Алька, пi да дна!
У невялікім палескім селішчы пражывала простая савецкая сям’я: двое дарослых і трое дзяцей. Бацькі насілі звычайныя для Беларусі імёны: Міхаіл і Лізавета.
Сярэдняга сына муж і жонка назвалі Міхаілам, верагодна, у гонар бацькі.
Старэйшаму сыну “пашанцавала” больш: яму дасталося імя германскага паходжання Альберт, што азначае “высакародный бляск”. Дачцы бацькі далі імя старажытнарымскага паходжання Эмілія, што ў перакладзе з латыні азначае “супернік”.
Па суботах бацькі з дзяцьмі, якія падраслі, Алікам, Мішкай і Мількай, хадзілі ў лазню дрэваапрацоўчага камбіната (ДАК). Плата за наведванне памывачнай спаганялася чыста сімвалічная; савецкага рубля хапала і на лазню, і на піва для бацькоў, і на ліманад для дзяцей.
Пасля завяршэння лазневых працедур сямейства адпраўлялася ў “дакаўскую” сталовую, куды да выхадных дзён завозілі свежае бочкавае піва. Папаўняць запасы газіроўкі да лазневага дня не было неабходнасці – у сельскім паселішчы яе куплялі нячаста, лічачы піццё ліманаду неапраўданай раскошай.
У адзін з лазневых дзён галава сямейства расшчодрыўся і купіў кожнаму са сваіх дзяцей-дашкольнікаў па бутэльцы газіроўкі.
Ахаладжальныя напоі ў тыя часы, не шкадуючы, насычалі вуглякіслым газам.
Змесціва першай шклянкі рэдкай прысмакі дзятва выпіла ў адзін прысест, а вось другі ніяк не хацеў “заходзіць” унутр маленькіх чалавечкаў.
Малодшай дачцы дапамагла выпіць ліманад маці, а Міхаіл-бацька не стаў мяняць высакародны мужчынскі напой на газіроўку; хлапчукам прыйшлося выпіваць па другой шклянцы сітра.
Дзеці праз сілу пілі, мучаліся, чырванелі; не вытрымаўшы, старэйшый сын звярнуўся да бацькі:
– Тата, мы ўжо не можам!
– Алька, пі да дна, грошы прападаюць! – глыбокадумна заўважыў бацька, павольна пацягваючы піва.
Фраза бацькі аказалася прарочай: будучы дарослым, старэйшы сын у любой кампаніі “піў да дна” ўсе гарачыльныя напоі.
Да самой смерці, якая наступіла ў адносна маладым узросце, уладальніка імя “высокародны бляск”, называлі Аліком: такая мянушка больш пасавала шалапутнаму ладу жыцця Альберта.
Свидетельство о публикации №222082601055
Все мы родом из детства и многие наши привычки - сиречь, отражение того образа жизни, который культивировался в семье или, как вариант, усиленно "продвигался" кем-то из родителей.
Вот таким же способом некоторых детей окончательно подсаживали на табачные изделия, когда те курили тайком, а потом родители (чаще отец), прекращал подобные "прятки" банальным способом - разрешая курить "легально", мотивируя тем, что "все равно будут".
Увы, чаще всего такие "воспитательные эксперименты" до добра не доводят.
А еще Ваш рассказ напомнил действие той, старой газировки, чье наполнение обязательно выходило спустя некоторое время через нос...))
С самыми добрыми и искренними пожеланиями,
Сергей Макаров Юс 10.08.2023 20:27 Заявить о нарушении
Сердечно благодарю за отзыв!
Вы абсолютно правы: стереотип "взрослого" поведения формируется в семье.
В нашем родительском доме никогда не было запаха табака. Как результат: не курят мои сёстры и брат, их дети и внуки и, надеюсь, не будут курить правнуки.
С самыми добрыми пожеланиями здоровья и благополучия.
Нелли Фурс 11.08.2023 13:13 Заявить о нарушении