Любiмае пытанне прафесара
У пачатку сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя вывучэнне студэнтамі медыцынскага інстытута клінічнай мікрабіялогіі пачыналася ў другім семестры другога курса і заканчвалася іспытам ў зімовую экзаменацыйную сесію трэцяга курса.
Сказаць, што будучыя лекары выяўлялі цікавасць да зразумення “мікробнай” навукі – зграшыць супраць ісціны. Увесь першы курс мы штудзіравалі асноўныя прадметы, “вельмі неабходныя” будучаму доктару: гісторыю КПСС, вышэйшую матэматыку, фізіку, хімію, замежныя мовы. Засваенне навучальных клінічных дысцыплін пачыналася на трэцім курсе; з гэтай прычыны студэнты зусім не разумелі, навошта ім патрэбна вывучаць такое мноства назваў гэтых “казявак” – мікробаў – на рускай і лацінскай мовах?
Кафедра клінічнай мікрабіялогіі – равесніца Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта – была заснавана ў 1935 годзе; у перыяд, які я апісваю, ёю кіравала прафесар Лепля Е.С.
Еўдакія Сцяпанаўна ніколі не была замужам і сваёй сям’ёй лічыла супрацоўнікаў кафедры і студэнтаў; яе любымі “дзецьмі” былі мікраарганізмы. Прафесар так захапляльна гаварыла аб добрых якасцях і недахопах (карысці і шкодзе) мікробаў, што студэнты мімаволі заслухоўваліся лекцыямі, забываючы аб тым, што гаворка ідзе пра драбнюткія жывыя арганізмы расліннага і жывёльнага паходжання, не заўсёды талерантныя да чалавека.
Вясёлая і забіяцкая песня: “Ад сесіі да сесіі жывуць студэнты весела…” – не пра медыцынскі інстытут. Студэнтам вышэйшай навучальнай установы больш падыходзіла фраза правадыра сусветнага пралетарыяту У.І.Леніна: “Вучыцца нам трэба, вучыцца і вучыцца!”.
Аб’ём інфармацыі для банальнага зазубрывання быў такі вялікі, што за тры-чатыры (тапаграфічная анатомія – ад сямі да дзесяці) дні падрыхтоўкі да іспыту яго немагчыма было асіліць. Таму большасць студэнтаў асвойвала навучальныя прадметы на працягу семестра, пакінуўшы на час экзаменаў толькі паўтарэнне пройдзенага матэрыялу.
Тэсціраванне па курсу клінічнай мікрабіялогіі – адзіны іспыт зімовай сесіі трэцяга курса; ад яго выніку залежыў дабрабыт экзаменуемага на бліжэйшыя паўгода. У той час студэнты медыцынскага інстытута маглі разлічваць на атрыманне саракарублёвай стыпендыі толькі пры наяўнасці добрых і выдатных адзнак ведаў прадметаў, якія ўваходзілі ў абавязковы пералік, зацверджаны міністэрствамі адукацыі і аховы здароўя краіны.
Клінічная мікрабіялогія ўваходзіла ў гэты рэестр. Для выдатнікаў, ды і не толькі для іх, наступілі цяжкія часы: усе трыста студэнтаў курса марылі аб запаветных экзаменацыйных адзнаках – “добра” ці “выдатна”.
“Чатыры” – гэта стыпендыя на паўгода; “пяць” – гэта шэсць месяцаў атрымання павышанай, пяцідзесяцірублёвай, дзяржаўнай дапамогі.
Мы з дзяўчынкамі пражывалі ў мужчынскім крыле інтэрната. Раніцай у дзень экзамену я накіравалася ва ўмывальнік, размешчаны ў іншым канцы калідора.
У гэты момант адчыніліся дзверы суседняга пакоя; з яго з’явіўся стараста адной з груп паралельнага патоку, выдатнік Коля Ш. Класікі рускай літаратуры ахарактарызавалі б знешні выгляд студэнта наступным чынам: “Сляды трывожнай і бяссоннай ночы пазначыліся на ягоным твары…”.
