Целяханы. Дажынкi-2022. Пачатак

Целяханы. Дажынкi-2022. Пачатак

Дажынкі, штогадовы фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла, праводзіцца ў Беларусі з 1996 года.

Свята каранямі сыходзіць у далёкае мінулае. Людзі спрадвеку радаваліся заканчэнню чарговага сельскагаспадарчага сезона: калі ўраджай багаты, то зіма не будзе галоднай. А калі хлеб не ўрадзіўся, то заставалася толькі спадзявацца, што яго запасаў хопіць, каб дацягнуць  да наступнага ўраджаю.

Традыцыя святкавання заканчэння жніва існуе ў многіх народаў. Аднак толькі беларусы захавалі старажытныя язычніцкія звычаі, нягледзячы на шырокае распаўсюджванне хрысціянства на тэрыторыі краіны.

У апошні дзень жніва ўсе члены сельскай талакі (форма вясковай узаемадапамогі, праца сялян разам) выходзілі ў поле. Старэйшая, самая паважаная жанчына паселішча, размяркоўвала работы і паказвала кожнаму месца на полі. А затым і сама бралася за працу, суправаджаючы абрадавымі песнямі жніво сярпом.

Заканчэнне жніва ў Беларусі спрадвеку суправаджалася асаблівымі рытуаламі. У абрадзе “Завіванне барады” заключалася пакланенне духу поля, які хаваўся ў апошнім нясжатым снапе.  Каб задобрыць духа, усярэдзіне некранутага ўчастка поля  пакідалі хлеб і соль, над якімі “завівалі бараду”, асаблівым спосабам звязваючы каласкі. Затым іх зразалі, дадавалі ў апошні сноп і плялі з іх вянок для старэйшай жнеі.

Пасля зразання “барады” па зжатай ніве каталіся жнеі; лічылася, што выкананне абраду “катанне па полі” вяртала жанчынам сілу.

У завяршэнне свята абіралася “Багіня” – самая прыгожая дзяўчына з жней. Яна ўзначальвала шэсце: з дажынкавым снапом у руках прыгажуня вяла талаку ў хату гаспадара палёў. Жней сустракалі хлебам-соллю, а дажынкавы сноп займаў у хаце ганаровае месца пад абразамі побач з зажыначным (зажынкі – адно з найстаражытных земляробчых свят, звязаных  з пачаткам жніва) снапом.

У 1997 годзе выйшла Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб мэтазгоднасці правядзення рэспубліканскага кірмашу працаўнікоў сяла”; з гэтага часу свята ўборкі ўраджая пачало называцца “Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі”.

У сучасных умовах замест традыцыйных жней на ім ушаноўваюць механізатараў, камбайнёраў, работнікаў збожжатокаў і іншых лепшых земляробаў.

Спачатку фестываль праводзіўся ў рэспубліканскім фармаце; у апошні час лепшых хлебаробаў раёнаў прымае адзін з населеных пунктаў вобласці.

Першыя часы абласныя “Дажынкі” былі прэрагатывай раённых цэнтраў вобласці; апошнія гады святы праводзяцца і ў гарадскіх пасёлках.

Восенню 2021 года я даведалася, што ў 2022 годзе мая малая Радзіма, гарадскі пасёлак Целяханы, будзе прымаць хлебаробаў Брэсцкай вобласці.

Па вопыту маёй шматгадовай працы ў сістэме аховы здароўя сельскага насельніцтва Баранавіцкага раёну я ведала, што такое “Дажынкі” для населенага пункта.

 Неаднаразова бываючы на шматгадовых восеньскіх святах, назірала адроджаныя старажытныя палескія паселішчы, якія зайгралі новымі фарбамі.

 Не, гэта былі не бутафорскія “пацёмкінскія вёскі”, а, сапраўды, абноўленыя населеныя пункты.

Пастаянна пражываючы ў Целяханах, я магла пераканацца ў сур’ёзным падыходзе органаў мясцовага самакіравання да падрыхтоўкі да свята-фестывалю.

