Ежы

Ежы

Перад чарговым водпускам я падзялілася планамі на яго са сваімі сябрамі. Сяргей Сцяпанавіч Плескацэвіч, галоўны санітарны ўрач Баранавіцкага рэгіёна, выслухаўшы пра плаванне, грыбы і чытанне, пацікавіўся:

– А жыўнасць Вы якую-небудзь трымаеце ў Целяханах, Нэлі Гаўрылаўна?

– У-у, яшчэ колькі! Буслы, шпакі, салаўі, ластаўкі! – пачала я загінаць пальцы.
 
– Не, я маю на ўвазе хатніх жывёл! – канкрэтызаваў пытанне калега.

 – Дык гэта і ёсць нашыя “хатнія птушкі”! Плюс “жыўнасць, якая прыходзіць”:
суседскія каты і “нічыйны” вожык па мянушцы “Ежы”! – працягнула я справаздачу.
 
– І што, Вы іх таксама корміце? – удакладніў Сяргей Сцяпанавіч.
 
– Птушак – вельмі рэдка, у асаблівых выпадках, а катоў і вожыка ўвесь час падгадоўваем, – адказала я і распавяла пацешны выпадак.

Неяк улетку ў Целяханах адпачывалі сям’я сястры і наша. Пасля абеду мужчыны заняліся дробнымі рамонтнымі справамі; мы з Таццянай размясціліся на лавачках ганка.

Быў летні сонечны дзень. Бусляняты сядзелі ў гняздзе; дарослыя буслы здабывалі ежу для дзяцей, якія падрасталі. Убачыўшы падлятаючых да гнязда бацькоў, птушаняты ажыўляліся, прыўздымаліся на сваіх, яшчэ чорных лапках і літаральна выхватвалі ежу з дзюб  карміцеляў.

Назіраючы за барацьбой буслянят за ежу, я пераказала сястры эпізод, сведкам якога быў Зіновій Мікалаевіч Каланчук, наш сусед. Выконваючы работы ў агародзе, ён спакваля назіраў за жыццём сваіх “кватарантаў”.

Аднойчы дарослы бусел прынёс у дзюбе нейкага паўзуна: вужа ці гадзюку. Адно птушаня падхапіла здабычу; другое ўзялося яе адбіраць. Пачалося супрацьстаянне: кожнае бусляня цягнула рэптылію на сябе.

Зіновій Мікалаевіч адцягнуўся ад працы і назіраў за паядынкам, які доўжыўся роўна гадзіну (у тыя часы мужчыны не раставаліся з наручнымі гадзіннікамі). Перамагло наймацнейшае птушаня: здабыча дасталася яму цалкам – паўзуна не атрымалася разарваць на часткі.

Скончыўшы сваё кароткае паведамленне, звярнула ўвагу, што Таццяна, слухаючы мяне, зацікаўлена глядзіць у напрамку калодзежа; я павярнулася ў той жа бок.

Ля латка з малаком, прызначанага для “прышлых” катоў, даволі ўкормлены вожык прагна паглынаў “каціны пачастунак”. Не справіўшыся з усім аб’ёмам, ён павольна выдаліўся пад павець, верагодна, збіраючыся адправіцца “дадому”, на суседні ўчастак.
 
Прайшоўшы пару метраў, вожык спыніўся і замёр. Мы з сястрой насцярожыліся: небывалая справа, каб вожык удзень выйшаў на паляванне і бязбоязна наблізіўся да людзей.

Муж Таццяны, Валодзя, выйшаў з майстэрні, асцярожна наблізіўся да вожыка і напаўголаса вымавіў:

– А, дык гэта не Ежы! Гэта – “Ежыха” на зносях, якая заснула проста на хаду!

– Зразумела, чаму яна так прагна піла малако, кальцыя не хапае, – вырашыла я.

– Ну, цяпер да вечара будзе спаць у цянёчку! – выказала здагадку сястра.

Нашы вымушаныя пасядзелкі на ганку працягваліся. Да паездкі на возера, запланаванай на гэты дзень, мужчыны вырашылі завяршыць распачатую імі працу.

Прайшло прыкладна паўгадзіны. Таццяна паглядзела ў напрамку “апачывальні” дзённай госці: яна была пустая. Самка вожыка прачнулася і зноў была ля латка, з зайздросным апетытам дапіваючы астатняе малако.

Мы з’ехалі на возера, пакінуўшы будучую маці за трапезай; да моманту нашага вяртання плошка аказалася парожняй.

Увечары я ізноў напоўніла ёмістасць малаком; раніцай яно зноў знікла.

У наступныя дні і вечары вожычыха не з’яўлялася. Мы выказалі здагадку, што перад апаросам (дзіўна, але менавіта так называецца нараджэнне дзіцянят у самкі вожыка) будучай маці захацелася наесціся ўволю прыроднага прадукта, унікальнага па харчовай каштоўнасці і значэнні для арганізма. (Вожыкі вельмі пражэрлівыя і за суткі могуць з’есці колькасць ежы, роўную іх уласнай вазе – семсот-восемсот грамаў).

Аматарка паесці, часова змяніўшы стэрэатып паводзін начных звяркоў і звыклы для іх рацыён харчавання, не меркавала, што малако пераварваецца вожыкамі дрэнна і выклікае нястраўнасць.
 
Да свайго сораму, падліваючы ў латок пажыўны прадукт, я не ведала аб гэтай асаблівасці стрававання вожыка звычайнага.


Рецензии
Добрый день, дорогая Нелли! Интересно наблюдать за жизнью небольших обитателей леса, которых можно держать на своем участке. Ежики очень любят молоко и пьют его до полного насыщения, и что после него им станет не очень хорошо. им будет невдомек.
А бой аистят за змею меня удивил. Жаль, что они не умеют клювом работать, как ножницами.
Всего наилучшего"
С уважением и теплом,

Людмила Каштанова   24.06.2023 13:28     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемая Людмила!

Искренне благодарю за отзыв!

Ежи не знают, что молоко им не полезно, а вот homo sapiens, прекрасно осознавая вред для организма тех или иных продуктов, всё равно от них не отказывается.

С теплом и улыбкой.

Нелли Фурс   25.06.2023 07:58   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.