Хаутуры
Дзеда Кірылу, былога капітана чырвонай арміі, вязлі па вёсцы на могліцы.
На простым вазу. У дождж. Змакрэлы конь. З паскамі струменьчыкаў на рудым баку.
Ніякага грыму. На збялелым насу дзеда гутаецца вялікая кропля.
Гроб, дамавіна, па тутэйшаму, спілаваны з важкіх, сырых сасновых плашак.
Дамавіна абцягнута сітцам.
Белым, з нейкімі кропачкамі, суніцамі. Ружовымі.
Капітан , апасля дэмабілізацыі, з усходней Прусіі, замукнуў душу на клямку і моўчкі ненавідзеў савецкую ўладу. Да апошняга ўздыху.
1975 год.
Я быў малы, чарку самагону мне за жалобным сталом даў каўтнуць стрыечаны брат.
Свидетельство о публикации №222092700552