Удзьвох

Ёхан Леверда
-----------------------

Ігарок

Курва, зараз я трусіў галавою, мне не хапала паветра. І сэрца маё мела сумны найяўны факт - выскачыць.

Курва, я на вайне, пад Вазнясенскам.  Божай ласкай адзначаны край. 

Я гэтае месца трыццаць разоў праязджаў за апошнія дваццаць гадоў. На адпачынак, у Крым, у камандзіроўку, спыняўся. Заходзіў у кавярні. Адрываўся. Па поўнай. Не збрэшу , меў хуткаплынны раман. Блукаў па базару.  Ведаю месца. Размаўляў, жартаваў з мясцовымі жыхарамі. Добрыя. Станоўчыя людцы.

Я з абозам.
Спякота. Паўзем пешшу.
Я запазняюся, за абозам. Мне дрэнна. На плячох ККМ. Плячо бясконца гудзе. Я сашмуляў сцёгны ад спёкі і поту і сунуўся ўпрост шырака раскідваючы ногі.
Валасы падпахамі скруціліся з потам, пылам. І шмуляюць тулава кіслымі шарыкамі.
Я хачу піць. На небе няма ні хмаркі. Жнівень.
Цывільных на вуліцы - анікога.

Нейкі выскачыў з-за песечанага аксолкамі дрэва хлопчык, невялікі, год дзевяці, дый кажа мне, у завулку тут санчастка ёсць, завітайце, таблетак ад ціску дадуць.
Вы на майго татку падобны, у мамкі фотакартку бачыў.  Яна  мовіла, што мой татка абавязкова павінен быць на гэтай вайне.

А морда ў мяне чырвоная - чырвоная.
Грукаю мурзатымі кулакамі ў дзверы з аблезлым чырвоным крыжам. Адмукаюць. Ўсярэдзіне доўгае памяшканне, стол з ежай. Проста. Тушонка. Гуркі. Яблыкі. І ўсе сядзяць, разам, параненыя ў рудых бінтах, медычкі і лекары. Твары невясёлыя. І ў чаркі наліта ва ўсіх. Вайна. За здароўе. За перамогу. За загінуўшых. За жывых!

Я на беларускім мовіў прывітанне.
І запытаў дапамогі.
А ў адказ - на мове ўкраінскай, накшталт, што ён там кажа, нягеглы гэны, нічога не зразумела. Дайце яму карэц вады і хай піздуе ўперад, да свайго бульбашэску.
Вады далі. Сьцюдзёнай.

Я прыціскаю да вуснаў карэц і пачынаю прагна глынаць, п'ю, захлынаюся, не разумею, горла палае, а гэта віскар , віскар!Сапраўдны. Халодны, з лёдам. Зубы цісне.
Карэц вялікі, амаль кварта.
І адчуваю, як я хістануся, паплыў і ўсе на мяне дзівіцца і пасьміхаюцца.  Хіснулася столь.

Я расплюшчыў вочы.
Я ляжаў на вялікім ложку ў брудным пакоі. Высокія столі. Муры  старога шпіталю. Пах старога шпіталю.  Не знішчаемая нічым сумесь карболкі, лізолу, сікуноў і застарэлага лайна. Вы ведаеце, што гэта за пах?
Гэта пах самотных старых. Гэта пах смерці ў жнівеньскім сонцам выпаленым стэпу.

Самотная муха білася ў жырандолю. Грукала долу. Гудзела на падлозе, але павольна і ўпэўнена падымалася наверх, ізноў ізноў атакавала старую жырандолю з пажухлым, невядомага колеру, абажурам. І так раз - пораз.

Высачэзныя шыбы былі зашораны пагрызенымі моллю коўдрамі, якія мільён разоў адчувалі на сабе пральню, хлорку і пражарку , якія яшчэ, напэўна, назіралі атрады Бацькі Махно. Цьмянае святло жырандолі. Блякла - жоўтае.  Ноч ці дзень, ці што?
Нясцерпна балела патыліца і бок.
Я паварушыўся і адчуў, што левая рука ў бранзалеце і прынатаваная да нікелірованай спінцы старога ложка.

Я не разумеў хто я . Я не памятаў хто я. Адкуль.  Толькі адна думка свірдлавала мой спустошаны мозг. Дзе мой кулямёт.  Мой ККМ, дзе ён, сваяк мой?
І калі я змушу падняцца, а я змушу! Я задам гэтаму нягодніку па поўнай. Таму, хто забраў мой кулямёт.  Калі ён не вышмаруе мой кулямёт, як бэйцы ў кацура. Яму будзе піздавузкас.

Бо я -  жалнеж.
А жалнежы
павінны ісці ваяваць. І паміраць.
За Бацькаўшчыну. За краіну .
І за таго вушастага хлопчыка.
Які накіраваў мяне ў санчастку...

Мне вазвярнулі кулямёт.
- бульбаш, гэта вайна. Змагайся. Не крыўдуй. Ты, калі ў безпрытомным стане быў,  на сваёй мове трызніў, накшталт, усё зразумела і ... не зусім зразумела.
А што прыкулі да ложка, ужо не , ты прабачай, бо ў непрытомнасці ўсё ўцячы планаваў, ніяк ўтрымаць цябе не атрымлівалася. Кулямёт свой ты патрабаваў.
Ледзь утаймавалі гаротніка.

І вораг, бульба, у нас - адзіны.

- А дзе той малы, вушасты, які мяне да вас , у санчастку прывёў?
- а, Вушасцік, Ігарок, гэта Веры, старэйшай медычкі сын.
Калі ў вашу калону трапіў снарад, з вашых мала хто ацалеў. Гэта Ігарок знайшоў цябе, калі ты ляжаў на краі варонкі з прабітым бокам, не жывы. Вушасцік і прывёў да цябе санітараў.

Ігарок і Вера два тыдні таму загінулі, прабач.

Я стаяў ля разбітай сілікатнай хрушчоўкі - пяціпавярхоўкі, куды трапіла ракета. У разбуранай кватэры, на падлозе я знайшоў абгарэлы фатаздымак вушастага малога.
І свой.
Удзьвох. Вушастых.
З подпісам.
Аднолькавым:
Мой Ігарок.

Кулямёт ціснуў на плячо.

Памяць вярталася.


Рецензии