Вечнае пляценне

Не веру ў чысціню чыставіка,
у канчатковасць выплеценых сказаў.
Блісне ў паўсне, абудзіць іскра-фраза –
распусціць ніці жвавая рука,
і перапіша ўзор на палатне,
і чарнавік перапляце начыста...
Я веру ў твор зіхотка-прамяністы –
бо чарнавік паверыў у мяне.

16.09.2022


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →