Мышы пераборлiвыя
Пасля ўборкі ўраджая з палёў дробныя грызуны накіроўваюцца ў прыватныя домаўладанні, дзе могуць гаспадарыць на працягу ўсяго зімовага сезона.
Пры непрыняцці дзейсных мер па дэратызацыі (спосабы знішчэння грызуноў) такое суседства становіцца небяспечным. Мышы з’яўляюцца пераносчыкамі мноства інфекцыйных хвароб: тулярэміі, іерсініёзу, псеўдатуберкулёзу, лептаспірозу, гемарагічнай ліхаманкі з нырачным сіндромам.
Няпрошаныя госці любяць засяляцца ў драўляныя дамы, якія пераважаюць на маёй малой Радзіме – гарадскім пасёлку Целяханы Брэсцкай вобласці.
Наш бацькоўскі дом быў пабудаваны татам з дыхтоўнай драўніны ў канцы саракавых гадоў. У шасцідзесятыя гады былі дабудаваны кухня, ванны пакой, кладоўка, перадпакой і падвал.
Будучы дашкольніцай, я часта разглядала бурштынавыя кроплі хваёвай жывіцы, якія выступалі ў сонечныя дні на вонкавых сценах новабудоўлі. Датыкаючыся да іх пальцамі, я думала: гэта дрэвы плачуць.
Неяк падзялілася з мамай, дыпламаваным спецыялістам-лесатэхнікам, сваімі назіраннямі-перажываннямі:
– Калі з’явіліся слёзы, значыць ім, дрэвам, балюча?
– Так, Нэлька, ты правільна заўважыла – слёзы. Гэта хваёвы сок – смала, якая абараняе дрэва ад рознай навалы: парэзаў, пашкоджанняў, казурак, мікробаў і гэтак далей. Вось і ў нашай прыбудове “слёзы хвоі” будуць засцерагаць драўніну ад мікробаў, зярліц (споры – бел.) грыбоў, каб яна доўга служыла людзям.
Мне хацелася распытаць аб “спрэчках грыбоў”(спорах): хіба ж грыбы сварацца?!
У працавітай маці пяцярых дзяцей не было часу ўдавацца ў тлумачэнні біялагічнай разнастайнасці планеты. Коратка адказаўшы: “Гэта зусім іншыя грыбы”, яна адправілася спраўляцца з вялікай падсобнай гаспадаркай.
Да тэмы хваёвай жывіцы я больш не вярталася: ці мала ў дашкольніцы іншых клопатаў і аб’ектаў даследавання!
У памяці, аднак, захавалася маміна фраза: “каб яна доўга служыла людзям”.
Бацькоў ужо шмат гадоў няма з намі, а радавое гняздо, абноўленае і добраўпарадкаванае, па-ранейшаму служыць нашай сям’і.
Больш за дзесяць гадоў мы з мужам увесь дачны сезон праводзім у бацькоўскай хаце. Летам, на пару тыдняў, з Гродна прыязджае мая сястра Таццяна з мужам, Уладзімірам Максімавічам Цыркуновым.
Абедзве нашы сям’і займаліся капітальным рамонтам дома і добраўпарадкаваннем саду, навядзеннем парадку на дваровай і прылеглай тэрыторыі пасля адыходу бацькоў з жыцця, праз час, усталяваны хрысціянскімі канонамі.
Бацькоўскі дом нам вельмі дарагі; сястра Таццяна напісала пранізліва-шчымлівы верш “Не прадавайце бацькоўскі дом”.
Да 2019 года, з’язджаючы на зіму ў горад, я раскладвала “пачастунак” мышам у зацішных кутках хаты. У мінулым годзе атрута стала прычынай смерці ні ў чым не вінаватай птушкі, якая апісана ў мініяцюры “Ятрагенная смерць”.
У верасні, занятая грыбамі, агародам і нарыхтоўкамі, я забылася раскласці мышынае “частаванне”. Увечар, седзячы за камп’ютарам, у цішыні пачула гукі і шамаценне, характэрныя для грызуноў. Павярнулася, так і ёсць: мышка паспела шмыгнуць пад камоду.
Паўночы мяне мучылі згрызоты сумлення: шэсцьдзесят гадоў таму мама прагназавала доўгае служэнне жылля людзям, а нядбайная дачка забылася пакласці атруту, хутка мышы ўвесь дом абглынаюць!
На наступны дзень я пацікавілася ў рынкавых прадаўцоў, які сродак найбольш эфектыўны ў барацьбе з грызунамі? Прапанавалі на выбар “збожжа” і “пасцілкі”, сказаўшы пры гэтым, што лепш бяруць “пасцілкі”.
Набытыя мною “ласункі” зваліся “Сродак родэнтыцыдны. Пацучыная смерць №1”, былі выраблены ва Украіне і ўяўлялі сабой “родэнтыцыдныя дусты, якія зроблены з антыкаагулянтаў першага і другога пакаленняў з парашкападобнымі напаўняльнікамі”.
