Не такiя жанчыны

“Не такія” жанчыны

У першыя гады працы ў медыцыне Баранавіцкага раёна, я пачула забаўныя ўспаміны калег аб перадачы гадавых справаздач у абласныя арганізацыі аховы здароўя.

У старыя добрыя часы здача выніковых дакументаў была сапраўдным рытуалам. Галоўныя пазаштатныя спецыялісты раёна, прыняўшы “нізавыя” справаздачы ад кіраўнікоў сельскіх урачэбных участкаў, амбулаторый і фельчарска-акушэрскіх пунктаў, абагульнялі іх і, ў назначаны ўпраўленнем аховы здароўя дзень, асабіста адвозілі дакументы ў Брэст.

Колькасць галоўных спецыялістаў складала восем чалавек; для кіраўніцтва бальніцы было эканамічна мэтазгодным знайсці машыну такой умяшчальнасці, чым выдаткоўваць грошы на выплату камандзіровачных расходаў.

У дзевяностыя гады ў Баранавіцкім раённым тэрытарыяльным медыцынскім аб’яднанні меўся патрыманы “РАФ”. Ён выкарыстоўваўся як для выезду раённых спецыялістаў у сельскія лячэбныя установы для ажыццяўлення арганізацыйна-метадычнай работы, так і для паездак у абласны цэнтр.

Здача выніковых дакументаў прыходзілася на пачатак студзеня. У названы дзень раённыя спецыялісты, узброеныя статыстычнай справаздачнасцю, выехалі ў горад Брэст. Паспяхова даўшы справаздачу аб праведзенай за год працы, адправіліся ў зваротны шлях.

Сіл “ветэрана” дарожнага руху хапіла толькі да сярэдзіны шляху; не даязджаючы да горада Кобрына, рухавік заглух. Тэмпература паветра набліжалася да мінус дваццаці пяці градусаў по Цэльсію. Мабільнай сувязі яшчэ не было; сітуацыя здавалася патавай.

Ураджэнка горада Кобрына Сіманчык Галіна Андрэеўна ўспомніла, што непадалёк на  трасе «М-1» размяшчаецца прыдарожнае кафэ; усе дружным натоўпам накіраваліся да яго. У кавярні, скарыстаўшыся стацыянарным тэлефонам, паведамілі ў прыёмны пакой цэнтральнай раённай бальніцы аб інцыдэнце і сталі чакаць дапамогі.

Як гэта часта бывае, у кампаніі апынуліся дзве жанчыны, якім было “больш патрэбна”, чым усім астатнім, хутчэй дабраццца да дома. Яны выйшлі на трасу, якая прадзімалася ўсімі вятрамі, і пачалі “галасаваць”.

Машыны праязджалі міма, што ў неспакойныя дзевяностыя гады было цалкам тлумачальнай з’явай. Нарэшце нейкі чуллівы дальнабойшчык спыніўся, адчыніў кабіну і дапамог узлезці ў яе дзвюм немаладым жанчынам.

У кабіне, злавіўшы зацікаўлены погляд кіроўцы, раённы педыятр, маленькая, крохкая, пасінелая ад холаду жанчына, збянтэжана апраўдваючыся, прыгаворвала:
 
– Не-не, Вы не падумайце, мы не такія! Не-не, Вы не падумайце, мы не такія!

Яе калега, раённы акушэр-гінеколаг, якая захавала ў суровых умовах надвор’я ўласцівае ёй пачуццё гумару, пасмейваючыся, апусціла таварку на зямлю:

– Валя, не цеш сябе ілюзіямі: у нашыя гады, у выпадку чаго, яшчэ і прыплачваць прыйшлося б!

Здарэнне завяршылася спрыяльна: дасланая на дапамогу машына выканала буксіроўку мікрааўтобуса да горада Баранавічы.

“Не такія” жанчыны апярэдзілі сваіх калегаў усяго на паўтары гадзіны.


Рецензии
Добрый день, дорогая Нелли! Спасибо за интересный случай из своей работы!
Хорошо, что есть еще нормальные, бескорыстные водители, которые тоже не "такие", которые что-то бы начали требовать с бедных, замерзших женщин. Ну, не лето же! )))
С уважением, теплом и улыбкой,

Людмила Каштанова   02.08.2023 15:18     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемая Людмила!

Искренне благодарю за отзыв!

Действительно, водитель оказался порядочным человеком, "подобрав" на трассе двух замёрзших немолодых женщин.

С теплом и поклоном.

Нелли Фурс   03.08.2023 11:57   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.