Шчасця лiвень

Што ж ты?
Дзе ж, ты, мой шчаслівы?!


...Ужо які дзень
неба месяцам блакітным
і патэльняй цень,
кучаравых аблокаў

шмат
па небе плыве –
спакушаць,
што

вось - вось
і на Негев сыдзе нам
разам, 

хоп, 

з паўднёвым ветрам,
ну, хоць пару міліметраў,
хай не дожджыку –
туманаў…

І-і-і!


Слізгануўшы праз Стамбул,
шчасце зноў адлятае
у далёкія краю…
У тыя,

адкуль і я…

Увечары,

напіўшыся,

хоць чаю,
тэлевізію ўключаю…

Вось ён!
Вось ён!!!
Адказваць –
лупіць, шпарыць!
Як ідзе!!!

…Прыгледзецца – не, не той.
Гэта ўжо, які там год
у люстэрках Таркоўскага
навальніцам
несці…

Нібы б – як вярблюд 

у паліто, і…

Геніяльна - ды не тое!!!


Рецензии
Все то,уверяю вас!!!

Оксана Светлова   17.10.2022 21:59     Заявить о нарушении
Знаете, я сейчас чищу свои первые поползновения на белорусском.
Спасибо, Оксана!

Ицхак Скородинский   23.11.2022 22:14   Заявить о нарушении