Самавучка

Самавучка

У выхадныя дні ў Целяханы прыехалі пагасціць сыны, Дзяніс і Павел. Падчас абеду я не ўтрымалася і пахвалілася сваімі інжынернымі “дасягненнямі”. Счакаўшы паўзу ў размове, між іншым, я паведаміла:

– Дарма ты, Паша, папракаеш мяне ў абсалютным няведанні тэхнікі: я ўласнаручна адрамантавала помпу для падачы вады ў летні душ!

Павел, не спыняючы трапезы, з самым нявінным выглядам, удакладніў:

– Мама, дык ты сама даліла вады ў кораб рухавіка?!
 
Я не чакала падобнай рэакцыі сына! Так звесці тэхнічныя здольнасці маці, не даўшы магчымасці, хаця б пару хвілін, пабыць “героем дня”!

Калі мае баранавіцкія сябры цікавяцца добраўпарадкаваннем нашага радавога гнязда, я расказваю аб наяўнасці ў доме газавага ацяплення і лазні; з гонарам агучваю інфармацыю аб трох вытоках забеспячэння сядзібы вадой. Цэнтральнае водазабеспячэнне, студня ў двары з дзіўна смачнай прахалоднай вадой і свідравіна, прабураная мясцовымі ўмельцамі. Апошняя выкарыстоўваецца для палівання саду, агароду і кветніка, а таксама для напаўнення вадой надворнага душа.

Напапярэдні прыезду сыноў я вырашыла запоўніць вадой бак летняга душа: у кожны свой прыезд, па традыцыі, сыны топяць лазню.
   
Уключыўшы помпу для здабычы вады са свідравіны, я не пачула “сытага буркатання”, характэрнага для працуючага рухавіка.

“Дзіўна, тры дні таму ўсё было ў парадку, а потым пайшлі дажджы, вада для палівання не была патрэбна, ды і душавы бак быў паўнюткі! Добра, прыедуць хлапчукі (сынам, на хвіліначку, трыццаць пяць і сорак два гады), разбяруцца”, –  падумала я, укладваючыся спаць.
 
Уначы мне не спалося.

“Калі б я запоўніла бак, то да моманту правядзення лазневых працэдур вада б “злецілася” (сагрэлася – мясцовы дыялект, ад слова “лета”). А так, што, з апарні адразу ж у халодную ваду?!”

Раніцай мне прыйшлося прымяніць веды, раней атрыманыя ад сябра нашай сям’і, Віктара Зіноўевіча Шляшко.

Строга прытрымліваючыся рэкамендацый Віктара Зіноўевіча, я папрасіла мужа адкруціць “плоскую пімпачку”, размешчаную зверху рухавіка, даліла ў яго вады, дастала з разеткі штэпсель, уставіла яго назад і ўключыла помпу. І яна – зарабіла!

Да прыезду сыноў, прыкладна гадзіны тры, я адчувала сябе геніяльным вынаходнікам-самавукам, гэтакім целяханскім Іванам Кулібіным!

І вось, калі ласка, сын ацаніў маю майстэрскую працу як звычайны “даліў вады”!

У рамане васемнаццатага стагоддзя “Небяспечныя сувязі” Шадэрло дэ Лакло ўпершыню прагучала фраза, якая атрымала шырокую папулярнасць пасля выкарыстання яе Фрэнсісам Фордам Копалай ў экранізацыі рамана італьянскага і амерыканскага пісьменніка Марыё Пьюзо “Хросны бацька”: “Помста – гэта страва, якую трэба падаваць халоднай”.

Успомніўшы гэты выраз, я пастаралася “захаваць твар”; мне гэта ўдалося.

Пасля абеду я адправілася на кухню. Сыны, падзяліўшы ўчасткі, пайшлі касіць траву на падвор’е: старэйшаму сыну, Дзянісу, дасталося кашэнне трымерам травы ў садзе; малодшаму, Паўлу, кветнік, размешчаны побач з домам.

Для прывядзення ў належны від прыдамавой тэрыторыі мы выкарыстоўваем электрычную газонакасілку “Bosch”; пасля стрыжкі травы ўчастак уяўляе сабой прыгожае зялёнае пакрыццё.

