Смажаныя коткi
Пасля чарговага паходу за грыбамі, запрашаючы мужа на абед, я мімаходзь абвясціла меню:
– Валодзя, у нас сёння смажаныя “коткі”!
Муж зірнуў на мяне здзіўлена: якія коткі?!
Сцяміўшы, што Валодзя зразумеў мяне літаральна, растлумачыла:
– Ты памятаеш, мы з Зіновіем Мікалаевічам, нашым суседам, гаварылі аб гаркушках? Я яшчэ сказала, што часта трапляюцца грыбы з чарвівымі ножкамі. Сусед пацвердзіў: так, сапраўды, чэрві не грэбуюць горкімі грыбамі, але … ніколі не пранікаюць у капялюшык кароўкі (беларуская назва гаркушкі).
– Так, памятаю такую размову! А прычым тут коткі?
– Прытым, што далей Зіновій Мікалаевіч правёў аналогію з іншымі ядомымі грыбамі, у нас іх называюць “коткамі”. І ў гэтых грыбоў, як і ў гаркушак, капялюшыкі таксама ніколі не бываюць чарвівымі; у іх вельмі шчыльная мякаць! – адказала я.
У нашай мясцовасці “коткамі” называюць грыбы сямейства яжовікавых – Sarcodon imbricatus (лац.). Яжовік пярэсты ў Беларусі яшчэ завецца ласём, курачкай і пеўнікам.
Я добра помню свае першыя дзіцячыя ўражанні ад сузірання “коткі”. Каравы, брудна-шэры грыб, пад капялюшыкам – нейкія тоўстыя валасінкі, фу, брыдка!
Кацярына Іванаўна Белкіна, наша суседка, якая суправаджала ў лес кампанію дзяцей, растлумачыла, што гэта – ядомы і смачны грыб. Я запомніла незвычайныя пладовыя целы, аднак збіраць не даводзілася: іх проста не было ў наведваемых мною лясах.
Я стаўлюся да катэгорыі грыбнікоў, якія ў любую пару года, нават ідучы па шашы, поглядам “шукаюць грыбы” у прыдарожнай паласе. А ў сезон, па лясной дарозе – тым больш!
Набраўшы кошыкі дароў лесу, мы з мужам вярталіся дадому. На схіле невялікага яра я заўважыла як бы распластаны, шэры грыб. Не заленавалася, падышла і зрэзала яго – гэта быў яжовік. У карэньчыку – тры чарвяточыны, якія скончыліся ля капялюшыка.
Яго памер набліжаўся да дваццаці сантыметраў – адлегласці паміж расцягнутымі вялікім і сярэднім пальцамі маёй рукі.
Дома я ўважліва разглядзела пладовае цела з “жывёльна-птушынай” назвай. Шырока-ўвагнуты капялюшык “коткі” нагадваў кладку чарапіцы: буйныя адсталыя лускавінкі бураватага колеру літаральна “напаўзалі” адна на другую.
На ніжняй частцы капялюшыка – мноства ломкіх, канічна-завостраных шыпікаў, якія лёгка здымаюцца пры апрацоўцы грыба.
Нарэзаўшы шчыльную мякаць пладовага цела падоўжнымі лустачкамі, адварыла іх да гатоўнасці; гэты працэс суправаджаўся спецыфічным вострым пахам, які мне не спадабаўся.
Я звярнулася да ілюстраванага дапаможніка для біёлагаў “Макраміцэты”, маёй настольнай кнігі ў грыбны сезон. Аўтары, Галіна Сяржаніна і Іван Змітровіч, безумоўна аднеслі яжовік да ядомых грыбоў (свежы, сушаны) і адзначылі, што ён “дапушчаны Дзяржаўным Стандартам у нарыхтоўку”.
Сумневаў не заставалася: трэба смажыць! Падчас чарговага этапу тэрмічнай апрацоўкі незвычайны пах знік: памяшканне кухні запоўнілася водарам смажаных з цыбуляй грыбоў.
З задавальненнем ядучы страву, якая па гусце нагадвала мяса, муж пракаментаваў:
– А ты кажаш – смажаныя коткі! Так бы і сказала – грыбы!
Выраз “смажаныя коткі” выклікаў у маёй памяці ўрывак літаратурнага твора, у якім вядомы савецкі пісьменнік (магчыма, Яўген Далматоўскі, магу памыліцца) апісваў прыём у адной з азіяцкіх краін пасланцаў першай у свеце сацыялістычнай дзяржавы.
На вячэрнім застоллі падалі велізарную дымлівую страву, якую ўпрыгожвала …галава коткі. Прымаючы бок настойліва прапаноўваў галоўнаму ў савецкай дэлегацыі (ім аказаўся пісьменнік) пакаштаваць экзатычную страву. Пад нейкай добрапрыстойнай падставай творчай асобе атрымалася адмовіцца ад дэгустацыі мурлыкі. Пасля прыёму карэнныя жыхары, калегі пісьменніка, растлумачылі, што “далікатэс” прапануюць толькі самым паважаным гасцям.