Ледзь прывітаўшыся, Мікалай спытаў:
– Нэлка, ты ўжо ўсё вывучыла?
– Вядома, Коля, ты ж добра ведаеш, што мне патрэбна стыпендыя! – пераканаўча, без ценю збянтэжанасці, вымавіла я (насамрэч, нейкую частку пройдзенага матэрыялу я не паспела паўтарыць).
– Я таксама ўсё паўтарыў, некаторыя раздзелы – нават па два разы! – узбуджана прамовіў візаві.
– Дык чаго ж ты хвалюешся, пяцёрка табе забяспечана! – падтрымала я таварыша.
– А раптам зададуць якое-небудзь пытанне, якое не ўваходзіць у праграму навучання? – нерваваўся суразмоўца.
Дарэмна, ой дарэмна, справакаваў мяне Мікалай на нядобрапрыстойны ўчынак!
Напапярэдадні ўвечар, ужо засынаючы, я звярнула ўвагу на зноску ў падручніку мікрабіялогіі, надрукаваную дробным шрыфтам. У ёй раскрывалася “страшная мікрабіялагічная таямніца”, склад пажыўнага асяроддзя* – агар-агар. Бегла зірнуўшы на кароткую інфармацыю, я запомніла яе змест.
Сумневы аднакурсніка аб магчымым пытанні экзаменатара, не прадугледжанага вучэбнай праграмай, маментальна аднавілі ў памяці склад асяроддзя агар-агар.
Мікалай прыкметна хваляваўся, і няўрымслівыя чарцяняты, якія насялялі мой арганізм, апроч волі гаспадыні, адрасавалі выдатніку вучобы правакацыйнае пытанне:
– А ты хіба не ведаеш любімага пытання Еўдакіі Сцяпанаўны?!
– Не, не ведаю! А ты? – пацікавіўся Коля.
– Наогул, гэта вялікі сакрэт, я выпадкова даведалася інфармацыю ад дачкі дацэнта кафедры мікрабіялогіі К. Марына ж вучыцца са мною ў адной групе! – на хаду складала я “легенду”.
– Ну, калі ласка, Нэлка, скажы мне! Ты ж ведаеш, мне патрэбна толькі пяцёрка! – маліў Мікалай.
– Добра, так і быць, скажу. Еўдакія Сцяпанаўна, у выпадку сумненняў у аб’ектыўнай адзнацы ведаў студэнта, задае яму пытанне аб складзе пажыўнага асяроддзя агар-агар, – змоўніцкі, напаўголаса, вымавіла я.
– А ты ведаеш гэты склад? – з надзеяй паглядзеў на мяне Коля.
– Вядома, я вызубрыла яго ў першы ж дзень падрыхтоўкі да іспыту! – натхнённа хлусіла я.
І не даўшы візаві апамятацца, адным сказам, адбарабаніла:
– Пажыўнае асяроддзе агар-агар уяўляе сабой жаўтлява-белы парашок або пласцінкі. Змяшчае ад паўтара да чатырох адсоткаў мінеральных соляў, ад сямідзесяці да васьмідзесяці адсоткаў поліцукрыдаў, ад дзесяці да дваццаці адсоткаў вады. У сваю чаргу, у склад поліцукрыдаў уваходзяць D- і L-галактозы, 3,6-антыдрагалактозы, пентозы, D-глюкуронавая і піравінаградныя кіслоты.
Я ні разу не запнулася. Мікалай збялеў. Усё рушылася: ён гэтага не ведаў.
– Пачакай, я збегаю ў пакой за ручкай і паперай і падрабязна запішу склад! – таропка вымавіў ён.
– Не спяшайся, Коля! Старонка сто сямідзесятая падручніка Марыі Мікалаеўны Лебедзевай “Медыцынская мікрабіялогія”, у самым нізе, дробным шрыфтам! Толькі нікому не кажы! – папярэдзіла я суседа і адправілася ў санітарны пакой.
