Не мой памерчык!
У лістападзе 1991 года быў прыняты “Закон аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь”. Прыняцце Закона было накіравана на павышэнне якасці жыцця інвалідаў, іх рэабілітацыю, стварэнне і забеспячэнне належных умоў для поўнага і раўнапраўнага ўдзелу нямоглых у жыцці грамадства, а таксама на прафілактыку інваліднасці.
Меркавалася, што безумоўная рэалізацыя асноўных палажэнняў Закона створыць годныя ўмовы жыцця для абмежавана працаздольных асоб.
Чыноўнікі, якія рыхтавалі Закон, недаацанілі знаходлівасць нашых грамадзян, пэўная частка якіх вылучыла з аб’ёмнага дакумента толькі інфармацыю аб ільготах, якія прадстаўляюцца інваліду.
Прэферэнцый, па мерках дзевяностых гадоў, было нямала:
– права на скідку з кошту лекавых сродкаў і перавязачных матэрыялаў, якія выдаюцца па рэцэптам урачоў;
– права на бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў, за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў;
– права на першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне;
– ільготы па праездзе на пасажырскім транспарце і карыстанні месцамі на аўтамабільнай паркоўцы;
– ільготы па аплаце камунальных паслуг.
Самыя спрытныя з адукаваных грамадзян, у большасці сваёй – пенсіянеры, зрабілі спробу перайсці ў катэгорыю “ільготнікаў”. Заявіўшы аб сваіх намерах участковаму тэрапеўту, яны праходзілі агляд урачоў усіх спецыяльнасцей, інструментальнае і лабараторнае абследаванне.
Затым “кандыдаты ў інваліды” аглядаліся ўрачэбна-кансультацыйнай камісіяй (ВКК), якая выносіла рашэнне аб наяўнасці або адсутнасці паказанняў для накіравання грамадзяніна на медыка-рэабілітацыйную экспертную камісію (МРЭК).
За ўстанаўленнем групы інваліднасці спачатку “пацягнуліся” ўзроставыя пенсіянеры, уладальнікі “букета” хранічных захворванняў. Практычна ўсе яны былі накіраваны на МРЭК і, атрымаўшы пасведчанне інваліда, пачалі паціху “асвойваць” ільготы, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам. Расказвалі суседзям і знаёмым, як добра, у матэрыяльным плане, быць інвалідам па агульным захворванні.
Падобная інфармацыя (Іваноў, “атрымаўшы інваліднасць”, за лекі плаціць толькі дзесяць працэнтаў ад іх кошту, а за кватэру – палову!) распаўсюджвалася з хуткасцю святла; неўзабаве кабінет ВКК стаў месцам паломніцтва пенсіянераў па ўзросце.
Пачуццё праходжання “скрозь строй” адчувалі мы з маёй памагатай, Аленай Барысаўнай Свірыдавай, прыходзячы на працу. У сем гадзін раніцы ля кабінета ўжо сядзелі пацыенты; у той час больш за дзевяноста працэнтаў у структуры зваротаў на ВКК займалі прэтэндэнты на ўстанаўленне групы інваліднасці.
Кожны дзень, заканчваючы прыём пяцідзесятага або шасцідзесятага пацыента (колькі прыйдзе), я ўспамінала крылаты выраз: “Добрымі намерамі выбрукаваная дарога ў пекла”. Закон, закліканы аблегчыць жыццё непрацаздольных грамадзян рэспублікі, правяраў “на трываласць” як пенсіянераў, так і медыкаў.
У адзін з такіх “безпамерных” прыёмных дзён, участковы ўрач-тэрапеўт прадставіў на камісію шасцідзесяцігадовую жанчыну. Вывучыўшы медыцынскую дакументацыю і выслухаўшы скаргі на здароўе, я прапанавала “кандыдату ў інваліды” распрануцца да пояса.
Зазваніў тэлефон. У нас з Аленай Барысаўнай, сакратаром ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, існавала даўняя дамоўленасць: я падымала трубку, калі ў гэты момант не была занята аглядам пацыента.
Не ведаю, як хутка распранаюцца жанчыны ў іншых абставінах, у кабінеце ж ВКК працэс агалення быў падкрэслена павольным і зазначаў “цяжар стану” хворага.
На кароткі час я адцягнулася на тэлефонную размову. Завяршыўшы яе, нахілілася да шуфляды стала, у якой захоўваліся фанендаскоп і танометр. Слізгануўшы поглядам па гарызантальнай паверхні, я выявіла змены звыклага размяшчэння прадметаў.
Усю вольную прастору стала займала адзенне пацыенткі: яна “складзіравала” свае рэчы не на кушэтцы, прызначанай для гэтых патрэб, а прама перад носам старшыні ВКК.
Горачку адзення “вянчаў” выраб савецкай лёгкай прамысловасці – бюстгальтар. Яго памеры маментальна ўзнавілі ў маёй памяці стары адэскі анекдот:
– О, Абрам, ты разбагацеў, гамак у двары павесіў!
– Ды не, Ізя, то мая Сарачка станік вывесіла сушыць!
У той час яшчэ не было прынята ганарыцца “формамі, якія выдаюцца”; я ў думках паспачувала “носьбітцы персей”, асабліва яе хрыбту, які адчуваў значныя штодзённыя нагрузкі.
Прапанаваўшы жанчыне перакласці свой скарб на кушэтку, прыступіла да агляду. У пацыенткі была выяўлена арытмія з адзнакамі дэкампенсацыі хранічнай хваробы сэрца.
Я аб’явіла жанчыне, што ў яе існуюць прыкметы ўстойлівай страты працаздольнасці. Узрадаваная пацыентка развіталася і пакінула памяшканне.
У гэты дзень яна была апошняй наведвальніцай кабінета з назвай з трох літар. Гледзячы на Алену Барысаўну, якая схілілася над журналам ВКК, я не ўтрымалася ад каментара:
– Так, Лена, дарэмна Ніна Іванаўна выклала на стол гэтую “прыгажосць”! Убачыўшы “кампазіцыю”, я падумала: “дык гэта ж не мой памерчык”!
– Наогул, я ўпершыню бачу, каб адзенне і ніжнюю бялізну хворыя складалі на стол лекара! – падтрымала мяне памагатая.
– Так, і ў маёй шматгадовай практыцы гэты выпадак – першы! – пагадзілася я.
Секунду падумаўшы, Лена задуменна вымавіла:
– Якое шчасце, Нэлі Гаўрылаўна, што Вы не гінеколаг!
Мы пырснулі ад смеху; уладаркі багатага ўяўлення завяршылі эмацыйна затратны працоўны дзень на пазітыўнай ноце.
Свидетельство о публикации №222082301182
- Ну как я тебе? - делая грудь колесом, проговорила я. В его глазах сначала было удивление, а потом некоторое разочарование - явно пожалел, что это не настоящая моя грудь.
Здоровья и всяких благ!
С уважением, теплом и улыбкой,
Людмила Каштанова 22.06.2023 15:18 Заявить о нарушении
Сердечно благодарю за отзыв!
В конце восьмидесятых годов я познакомилась с женщиной, которая сделала пластику груди именно по причине тяжести молочных желёз; ей пришлось уменьшить природную "красоту" на три размера!
Пожалуй, это была первая женщина в нашем городе, отважившаяся на маммопластику.
С теплом и пожеланиями добра.
Нелли Фурс 23.06.2023 15:12 Заявить о нарушении