Арыгiнальны падарунак
Шмат гадоў таму мне расказалі гісторыю, якая мела месца быць ў адным з гарадоў Беларусі.
У выязной брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі працавалі лекар Пётр Мікалаевіч і фельчар Ганна. Памагатая доктара кароткатэрмінова, але дзейсна, пабывала замужам: пасля разводу яна ў адзіночку выхоўвала дзіця.
Ганна была прывабнай брунэткай і выклікала цікавасць прадстаўнікоў супрацьлеглага полу. Аднак на сур’ёзныя адносіны і замужжа ёй разлічваць не даводзілася: у сямідзесятыя гады мінулага стагоддзя ў правінцыйным гарадку не знаходзілася аматараў ажаніцца на “нявесце з жывым пасагам”.
Пётр Мікалаевіч знаходзіўся ў статусе перакананага старога халасцяка. Будучы дасведчаным доктарам, ён меў некаторыя дзівацтвы: прымаючы ванну, ужываў парашок для мыцця бялізны. Расказваючы калегам аб водных працэдурах, паўтараў:
– Я люблю, каб усё цела рыпела!
С жанчынамі-калегамі Пётр Мікалаевіч падтрымліваў таварыскія адносіны, а на Ганну, як гавораць сучаснікі, “запаў”. Надаваў сваёй памагатай асаблівую ўвагу, расказваў смешныя, на яго погляд, гісторыі.
Жанчына ніяк не рэагавала на падвышаную ўвагу доктара да сваёй асобы; яе ўзаемадзеянне з уздыхальнікам не выходзіла за рамкі службовых зносін.
Такое становішча спраў не задавальняла мужчыну, захопленага прыгажуняй; Ганна, паміж тым, не давала ні найменшай падставы для пераходу іх адносін на іншы ўзровень, які выклікае давер і прыхільнасць.
На адным з дзяжурстваў фельчар аб’явіла калегам, што ў суботу ў яе – дзень нараджэння і запрасіла на імяніны выязную брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі.
Арганізацыя падобнага свята ў наш час не складае асаблівай працы: заказаў столік у рэстаране ці кафэ, абгаварыў меню – і ўсе справы. У сямідзесятыя ж гады медыкі, як і прадстаўнікі іншых прафесій, не “барствавалі” – сталы накрываліся дома.
Пётр Мікалаевіч таксама быў запрошаны на імяніны. У прафесійным асяроддзі медыкаў прынята дарыць агульны падарунак ад удзельнікаў свята; у Ганніным выпадку, па невядомай прычыне, гэтае правіла не спрацавала: кожны з ангажаваных супрацоўнікаў выбіраў прэзент самастойна.
Я магу памыляцца, але з вопыту блізкіх мне мужчын ведаю, што выбар падарунка адкладаецца імі на апошні дзень. Так зрабіў і наш герой, вырашыўшы па дарозе купіць імянінніцы гасцінец.
Па дарозе размяшчаўся звычайны савецкі гастраном, у які зайшоў Пётр Мікалаевіч, спадзеючыся набыць штосьці прыдатнае да святочнай падзеі.
У краме ён звярнуў увагу на вялікую колькасць пакупнікоў ля аднаго з аддзелаў. Па ўкаранёнай у савецкіх людзей звычцы, лекар спачатку заняў чаргу, а потым пацікавіўся:
– Што выкінулі (слова часоў татальнага дэфіцыту, якое азначае – прадаюць)?
– Свіныя галовы! – ажыўлена адказала немаладая жанчына, якая стаяла ў чарзе перад доктарам.
“Пашанцавала дык пашанцавала!” – падумаў Пётр Мікалаевіч, які напярэдадні стаў міжвольным слухачом размовы Ганны з сяброўкай. Фельчар скардзілася, што гасцей паклікала, а прадуктаў не “дастаць” (ізноў жа, савецкае вынаходства, – набыць).
Чарга рухалася хутка; “дабрадзей” разважаў, якія смачныя стравы зможа прыгатаваць выбранніца з яго падарунка. Сальцісон, вантрабянка, тушонка, рулет, халадзец – усяго і не пералічыць! Вось ужо парадуецца Ганна сюрпрызу!
Неўзаметку падышла чарга “гурмана”. Атрымаўшы з рук прадаўшчыцы дэфіцытны прадукт, Пётр Мікалаевіч беражліва загарнуў яго ў апошні нумар газеты “Праўда”, які захоўваўся ў партфелі ўрача.
Несучы ў руках “каштоўнае” набыццё, захоплены мужчына марыў:
– Прыгатуе Ганулька халадзец з хрэнам. Запросіць мяне ў госці, а потым… Хто ведае, можа я ёй таксама падабаюся, ды вельмі яна сціплая, выгляду не падае!
Да моманту званка ў дзверы імянінніцы Пётр Мікалаевіч ужо бачыў сябе ў строгім чорным гарнітуры ў гарадскім аддзеле запісаў актаў грамадзянскага стану – ЗАГСе. Побач з ім, у ружовай сукенцы, усмешлівая і шчаслівая Ганна; на яе галаве – вяночак, зроблены з таго ж матэрыялу, што і вясельны ўбор нявесты – ружовага крымплену.
Уваходныя дзверы практычнаму госцю адчыніла гаспадыня і, запрасіўшы яго да стала, аднесла цяжкі падарунак на кухню.
Весялосць была ўжо ў самым разгары.
“Эх, доўгай аказалася чарга, а то я б паспеў да самага пачатку ўрачыстасці”, – са шкадаваннем падумаў Пётр Мікалаевіч, смакуючы стравы, прыгатаваныя рукамі каханай.
Непрыкметна застолле перацякло ў музычную паўзу; госці, уразнабой, пачалі выконваць любімыя песні імянінніцы.
“Прыйшоў час асвяжыцца!” – вядомай фразай з савецкага кінафільма падумаў доктар і накіраваўся ў месцы агульнага карыстання.
Карціна, якую ўбачыў у туалеце Пётр Мікалаевіч, прывяла яго ў шок. Над смеццевым вядром узвышаўся яго падарунак, па-ранейшаму загорнуты ў “самую праўдзівую і аб’ектыўную” газету Савецкага Саюза. З часткова разарванага сродку масавай інфармацыі выглядаў свіны лычык, які цынічна “ўсміхаўся” дарыцелю.
– То такая ты гаспадыня! – з горыччу выдыхнуў жаніх, які не адбыўся, узяў падпаху свіную галаву і па-ангельскі сышоў з дому.
Так і застаўся Пётр Мікалаевіч старым халасцяком; ён больш ніколі не рабіў спроб уладкаваць сваё асабістае жыццё.
Свидетельство о публикации №222082401345
нехорошо со свиной головой, не по-хозяйски, не по-женски, к тому же,
в эпоху дефицита. Мужчина и-то знал, что можно приготовить
из свиной головы. Видно, она этим решила его отвергнуть.
Всего наилучшего и вдохновения!
С уважением, теплом и улыбкой,
Людмила Каштанова 05.07.2023 14:49 Заявить о нарушении
Искренне благодарю за отзыв!
Скорее всего, Анна хотела показать воздыхателю, что ей не нужен ни он, ни свиная голова, подаренная им.
С улыбкой и теплом.
Нелли Фурс 07.07.2023 10:49 Заявить о нарушении