Я не адчувала ніякіх згрызот сумлення, “укінуўшы” Мікалаю дэзінфармацыю. У журнале наведванняў ён заўсёды адзначаў студэнтаў, адсутных на лекцыі; “службістаў”, падобных да выдатніка Колі, не любілі таварышы і не паважалі выкладчыкі.
Прыйшоўшы да экзаменацыйнай аўдыторыі, “па сакрэце” даведалася, што любімае пытанне загадчыка кафедры – склад пажыўнага асяроддзя агар-агар.
Не дарэмна, як выявілася, я “ўвяла ў курс справы” службовую асобу, Мікалая, які “ўмеў трымаць слова”.
P.S. На ўрачыстым вечары, прысвечаным саракагоддзю заканчэння медыцынскага інстытута, у ліку любімых студэнтамі выкладчыкаў была названа Лепля Еўдакія Сцяпанаўна.
На наступны дзень, у неафіцыйнай абстаноўцы, Аляксандр Вітальевіч Даносаў, стараста нашай адзінаццатай групы, успомніў абставіны здачы ім іспыту па мікрабіялогіі.
Як высветлілася, ён прыехаў ад бацькоў ноччу і, не жадаючы будзіць таварышаў па пакоі інтэрната, прама з вакзала адправіўся на кафедру мікрабіялогіі.
Вахцёр прапусціў руплівага студэнта ў будынак. Маючы вялікі запас часу, Саша размясціўся ў навучальнай аўдыторыі і працягнуў паўтарэнне матэрыялу.
Еўдакія Сцяпанаўна таксама прыйшла на працу загадзя. Убачыўшы ў халодным памяшканні Сашу, прапанавала яму гарачай гарбаты; ён далікатна адмовіўся.
Хутка з’явіўся Мікалай, які распавёў Аляксандру “страшную таямніцу”. Пры паяўленні студэнтаў, якія ў той дзень здавалі іспыт, Коля даводзіў да іх ведама інфармацыю аб магчымай цікавасці экзаменатара да пажыўнага асяроддзя агар-агар.
Толькі ў 2019 годзе я прызналася сябрам, хто, на самой справе, з’яўляўся аўтарам выдумкі аб “любімым пытанні прафесара”.
*Адно- ці шматкампанентны субстрат, які ўжываецца для культывавання мікраарганізмаў або культур клетак вышэйшых арганізмаў.
Свидетельство о публикации №222082401367
Подумалось, все-таки многих студентов хлебом не корми, дай только подшутить на сокурсниками, особенно в период экзаменов и зачетов. И в Вашем случае шутка розыгрыш был еще относительно безобидным. У нас были любители пугать девчонок рассказами о "невероятной любвеобильности" того или иного преподавателя, причем с приведением примеров. А иной раз выкидывали коленца и похуже, доводя особо впечатлительных студиозов едва ли не до обморока.
Кстати, попутно вспомнилось, как один из маститых микробиологов, желая повысить интерес студентов-разгильдяев к курсу микробиологии, рассказывал о том, что происходит в микро-мире в таком духе:
"...Он, микроб (следовало название) тыкал фагоцита под ребра до тех пор, пока последний не взвыл и не обратился в бегство..."
И такое, с позволенья сказать "учение" оказывалось единственно привлекающим внимание лоботрясов...
С самыми добрыми пожеланиями,
Сергей Макаров Юс 18.07.2023 21:03 Заявить о нарушении
Искренне благодарю за отзыв!
Видит Бог, я не намеренно придумывала козни-страшилки для "пятёрочников".
Если я и то забыла, и этого не помню, и про менингококки не знаю, а меня с утра "допрашивают", всё ли я выучила, то "вредный" ответ напрашивается сам собой!
С улыбкой и теплом.
Нелли Фурс 19.07.2023 18:10 Заявить о нарушении