Бiнарнае малiнавае сочыва

Бінарнае малінавае сочыва

У працэсе ўладкавання падворка бацькоўскага дома сястра Таццяна прывезла з Гродна саджанцы гатункавай маліны. Яе муж, Уладзімір Цыркуноў, для пасадкі раслін падрыхтаваў участак, абгарадзіўшы яго лістамі старога шыферу, глыбока ўкапанымі ў зямлю.

Таццяна высадзіла расаду, якая добра прыжылася і на наступны год пачала плоданасіць.

Да маліны, як і да іншых ягад, я стаўлюся даволі абыякава. А вось старэйшы сын Дзяніс, прыхільнік духмянага дэсерту, лічыць, што няма нічога смачнейшага за маліну.

Два гады таму мая прыяцелька, Валянціна Віктараўна Пушыла, прапанавала дзесятак саджанцаў рэмантантнай маліны, якая адрозніваецца высокай ураджайнасцю; я пасадзіла іх у ягадным гадавальніку.

Не ведаю, ці адносіцца маліна да інвазіўных відаў раслін (віды, якія распаўсюджваліся на неўласцівыя ім першапачаткова месцы натуральнага пасялення, дзякуючы дзейнасці чалавека), аднак маладыя парасткі маліны паступова пачалі запаўняць тэрыторыю сада і агарода, прылеглую да расадніка.

 Бесперапынная барацьба з “захопнікамі” мяне стаміла, і позняй восенню я зрэзала маліннік “пад самы карэньчык”; пад секатар пайшлі не толькі рэмантантныя гатункі, але і іншыя кусцікі.

Увесну расліны зазелянелі і набралі сілу; летам на іх сфарміраваліся гронкі ягад, якія не спяшаліся выспяваць.

Прыязджаючы да бацькоў, Дзяніс праведваў маліннік, знаходзіў невялікую колькасць спелых ягад і казаў:

– Эх, замала, калі ж яны выспеюць?!

– Ты ж памятаеш казку Самуіла Маршака “Дванаццаць месяцаў”? Думаю, якраз да Новага года, замест пралескаў! – “суцешыла” я сына.

Памылілася ў прагнозе: у сярэдзіне верасня муж прынёс з саду некалькі літраў буйной адборнай маліны з тонкім далікатным водарам.

Я з’ела жменю ягад і прынялася за прыгатаванне абеду. Успомніла, што свежыя ягады маліны эфектыўныя пры лячэнні атэрасклерозу, гіпертэнзіі, малакроўі, захворваннях страўнікава-кішэчнага тракта.

– Значыць, трэба яшчэ з’есці ягад! І не будзе у мяне ні гіпертэнзіі, ні склерозу! Успомню нават тое, чаго ніколі і не ведала! – вырашыла я, зачарпнуўшы рукой чарговую порцыю лячэбна-прафілактычнага сродку.

Тым часам муж прынёс яшчэ столькі ж маліны, як і ў першы раз.

– Вось і еш яе сам! – у сэрцах вымавіла я.

Патэлефанавала сястра Таццяна; між іншым, я расказала ёй аб “здабычы” Валодзі.

– Дык звары з яе сочыва! Ты ж ведаеш, якая карысная гэтая ягада! У ёй утрымоўваюцца цукар, арганічныя кіслоты, пекціны, дубільныя рэчывы, клятчатка, мікра- і макраэлементы, флаваноіды (раслінныя пігменты, антыаксіданты), вітаміны В1, В2, РР, фалійная кіслата, правітамін А, шмат жалеза. А вітаміна С – мала, значыць, няма чаму знішчацца пры тэрмічнай апрацоўцы! – загаварыў у сястры правізар вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

– Надакучылі мне гэтыя нарыхтоўкі за сезон. Ды і не бяруць іх сыны: ім, бачыш, усё свежае падавай! – сумнявалася я.

– А муж? Валодзя ж стройны і з задавальненнем ужывае салодкае. Вось і зрабі сочыва па аблегчаным варыянце: дадай да маліны яблыкі лустачкамі і невялікую колькасць цукру, дай час інгрэдыентам пусціць сок. Затым крыху правары, а ў канцы дадай жэліруючы цукар. І атрымаецца смачны самаробны мармелад! – падказала сястра.

Падзякаваўшы Таццяне за параду, сабралася было за яблыкамі: званок тэлефона затрымаў мяне. Ніна Бераснева, дачка суседа, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Зіновія Мікалаевіча Каланчука, прапанавала яблыкі летніх гатункаў:

– Ужо заканчваюцца, няхай Валодзя з кошыкам прыйдзе.
 
Я не адмовілася: яблыкі – мая любімая садавіна, а ў нашым садзе растуць толькі яблыні познаспелых гатункаў.

Муж прынёс поўны кошык садавіны; на самым версе ляжалі жаўтлявыя, з чырвонымі палоскамі, якія нагадвалі рыскі на ружовым фоне, плады.

– Малінаўка, - адзначыла я і, з’еўшы яблык, прынялася за працу.

Наразаючы яблыкі з сакавітай, ярка-белай дробназярністай мякаццю, я ўвесь час адпраўляла ў рот кісла-салодкія лустачкі садавіны.

Валодзя, праходзячы міма, засумняваўся: ці застануцца яблыкі для варэння пасля маёй апрацоўкі?

– Я правяраю, а раптам трапіцца “няправільны” яблык! – спакойна адказала я.

Малінаўкі хапіла. Правёўшы нескладаную тэрмічную апрацоўку кампанентаў будучага ласунка, разліла яшчэ гарачую прадукцыю ў плоскія формачкі.

Пасля астуджэння “бінарнае” (якое складаецца з дзвюх частак, кампанентаў) малінавае сочыва загусцела і набыло кансістэнцыю жэле з гарманічным дэсертным, з лёгкай кіслінкай, густам.

За пробай хатняга мармеладу я падумала, што бінарныя – гэта не толькі ўраўненні.


Рецензии
Вечера доброго Вам, уважаемая Нелли!

Знаете, а я никогда не был большим любителем малины, а уж к варенью любого рода с детства равнодушен. И в этом плане у родителей со мной никогда не было никаких проблем.
А вот малину мы почти всегда употребляли дикорастущую, блага неподалеку расположенный лес позволял, по тем временам, с лихвой покрывать потребности местных жителей. Кстати, в лесу тоже хорошо заметно, как быстро заполняет малинник свободные пространства.
Ну, а варенье у Вас и в самом деле получилось бинарное - и непосредственно из малины, и яблоки того же сорта - малиновки...))

С самыми добрыми пожеланиями,

Сергей Макаров Юс   23.07.2023 17:21     Заявить о нарушении
Добрый день, уважаемый Сергей!

Искренне благодарю за отзыв!

Я тоже не отношусь к любителям варенья. На зиму я заготавливаю растущую в наших краях целебную ягоду - клюкву, которая содержит большое количество витаминов и минералов, укрепляющих иммунную систему.

С самыми добрыми пожеланиями здоровья и благополучия.



Нелли Фурс   24.07.2023 15:59   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.