Выраб нумар два

Выраб нумар два

Заўважыўшы прыкульгванне  мужа, я аглядзела яго нагу і выявіла пачатковыя праявы параніхіі, гнойнага запалення каляпазногцевага валіка і тканін па баках першага пальца ступні і ў яго падставы. Верагодна, прычынай запалення была мікратраўма, выкліканая звычкай Валодзі хадзіць басанож па бацькоўскім падворку.

Я прамыла вобласць паражэння, наклала павязку з бальзамічнага лінімента Вішнеўскага і сабралася ў аптэку.

Заўважу: як правіла, у “прыстойных” дактароў, нават пенсіянераў, ў доме ніколі няма медыкаментаў, неабходных у нейкім канкрэтным выпадку. Прычына надзвычай простая: лекі, пальчаткі, бінты, шпрыцы і іншыя расходныя матэрыялы адчужаюцца “сябрамі-таварышамі”, абсалютна ўпэўненымі ў тым, што лекары іх ніколі не купляюць.
 
 Верагодна, асяроддзю медыкаў добра вядомая творчасць Міхаіла Булгакава: “… Самі ўсё прапануюць і самі ўсё дадуць”. У адносінах да мяне, прынамсі, гэты прынцып працуе: у выпадку неабходнасці, замест аптэкі, прыяцелі накіроўваюцца да мяне.
 
Фраза наведвальніка: “Нешта майго мужа (жонку) страўнік (сэрца, галава, спіна, нага…) турбуе” з’яўляецца адпраўным момантам для прапановы яму лекаў з маёй хатняй аптэчкі. (Я не вельмі веру ў містыку, магчыма, па гэтай прычыне, мне ніхто нічога не прапануе і не дае.)

Рыхтуючыся да паходу ў аптэку, я рабіла пазнакі-напамінкі для набыцця неабходных медыкаментаў і расходных матэрыялаў.

Тым часам патэлефанавала сястра, Таццяна Цыркунова, правізар вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Я каротка расказала ёй аб праблеме; яна прапанавала дапоўніць лячэнне сучаснымі эфектыўнымі сродкамі. У завяршэнне гутаркі сястра дадала:

– А днём Валодзя, час ад часу, няхай трымае хворы палец у гарэлцы!

– Ага, ён уседзіць, ужо сабраўся са мною ў нашу “местачковую” аптэку!

– Не, няхай пабудзе дома, яму супрацьпаказана хадзьба! А ты перыядычна рабі яму гарэлачныя ванначкі! – дала мне наказ Таццяна.

Па дарозе я прыдумала спосаб правядзення кароткатэрміновага ўздзеяння на вялікі палец ступні мужа ачышчанага спірту, разведзенага вадой.

Прыйшоўшы ў аптэку, я пералічыла фармацэўту медыкаменты і расходныя матэрыялы, неабходныя для лячэння Валодзі. Завяршаючы спіс, вымавіла:

– І ўпакоўку прэзерватываў, калі ласка! Самага вялікага памеру, каб надзець на вялікі палец мужчыны!

У гэты час у аптэцы знаходзіўся яшчэ адзін пакупнік. Прадстаўнік дужага полу сярэдніх гадоў з цікавасцю паглядзеў на мяне.

А на што тамака глядзець?! Бейсболка, сонцаахоўныя акуляры, маска на палову твара – паспрабуй  вызначыць узрост “сэксуальна разняволенай” жанчыны!

Работніца аптэкі пайшла па маю апошнюю замову. Знайшоўшы патрэбныя вырабы, не прамаўляючы іх найменне, удакладніла:

– Вам якія, танней ці даражэй?

– Танней. А колькі іх у ўпакоўцы? – пацікавілася я, таксама не паўтараючы “сорамнай” назвы.

– Тры, – адказала фармацэўт.

– Тады лепей – дзве ўпакоўкі, раптам не хопіць! – адказала я, у думках усталёўваючы карэляцыю паміж лікам дзён атрымання мужам антыбактэрыйнай тэрапіі і “гарэлачных працэдур”.

 Пачуўшы заканчэнне майго адказу: “не хопіць”, работніца прылаўка сканфузілася; мужчына, які прысутнічаў пры нашым дыялогу, пачаў засяроджана вывучаць на вітрыне падборку вітамінных прэпаратаў.

Працягваючы мне гумовыя вырабы нумар два*, служачая аптэкі збянтэжана ўсміхнулася. Памяць імгненна ўзнавіла заключную фразу маёй просьбы:

“Самага вялікага памеру, каб надзець на вялікі палец мужчыны!”.

Стала зразумелая збянтэжаная ўсмешка правізара: гумовыя вырабы нумар два не прызначаліся для вялікіх, указальных і безыменных пальцаў.

Я не стала расчароўваць відавочца кур’ёзу і фармацэўта, які не звязаў разам набыццё мною вырабаў нумар два, антыбіётыкаў шырокага спектру дзеяння, а таксама іхтыёлавай мазі, прызначанай для лячэння паражэнняў скуры.

*У СССР існавала нумарацыя гумовых вырабаў, якія вырабляліся савецкай прамысловасцю: нумар адзін – гумовы рэспіратар,  нумар два – прэзерватывы, нумар тры – гумка,  нумар чатыры – галёшы.

P.S.  Выраб нумар два з назвай, якая інтрыгуе, «Lange vizit» (анг. – доўгае наведванне), ідэальна падышоў для непрацяглага ўтрымання гарэлачнага кампрэсу на вялікім пальцы ступні мужа.


Рецензии
Добрый день, дорогая Нелли! Вот люди! Им мало консультации на дому у врача. так еще и медикаменты надо у него просить! Надо всем таким дармовщикам мягко отказывать. Мол, у вас только аспирин и зеленка.
Про изготовление №2 рассмешили. Представляю, как неловко чувствовал себя мужчина в аптеке.
Здоровья, счастья и успехов!
С уважением,

Людмила Каштанова   26.06.2023 15:12     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемая Людмила!

Искренне благодарю за отзыв и практический совет: теперь "ходокам" буду предлагать аспирин и зелёнку-йод!

Вы правы: скромный мужчина-покупатель, действительно, смутился при озвучивании мною последнего заказа.

С улыбкой и теплом.

Нелли Фурс   27.06.2023 10:16   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.