Узброіўшыся падаўжальнікам, Паша выйшаў на двор.

Не прайшло і пяці хвілін, як ён вярнуўся і аптымістычна вымавіў:

– Усё, мама! Я ведаю, што табе падарыць на дзень нараджэння!

– У якім сэнсе, сынок? – пацікавілася я.

– У прамым! Газонакасілка “Bosch”, некалькі секунд назад, загадала доўга жыць! – спакойна канстатаваў Павел факт паломкі агрэгата.

– “Нядоўга музыка іграла …”, – напаўголаса наспявала я, выходзячы ў двор.
Машына сіратліва стаяла ля няскончанай паласы пакосу.

– Мусіць, рухавік перагрэўся. А можа, ты электрашнур перарэзаў? – выказала здагадку я.

– Не, з провадам усё ў парадку! Мама, не засмучайся, мы з Дзянісам табе новую, удасканаленую мадэль падорым! – “парадаваў” мяне Павел.

Я падышла да машыны і дакранулася да месца, пад якім знаходзіцца рухавік газонакасілкі: яно было злёгку цёплым.

– Не, рухавік не перагрэўся. Ну, што ж, паспрабуем уключыць агрэгат, – прыняла я “камандзірскае” рашэнне.

– А можа, мама, не трэба? – засумняваўся сын.

– Трэба, Паша, трэба! – запярэчыла я, у думках вымавіла: “Божа, дапамажы!” і ўключыла газонакасілку.
   
Яна завялася з першага ж раза. Прайшоўшы некалькі метраў, я перадала “цуглі кіравання” непаслухмянай машынай у рукі сына і з пераможным выглядам вымавіла:

– Неяк так, сынок!

Сыны скончылі працу практычна адначасова. Перфекцыяніст Дзяніс прайшоўся па кветніку і трымерам скасіў траву ў цяжкадаступных для “Bosch” участках, каля кветак і кустоў.

За вячэрай я ўнесла ў спіс сваіх “дасягненняў” і “рамонт” газонакасілкі, не сказаўшы пры гэтым сынам-атэістам, да чыёй дапамогі я ў думках звярнулася.
 
У гэты раз заява “інжынера-самавучкі” засталася без каментараў. Вынікі маіх “выдатных” тэхнічных здольнасцяў былі ў наяўнасці: дагледжаны сад, двор і кветнік.

І ў меру прахалодная вада ў летнім душы, якая цудоўна астуджвала разгарачаныя галовы і целы аматараў старажытнай аздараўленчай працэдуры – лазні.


Рецензии
Вечера доброго Вам, уважаемая Нелли!

А знаете, глядя на описанную ситуацию, подумалось, что человеку вообще очень свойственно принимать этакий высокомерно-снисходительный вид в любых случаях, где он имеет какой-никакой положительный опыт. Причем особенно часто это случается в тех случаях, когда человек имеет дело с кем-то, кому в первый раз удалось сделать что-то самостоятельное. Как же мы зачастую любим, образно говоря, барственным жестом похлопать по плечу.
А ведь, как показывает продолжение истории, и на старуху бывает проруха, излишняя самоуверенность зачастую превращается в конфуз, последствия которого стараются не афишировать.
Что поделать, уж такова человеческая природа.
Причем мужчины с удовольствием смотрят сверху вниз на женщин, а немалое число женщин, в соответствующих случаях, точно так же поступают с мужчинами...
Опять война полов...))

С самыми добрыми пожеланиями,

Сергей Макаров Юс   17.07.2023 20:58     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемый Сергей!

Искренне благодарю за отзыв!

Слава Богу, родители наградили меня одной из самых главных человеческих добродетелей - самокритикой.

Все неизвестные мне детали механизмов я называю "пимпочками"; родные мне люди давно к этому привыкли.

Вот и порадовало меня то обстоятельство, что я, абсолютный технический дилетант,
справилась с "трудной" задачей.

С самыми добрыми пожеланиями здоровья и благополучия.

Нелли Фурс   18.07.2023 10:45   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.