Восенню была праведзена пасадка дэкаратыўных дрэў і кустоў; пачаты знос і ўтылізацыя безгаспадарных і закінутых дамоў. Зразумела, зносам непрывабных дамоў можна было заняцца і раней, але … гэта патрабуе грошай, якіх няма ў сціплым сельвыканкамаўскім бюджэце. А фестываль “Дажынкі” фінансуе пераважна вобласць, можна разгарнуцца і залатаць бюджэтныя “дзіркі”!

Зімой наступіла кароткае затішша, а ранняй вясной – пачалося! За кароткі час пасёлак ператварыўся ў суцэльную паласу перашкод: ні праехаць, ні прайсці! Здымаўся асфальт, мяняліся падземныя інжынерныя камунікацыі, абнаўляліся тратуарныя дарожкі і гэтак далей.

Была праведзена рэканструкцыя і рамонт грамадскіх будынкаў, узноўлена парушанае рамонтнымі працамі добраўпарадкаванне, устаноўлены малыя архітэктурныя формы, абноўлены кветкавыя кампазіцыі; усіх работ не пералічыць!

Работнікі жыллёва-камунальных гаспадарак вобласці разбілі клумбы і кветнікі на тэрыторыі гарадскога пасёлка, якія ўпрыгожылі не толькі цэнтр населенага пункта, але і выдаленыя ад яго плошчы. Усяго ў сталіцы абласных дажынак было аформлена дзевятнаццаць арыгінальных кветкавых кампазіцый.

На  грамадскіх будынках, апроч сучаснай стыльнай размалёўкі, з’явіліся тэматычныя выявы з гісторыі населенага пункта. Адну са сцен аддзялення пошты ўпрыгожыў малюнак старадаўняй паштовай карэты; бакавую сцяну аўтастанцыі – першы аўтобус, які пачаў курсіраваць у даваенны час па маршруце Целяханы-Пінск.

Дарэчы, аб аўтобусных шляхах зносін. У апошнія два тыдні жніўня я ездзіла ў гарады Пінск і Баранавічы; уздоўж дарог, вядучых у Целяханы, як і ў трасы М1, ужо пачалі з’яўляцца ўнікальныя саламяныя дажыначныя арт-аб’екты. Іх з’яўленне сведчыць аб тым, што жніво завершана і набліжаецца свята апошняга снапа.

Вынаходлівасці творцаў саламяных канструкцый можна толькі пазайдросціць! “Выраблены” “непрыступныя” крэпасці, ветраныя млыны, сельскагаспадарчая тэхніка, фігуры людзей, жывёл, вядомых казачных персанажаў; “выпечаныя” булкі і хлебныя караваі…

Прагулка па населеным пункце напярэдадні свята паказала: гарадскі пасёлак Целяханы, вядомы з шаснадцатага стагоддзя як вёска ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, да прыёму гасцей гатовы.


Рецензии
Доброго дня Вам, уважаемая Нелли!

Увы, приходится с некоторым оттенком зависти констатировать, что действительно только в Беларуси на государственном уровне сохранили и продолжают столь трепетно относится к обычаям древних предков.
В России, к сожалению, любой, даже косвенный намек на какие-то языческие, дохристианские праздники и обряды, как правило, наталкивается на устойчивое непонимание. Это, как минимум... Единственное, что позволяется, это совершенно бутафорская Масленица (ранее носившая название Комоедицы), ко всему прочему, и празднуемая не в свое время, поскольку привязана к Пасхе.
А в Беларуси, я смотрю, молодцы, и сохранили и приумножили традиции.
А ведь когда праздник урожая у Славян был едва ли не самым важным. И это можно понять, ведь именно от этого зачастую зависела жизнь народа. Впрочем, разве сейчас не так?
Знаете, когда вижу, с каким творческим, не формальным походом занимаются такими вещами, честно скажу, даже приятно становится.

С самой искренней признательностью и самыми добрыми пожеланиями,

Сергей Макаров Юс   27.08.2023 16:23     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемый Сергей!

Искренне благодарю за отзыв!

Мне близка Ваша позиция в отношении необходимости сохранения на государственном уровне обычаев древних предков.

Языческие праздники - это наше прошлое, а дистанцирование от традиций предшествующих поколений - сродни переписыванию истории.

С глубочайшим уважением и самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   28.08.2023 11:54   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.