Увосень ветрык...

Увосень ветрык звыш халодны.
Хістаў зласліва ён галлё
Ды выў у голас – воўк галодны.
Шаптала: «Згінь...» – яму быллё.

Як напалохаў ён вавёрку,
Яна схавалася ў дупло.
Прайшоўся з форсам па ўзгорку...
Навошта ж ветрыку жытло?

Ён вольным птахам быў заўсёды,
Няўтомны, лепшы сябар – гром!
Прыхільнік волі ды свабоды...
Навошта ветру цёплы дом?

Заўсёды непрытульны, вольны,
Жадае толькі моцы, сіл,
Бо лад жыцця яго раздольны,
А подых свежы ветру міл.

У ветрыка ёсць думкі-мары –
Стаць моцным, нібы ўраган.
Гатовы ён прыняць цуд-чары,
Вядзьмарства ветру не ў заган.

Такім ужо ён нарадзіўся,
Яму загул вялікі міл.
Ён з воляй вольнай задружыўся,
Хапае моцы, духу, сіл.


Рецензии