Сiроцкая рэклама
Аб “карысці” тэлевізійнай рэкламы не казаў толькі лянівы; не стала выключэннем і я.
Ад той даўняй, ненадакучлівай рэкламы штотыднёвіка “Аргументы і факты” з надта міленькім сабачкам не засталося і следу. Гучнае, агрэсіўнае раскручванне сумнеўных тавараў сумнеўных вытворцаў займае большую частку тэлевізійнага часу.
Пры праглядзе старога добрага савецкага фільма я некалькі схібіла, не прыбраўшы гук падчас рэкламы. Памяшканне запоўнілася мужчынскім гугнявым голасам, прэтэндуючым на адэскую гаворку: у вершаванай форме рэкламаваліся сасіскі “Пікант” Пінскага мясакамбіната Беларусі.
Па сюжэце роліка, бацька трох дачок-падлеткаў нахвальваў сасіскі, прыгатаваныя “… ў духоўцы і мікрахвалёўцы, на шпажках і з грачанай кашкай …” (паслядоўнасць спосабаў прыгатавання пералічана па памяці аўтара). “Шэдэўр” вершаванага тварэння заканчваўся рыфмай “Пікант-гарант”.
Падчас гатавання беларускім “адэсітам” “найскладанейшай” другой стравы дочкі, узброіўшыся відэльцамі, з незадаволенымі тварамі сядзяць перад пустымі талеркамі. А бацька “кідае бісер”, пералічваючы спосабы прыгатавання каўбасных вырабаў і падаючы мудрагеліста ўпрыгожаныя стравы палавасталым дзеўкам!
Пасля заканчэння фільма я адправілася на кухню: восень – час нарыхтовак. У апошнія гады кансервацый я раблю няшмат; у продажы цэлы год ёсць свежая гародніна і садавіна. Марыную і салю грыбы, ды з кабачкоў, перцаў і баклажанаў гатую леча – любімую зімовую страву нашай сям’і.
Праца руцінная, звыклая, у галаве не трэба трымаць ніякай інфармацыі, усё робіцца механічна. Вось і вярнулася я да абдумвання тэлевізійнай рэкламы, вышукваючы магчымыя прычыны інфантыльнасці дзевак.
Магчыма, дзяўчынкі рана пазбавіліся маці. І ў яе смерці (ці сыходзе з сям’і?), прама ці ўскосна, вінаваты муж, інакш ён паводзіў бы сябе па-іншаму, не забягаючы наперад перад дочкамі. Пастаяннае пачуццё віны не дазволіла мужчыне прывесці ў хату іншую жанчыну, якая б навучыла трох сястрыц гатаваць самыя простыя стравы і сустракаць з працы галаву сям’і смачным абедам.
Другі варыянт утрыманскіх паводзін дачок – святкаванне Міжнароднага жаночага дня, калі ўсе хатнія працы выконваюцца мужчынамі (пры іх наяўнасці ў сям’і). Статус “сіротак”, пры гэтым становішчы спраў, усё роўна захоўваецца, бо дарослая жанчына за сталом адсутнічае! Ды і сасіскі – страва не святочная!
А можа, мама ў камандыроўцы? Не, не падыходзіць, Восьмае сакавіка – непрацоўны дзень!
Мае разважанні перапыніў тэлефонны званок сына Дзяніса. Ён пацікавіўся, як справы, як здароўе, ці ходзім мы з татам на прагулкі, чым займаемся?
Коратка адказаўшы, што ўсё добра, хацела расказаць сыну, якое леча з памідораў, цыбулі і перцаў я гатую. Мне не ўдалося ўвайсці ў ролю выкладчыка кулінарнага тэхнікума: сын, пачуўшы першыя фразы рэцэпту, “уклініўся” ў маналог і вымавіў:
– Так, мама, несучасная ты жанчына!
