікі штучны вадаём.

Забава суправаджалася віскам і крыкамі.

На шум падышоў муж:

– Хлопчыкі, вас бабуля не крыўдзіць?

– Не, мы гуляем! – даганяючы Гарыка, на хаду пракрычаў Давід.

– Што, Валодзя, заўтра табе давядзецца апаражняць ванначку не толькі ад вады, але і пяску? – скарыстаўшыся цішынёй кароткай паузы, задала я пытанне асобе, адказнай за чысціню “вадаёма”.

– Так, на сабе выпрабую спецыфіку працы “золаташукальніка”, – згадзіўся муж.
 
Гульня так захапіла дзяцей, што яны і не заўважылі, як спыніўся дождж і з’явілася вясёлка. Я звярнула ўвагу хлапчукоў на адну з самых прыгожых з’яў прыроды. Забыўшыся аб спаборніцтвах, яны замерлі, захапляючыся незвычайным відовішчам.

Я адцягнулася ад сузірання рознакаляровага цуду прыроды і паглядзела на ўнукаў. Голыя, замурзаныя малыя, адкрыўшы раты, любаваліся нябачанай імі раней карцінай…
 Пасля знікнення вясёлкі я змыла з блізнят пясок, пасля чаго кампанія адправілася ў дом – перавесці дух.

 Нават маленькія хлопчыкі – ужо мужчыны: упадабанае месца іх адпачывання – канапа.
 
Муж затрымаўся ў двары; мы ўтрох размясціліся на мяккай мэблі, якой аддае перавагу моцная палова чалавецтва. Унукі ўладкаваліся з двух баков каля мяне, каб сагрэцца пасля вулічнага душа.

Пачыналася “Калыханка”; я ўключыла тэлевізар. Нейкім незаўважным чынам, Гарык апынуўся на маім левым бядры; яго прыкладу рушыў услед Давід, які заняў правую нагу.

Валодзя, які праходзіў міма скульптурнай кампазіцыі “Бабуля і ўнукі”, заўважыў:

– Так, добра вы тут уладкаваліся!

У гэты момант натуральная патрэба прымусіла Гарыка саскочыць з маёй нагі. Строга паглядзеўшы на дзядулю і брата, старэйшы ўнук загадаў:

– Маю каленку – не займаць!

Пасля заканчэння дзіцячай перадачы хлапчукі саскочылі з ног, аблюбаваных імі паўгадзіны назад, і пайшлі дабудоўваць хаты, параходы, самалёты з дэталяў канструктара Лега.

Я паглядзела на нядаўнія “мяккія сядзенні” ўнукаў.

Мае расплюшчаныя ногі нагадвалі донную марскую прамысловую рыбу – камбалу.


Рецензии
Добрый день, дорогая Нелли! Выключали свет, вот и пришлось задержать с отзывом. Какая радость для бабушек и дедушек внуки! И чем больше, тем лучше! А бабушкины колени как раз и нужны для того, чтобы внуков качать. Я своих внуков тоже на коленях качала, изображая езду на верблюде. Или изображала Стеньку Разина, который кидал княжну в Волгу, бросая внучку на мягкие подушки на постели. Вот сколько было восторга!
С уважением, теплом и улыбкой,

Людмила Каштанова   18.06.2023 15:28     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемая Людмила!

Искренне благодарю за отзыв!

Я заметила, что "нянькаясь" с внуками, сам становишься моложе. Дети такого внимания, увы, не получили; родители постоянно "пропадали" на работе.

С теплом и поклоном.

Нелли Фурс   19.06.2023 09:08   Заявить о нарушении
Совершенно с Вами согласна!
С уважением,

Людмила Каштанова   19.06.2023 09:46   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.