Казка хлусня
У дажджлівыя летнія дні я чытаю ўнукам, Гары і Давіду, казкі. Мы пачалі з кніг з нашай хатняй бібліятэкі, з чорна-белымі ілюстрацыямі. Калі ўся дзіцячая літаратура з бацькоўскага кнігасховішча была прачытана, звярнуліся ў пасялковую бібліятэку, дзе хлапчукі самастойна выбралі кнігі, якія спадабаліся ім.
Гарык спыніўся на казках А.С.Пушкіна; Давід адабраў рускія народныя быліны.
З рускіх паданняў, з казкі “Калабок”, мы з унукамі і пачалі знаёмства з вуснай народнай творчасцю. Песенька Калабка аб спосабе здабычы дзвюх жменяў мукі, аб тэхналогіі прыгатавання кандытарскага вырабу, аб уцёках свавольніка з роднай хаты – карысныя паўторы для запамінання казкі і развіцця гаворкі дзяцей.
Першае чытанне цягнулася доўга: па ходзе апавядання хлопчыкам трэба было растлумачваць значэнні незнаёмых слоў. Казка спадабалася – унукі, разам са мною, пачалі паўтараць песеньку Калабка.
Прачытаўшы абедзве кнігі, пайшлі “па другім коле”; хлапчукі ўжо падказвалі, як будуць развівацца далейшыя падзеі.
Я скарысталася гэтай акалічнасцю і ўвечары, укладваючы ўнукаў спаць, папрасіла расказаць мне казачку. Гарык абраў кароткую гісторыю – “Курачка Раба”; Давід – казку “Калабок”.
Калі ўнук працытаваў дзедаву рэкамендацыю легендарнай бабцы: “па корабе паскрабі, па сусеках памяці, можа, мукі і набярэцца”, я нечакана ўспомніла, што чула гэтую параду з вуснаў вядомага расійскага гумарыста.
Слухаючы парадыста, я толькі пасмяялася над таленавітым прачытаннем народнай казкі. Праз некалькі гадоў, “трэба ж было такому здарыцца”*, прапанова казачнага дзядулі “паскрэбці-памесці”, дзіўным чынам, была рэалізавана ў сям’і знакамітага вастраслова!
Выступленне маладога артыста гутарковага жанру набыло іншае адценне і стала ўспрымацца як інструкцыя для казачнай бабкі, якая мае праблемы з рэпрадуктыўным здароўем.
У думках выбудоўваючы такі лагічны ланцужок, я пачала ціхенька хіхікаць.
Апавядальнік Давід насцярожыўся: казка ж была трагічная – галоўнага героя, усё ж, з’ела хітрая ліса!
Прыйшлося скарыстацца прыёмам Гарыка, аматара цёплага малака з мёдам. Ён ніколі прама не кажа, што жадаў бы выпіць лячэбнага кактэйлю; сігналам для падрыхтоўкі бабуляй напоя з’яўляецца тэатральнае пакашліванне ўнука.
Наўмысна закашляўшыся, я пайшла ў далёкі пакой. Адсмяяўшыся, вярнулася да ўнукаў:
– Мусіць, я доўга сёння ў вадзе прабыла, кашаль з’явіўся! – растлумачыла я хлапчукам сваю кароткачасовую адсутнасць.
З таго часу я ніколі не пераказваю ўнукам (і не прашу іх гэта зрабіць!) казку пра “Калабка”.
Чым чорт не жартуе!
Не дай Бог, незнарок, без усялякага злога намеру, я парушу шматвяковы ўстояны парадак і паслядоўнасць узнаўлення чалавека разумнага: бацькі, дзеці, унукі, праўнукі…
Бо слова – матэрыяльна…
* “…Надо же было такому случиться…” – словы з вядомай песні папулярнай эстраднай спявачкі.
Свидетельство о публикации №222082301131
Здоровья, счастья и вдохновения!
С теплом и уважением,
Людмила Каштанова 19.06.2023 13:18 Заявить о нарушении
Искренне благодарю за отзыв!
Современные "продвинутые" дети и внуки, ой, как много могут рассказать на табуированную в наше время тему!
С улыбкой и теплом.
Нелли Фурс 20.06.2023 11:42 Заявить о нарушении