Інфармацыя мяне зацікавіла; я звярнулася да Вікіпедыі.
Аказалася, што кашаціна – мяса котак – сапраўды выкарыстоўваецца ў кухні народаў краін Паўднёва-Ўсходняй Азіі і Кітаі. Кацінае мяса таксама ўжываюць у ежу ў некаторых краінах Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.
У еўрапейскіх краінах выпадкі ўжывання котак у ежу ўзыходзяць да галодных часоў далёкага мінулага. У Японіі ад страў з кашаціны адмовіліся ў дзевятнаццатым стагоддзі; у Перу і зараз гэты від мяса можна сустрэць у меню афра-перуанскага насельніцтва. У Акіяніі коткамі сілкуюцца прадстаўнікі карэнных народаў, а ў Камеруне існуе асаблівая цырымонія, якая звязвае паглынанне котак з далейшым добрабытам. У 2015 годзе міжнародная група навукоўцаў выявіла яшчэ адну дзяржаву, дзе ядуць котак – Мадагаскар.
Апытанне пяцісот дванаццаці чалавек у цэнтральнай частцы гэтай краіны паказала, што трыццаць чатыры адсотка рэспандэнтаў хаця б адзін раз у жыцці елі мяса котак, пры гэтым больш за палову з іх, пяцьдзесят чатыры адсотка – у апошняе дзесяцігоддзе. Прычыны здзівілі даследчыкаў: практычна ніхто не растлумачыў гэта голадам, аднак не знайшлося і тых, хто еў бы котак дзеля густу іх мяса.
Успомніўся выраз старажыла беларускага Палесся, пераказаны мне жыхаром вёскі з наваколляў Целяхан:
– Усякае мняса смачнае, але коцiк трохi жылаваты! (Усякае мяса смачнае, але каток крыху жылісты! – выкарыстаны мясцовы дыялект).
Значыць, аўтар фразы пра смакавыя асаблівасці кашаціны застаў галодныя часы недалёкага мінулага.
Назіраючы, як спрытна суседскія каты заскокваюць на метровую вышыню наземнай часткі нашай студні, разумею, чаму ў іх жылістае, па выразе мясцовага жыхара, “мняса” – жывёлы маюць добра развітую мускулатуру.
У сямідзесятыя гады мінулага стагоддзя ў Віцебскім медыцынскім інстытуце працаваў выкладчык, які часта ўжываў выраз: “Вось такія пірагі з кацянятамі!”.
Першую пару студэнткі, уладальніцы багатага ўяўлення, моршчыліся; потым прывыклі і самі пачалі выкарыстоўваць выказванне, нязвыклае для слыху еўрапейцаў.
Бо яно выдатна падыходзіць, калі трэба надаць іранічнае адценне размове або завяршыць сумнае апавяданне.
Я скарыстаюся правіламі ўжывання выраза аб “пірагах з кацянятамі” і ў заключэнне спашлюся на меркаванне спецыялістаў-эпідэміёлагаў. Яны лічаць, што ад хатніх гадаванцаў можна заразіцца інфекцыйнымі хваробамі: шаленствам, мікраспарыяй, гельмінтозамі, сальманелёзам, тулярэміяй, хламідыёзам, туберкулёзам, хваробай Лайма і іншымі небяспечнымі хваробамі.
Вось такія пірагі з кацянятамі!
Свидетельство о публикации №222082501362
Увы, в ряде случаев в отношении грибов уж действует чисто зрительные впечатления, заставляя человека переносить неприятные ассоциации и на вкусовые качества. Хотя, как известно, не всегда стоит верить глазам своим. Даже куда более известные сморчки и строчки нередко обходятся грибниками стороной. Причина все та же - неприглядный внешний вид. И избавиться от такого ощущения порой очень непросто...
Кстати, в некоторых странах и наши привычные грибы, например маслята и грузди вызывают у местных жителей оторопь и неприкрытую неприязнь.
Зато, уж как верно подмечено, кое-где и кошек в пищу употребляют, хотя и правда, трудно представить, что там вообще можно кушать. Хотя и представлять пушистого, мурлыкающего друга в таком качестве как-то совсем не хочется.
С самыми добрыми пожеланиями,
Сергей Макаров Юс 21.07.2023 20:44 Заявить о нарушении
Искренне благодарю за отзыв!
Вы правы: в некоторых регионах России и Беларуси грузди, волнушки и другие "второсортные" грибы не собирают, отдавая предпочтение белым, подосиновикам, подберёзовикам...
С неизменным почтением.
Нелли Фурс 22.07.2023 17:24 Заявить о нарушении