Ода савецкай прамысловасцi
У дзяцінстве мама, рыхтуючы дачок у лес за чарніцай, прымушала нас апранаць гумовыя боты. Мы і не супраціўляліся: раз мама сказала, значыць, так трэба.
Пасталеўшы, я паволі стала адыходзіць ад гэтай традыцыі; кеды і красоўкі замянілі мне цяжкія, “гарачыя”, боты.
Парушэнне няпісанага закона традыцыйнай паходнай экіпіроўкі, у нейкай меры, было абумоўлена станам беларускіх лясоў. Светлыя, дагледжаныя, яны больш нагадваюць лесапаркавыя зоны, чым лес у ўстояным разуменні гэтага слова.
Мусіць, і да гэтага часу хадзіла б я ў лес у “палегчаным” абутку, калі б не адно здарэнне.
Аднойчы, уволю наплаваўшыся ў Вулькаўскім возеры, мы з мужам вярталіся дадому. Было вельмі горача; я прапанавала Валодзю прайсці па лясной сцяжынцы. Яшчэ адна акалічнасць, акрамя спякоты, схіляла нас на карысць сцежкі: дадзены маршрут быў прыкладна на пяцьсот метраў карацейшы за пешаходную дарожку, ідучую побач з шашэйнай дарогай. Да таго ж, можна было паласавацца суніцамі і чарніцамі, якія раслі па шляху нашага праходжання.
Мы ішлі не спяшаючыся, моўчкі любуючыся прыгажосцю лесу.
– Стой! – раптам усклікнуў Валодзя.
Я спынілася і зірнула на сцяжынку: у паўметры ад маёй нагі ў басаножку ляжала гадзюка. Разнежыўшыся, яна “прымала” сонечныя ванны.
Крык мужа спудзіў змяю: яна павольна і неахвотна, як мне падалося, запаўзла ў хмызнякі.
Астатак шляху мы прасоўваліся літаральна чарапашым крокам, уважліва гледзячы пад ногі; з таго часу боты сталі абавязковым элементам маёй экіпіроўкі пры паходах у лес.
Я насіла і звычайныя гумовыя боты, і боты-дуцікі, і свае старыя замшавыя “каўбойскія” боцікі, якія раней ідэальна спалучаліся з прамымі джынсамі. І кожны раз, прымяраючы чарговую пару абутку, мне хацелася чагосьці іншага, што не мела слоўнага выраза.
Неяк раз, ужо пасля смерці бацькоў, уладкаваўшы генеральную ўборку ў хаце, я выявіла гумовыя боты, якія раней насіў мой тата. Ён выкарыстоўваў універсальны абутак пры выкананні большасці сезонных прац цёплай пары года:
сельскагаспадарчай вытворчасці, пасьбы кароў, касьбы і ўборкі сена, нарыхтоўкі дроў і іншых заняткаў, звязаных з наведваннем лясоў або балот.
Я прымерыла татавы боты. Зразумела, яны былі мне вялікія: бацька быў рослым і фізічна развітым мужчынам.
Здымаць абутак я, аднак, не спяшалася: нагам было камфортна ў ім. Высокія адліваныя гумовыя боты колеру хакі, высланыя знутры тканкавай падкладкай, ідэальна фіксавалі галёнкаступнёвыя суставы, пакідаючы ступням поўную свабоду дзеянняў. Абцас вышынёй два з паловай сантыметры не выступаў над падэшвай, а, дзякуючы падоўжнай перамычцы, складаў з ёй адзінае цэлае.
Прайшоўшыся па хаце ў “абноўцы”, паклікала на параду мужа:
– Ну, як табе, Валодзя, мае новыя боцікі? – пацікавілася я.
– Якія ж яны новыя? Гэта ж боты бацькі, ён насіў іх з канца васьмідзесятых гадоў! Мы ж разам ездзілі грэбці сена і я добра запомніў гэты абутак! – не згадзіўся муж з маёй характарыстыкай ботаў – “новыя”.
– Усё правільна, гэта татавы боты! Аднак для мяне яны – новыя! – настойвала я.
– Яны ж табе вялікія! – заўважыў Валодзя.
– Нічога, вялікія – не малыя, не выскачу! Увогуле, у іх я буду хадзіць у грыбы! – рэзюмавала я.
– Ну-ну, паглядзім! – ухмыльнуўся муж.
Магчымасць “агляду” з’явілася на наступны дзень, калі мы адправіліся па грыбы.
У лесе Валодзя трымаўся непадалёк, паволі назіраючы за мной. Верагодна, страхаваў, мяркуючы, што наском бота я магу зачапіцца за які-небудзь грудок ці няроўнасць.
Я паспяхова прайшла “агледзіны”; муж перастаў назіраць за мною.
З таго часу ў лес я заўсёды хаджу ў татавых ботах.
Уважліва вывучыўшы выраб савецкай прамысловасці, я не знайшла на ім назвы прадпрыемства, якое вырабіла асабліва трывалыя боты. Не знайшла я і пяцікутніка са злёгку выпуклымі бакамі, які нагадвае пяціканцовую зорку, адзін з геральдычных сімвалаў СССР. Па задумцы аўтараў, пяць граняў Знака якасці павінны былі асацыявацца са складнікамі якасці: надзейнасцю, даступнасцю, бяспекай, эстэтычнасцю і наватарствам.
Вось і думаю-гадаю зараз: чаму унікальным ботам не была прысвоена ганаровая маркіроўка серыйнай прадукцыі грамадзянскага прызначэння высокай якасці, якую выпускалі прадпрыемствы Савецкага Саюза?
Свидетельство о публикации №222082401394
Вспомнила про случай со змеёй, что прочитала очень давно. Едет, значит, машина по пустыне и через дорогу переползает, скажем, гюрза. Водитель с удовольствием переехал змею и остановился посмотреть. как она извивается в предсмертных корчах.
- А, гадина, получила своё? - и он пнул носком сапога по змеиной голове, и как так получилось, что змее хватило сил. чтобы вцепиться зубами в сапог и прокусить его, естественно, поранив ногу водителю.
Поскольку яд действовал быстро, то водитель сам вскоре скончался возле убитой им змеи.
Так что пинать змей тоже опасно для жизни, даже в сапогах.
Здоровья Вам и всяких благ!
С уважением и теплом,
Людмила Каштанова 11.07.2023 07:33 Заявить о нарушении
Искренне благодарю за отзыв!
В раннем детстве меня научили, что главные в лесу - это его жители: птицы, животные, пресмыкающиеся...
По этой причине, увидев гадюку или ужа, я всегда ухожу, не нанеся рептилии вреда.
С самыми добрыми пожеланиями здоровья и благополучия.
Нелли Фурс 11.07.2023 11:05 Заявить о нарушении