– Як, несучасная?! Ты ж у мінулы прыезд хваліў мае “дзіўныя” здольнасці камп’ютарнага карыстальніка. Маўляў, іду сямімільнымі крокамі ў светлую будучыню эфектыўнага ўзаемадзеяння з думаючымі машынамі і хутка перасягну сына, айцішніка Пашу!
– Тваіх поспехаў у карыстанні гаджэтамі я не буду адмаўляць: што ёсць, то ёсць! Я маю на ўвазе іншую праблему: некаторыя сучасныя жанчыны не лічаць патрэбным гатаваць сняданкі-абеды-вячэры сям’і, а пра нарыхтоўкі і казаць не даводзіцца!
– Так ужо і не гатуюць? – засумнявалася я.
– Ды ўяві сабе, логіка такая: раніцай і ў абед дзіцячы сад-школа накормяць, а ўвечары – пячэнне, вафлі, іншыя шкоднасці-слодычы!
– Ну, не ведаю, а як жа муж, нават “жалезная лэдзі”, Маргарэт Тэтчар, нягледзячы на занятасць, сама гатавала вячэру мужу, дарэчы, твайму цёзцы, Дэнісу!
– Калі гэта было, мама, яшчэ ў мінулым стагоддзі! Колькі вады выцякла, дакладней, колькі пакаленняў змянілася! Цяперашнія жанчыны “заточаныя” толькі на сябе, любімых! – вымавіў сын.
Я перавяла размову ў іншы напрамак, успомніўшы, што аднойчы Дзяніс спытаў у мяне:
– Мама, а тата калі-небудзь што-небудзь гатаваў?
– Вядома, варыў яйкі і бульбу ў “мундзірах”! – з гонарам за “гаспадарлівага” мужа, выдала я.
– Так, пашанцавала тату, – задуменна вымавіў сын, нічога не каментуючы.
“Sapienti sat” (лацінскі крылаты выраз – “разумнаму дастаткова”), – падумала я, пачуўшы аб “татавым шанцаванні” і падаплёцы заявы Дзяніса.
Скончыўшы тэлефонную размову, вярнулася да разважанняў аб рэкламе, ужо з улікам заўвагі сына пра самазакаханых жанчын:
– Можа, я дарма ў думках “асіраціла” паненак з рэкламы? Мамка, нябось, у цырульніка ці касметолага, некалі ёй займацца выхаваннем дачок! А то, не дай Бог, вырастуць умелымі і гаспадарлівымі, ды і загубяць сваю прыгажосць, гатуючы дзецям і мужу карысную і здаровую ежу! Няхай мужыкі самі гатуюць, нездарма ж жанчыны змагаліся за эмансіпацыю!
Завяршаючы кухонныя справы, падумала:
“Калі банальная рэклама сасісак выклікала ў маёй свядомасці ўзнікненне парадаксальнага асацыятыўнага шэрагу, то трэба паменш тэлевізар глядзець, а то, не прывядзі Божа, пачну філасофскія трактаты “кропаць”!
P.S. У гастраноме я ўбачыла сасіскі “Пікант” і, супраць сваіх правілаў – не прытрымлівацца рэкамендацый рэкламы – купіла іх на спробу. Каўбасны выраб, згатаваны з сечанага варанага мяса, сапраўды меў пахвальныя смакавыя якасці, як, зрэшты, уся мясная і малочная прадукцыя беларускіх вытворцаў.
Свидетельство о публикации №222082600459
смысл рекламы кроме её основной функции доносить до
потребителя какую-либо новинку.
С уважением и теплом,
Людмила Каштанова 22.07.2023 17:05 Заявить о нарушении
Благодарю за отзыв!
Реклама товара была настолько назойливой, что при появлении на телеэкране героев "любимого" ролика, я стала использовать режим "без звука".
Эффективная, знаете ли, мера...
С улыбкой и теплом.
Нелли Фурс 23.07.2023 14:06 Заявить о нарушении