Растуць ялiны...

Растуць яліны – дружна, роўна,
Гірлянда шышачак вісіць.
Глядзіць вавёрка палюбоўна,
Запас, напэўна, весяліць.

Не трэба штось шукаць, старацца,
Блукаць па лесе там і тут.
За корм не будзе хвалявацца,
Вавёрка ведае статут.

Узімку не пазнае ліха –
Ёсць ежа – шышачак запас.
У зімнім лесе добра, ціха,
Калі ты ўлетку корм прыпас.

Хапае шышачак і птушкам,
Растрошчыць шышку крыжадзюб.
Управіцца ўдала, слушна,
Салодкі корм і птушкам люб.

Растуць прыгожыя яліны,
Як упрыгожванне зямлі.
Карміцелькі не на хвіліну,
Не раз яны дапамаглі.
 


Рецензии