Расклаўшы пакуначкі па ўсіх патрабаваннях інструкцыі, супакоілася: праз пяць-сем дзён тэрыторыя будзе ачышчана ад непажаданых гасцей; атрава, трапляючы ў арганізм, выклікае ўдушша: грызуны, спрабуючы выратавацца, выбягаюць на вуліцу.
Праз тры дні ў мяне з’явілася неабходнасць пачаставаць васьмігадовага сына маіх добрых знаёмых, якія зазірнулі да нас па неадкладнай справе. Абмеркаваўшы “дарослыя” пытанні, я папрасіла хлапчука затрымацца і адправілася на веранду, дзе на падобны выпадак ў мяне былі назапашаны прысмакі.
Упакоўка вафельных трубачак з малочна-шакаладнай начынкай “Трубачкін” беларускай кандытарскай фабрыкі “Віцьба” была пашкоджана і частка прысмак згрызена няпрошанымі гасцямі. Фасоўка шакаладных вафляў “Яшкіна” (Кемераўская вобласць Расіі), якая ляжала побач, аказалася некранутай; яна і выратавала становішча – я пачаставала ёю хлопчыка.
Пасля сыходу моладзі я прынялася за рэвізію “схрона”. У нашай сям’і кандытарскія вырабы заўсёды захоўваюцца ў адным месцы – так зручней хутка знайсці прысмакі для пачастунка візіцёраў.
Целаснасць упаковак бела-ружовага зефіру беларускага вытворцы “Чырвоны харчавік” (горад Бабруйск Беларусі) не была парушана. Не прывабілі грызуноў і шакаладныя цукеркі кандытарскага канцэрна “Бабаеўскі”, перададзеныя з Масквы пляменнікам Максімам.
А што гэта за папяровая пацяруха залаціста-карычневага колеру? І прыўзнятае вечка скрыначкі-куфэрка цукерак “Труфалі далікатныя” вытворчасці кандытарскай фабрыкі “Спартак” (Гомель), раней шчыльна прылеглае да ўпакоўкі? І невялікая дзірачка на бакавой сценцы скрыначкі, якраз у месцы мацавання празрыстым скотчам вечка “куфэрка” да сховішча прысмакаў?
Я адчыніла кардонку. Так і ёсць: дзве цукеркі напалову згрызены, яшчэ дзве – пашкоджаны; кавалачкі фантыкаў і фрагменты цукерак – на дне скрыначкі.
Выкінуўшы сапсаваныя прадукты, задумалася аб неспасцігальных таямніцах мозгу прадстаўнікоў сямейства мышыных. Яны праігнаравалі “апетытны пачастунак” з Украіны і брэндавыя расійскія прысмакі, але з задавальненнем “хрумсталі” прадукцыю беларускіх вытворцаў. Праўда, не палічылі неабходным нават паспрабаваць найдалікатнейшы бабруйскі зефір!
Можа, не мудрагеліць, а прыслухацца да парады аднаго з рынкавых прадаўцоў і ўзяць напракат суседскага ката, а ўжо ён няхай разбіраецца з гэтымі пераборлівымі мышамі-ласунамі?
Свидетельство о публикации №222082501420
Увы, вездесущие грызуны порой становятся таким же бичом домовладений, причем не только частных, но и порой многоквартирных, как и тараканы. И борьба с мелкими воришками-хулиганами порой приобретает затяжной характер. Что интересно, мыши и в самом деле, порой легко обходят те или иные приманки, а уж в разборчивости этих грызунов Ваш читатель убедился лично. Когда на работе, незадолго до капремонта корпуса, появились мыши, они упорно игнорировали диетическое питания одной из сотрудницы, изобилие фруктов и шоколада другой сотрудницы, но неизвестно покушались на "Юбилейное" печенье автора этих строк...
Такие вот дела...
Ну, а что касается Родового гнезда, ох, как Вы правы, ведь именно оно зачастую становится настоящей связью времен, этаким базисом, корнями уходящими в прошлое.
В моем случае, увы, этого не случилось, ни по линии отца, ни по линии матери, старых домов не сохранилось...
Хотя, то интересно, мама как-то заметила, что многоквартирный дом, где они проживали с отцом, и где сейчас живу я сам, стоит на том же месте, где некогда стояла пятистенка прабабушки.
Так что, пусть и косвенно, но связь как будто имеется...
С глубочайшим уважением,
Сергей Макаров Юс 28.07.2023 21:21 Заявить о нарушении
Искренне благодарю за отзыв!
Действительно, не мыши, а гурманы какие-то! То одно им не нравится, то другое!
Согласна с Вами относительно родового гнезда. Нигде я не чувствую себя так комфортно, как в родительском доме: здесь всё напоминает о беззаботном детстве, о семейных традициях, об ушедших родителях...
Кстати, у моей сестры Татьяны Цыркуновой, автора Проза.ру, есть пронзительное стихотворение "Не продавайте родительский дом".
Да и у Вас, уважаемый Сергей, по месту проживания не прерывается связь поколений...
С теплом и самыми добрыми пожеланиями.
Нелли Фурс 29.07.2023 12:25 Заявить о нарушении