Целяханы. Дажынкi-2022. Алея драуляных скульптур

Целяханы. Дажынкi-2022. Алея драўляных скульптур

У жніўні 2022 года, праходзячы міма Целяханскай сярэдняй школы, я звярнула ўвагу на горку дубовых цурбаноў на тэрыторыі навучальнай установы.

– Цікава, – падумала я, – для чаго школе патрэбныя трохметровыя цуркі, калі ўжо некалькі гадоў ацяпленне грамадскіх будынкаў, ды і шматлікіх прыватных дамоў у пасёлку, газавае?

Не дадумаўшы да канца меркаванне, я адцягнулася на прылеглыя да тэрыторыі адукацыйнай установы ўчасткі зямлі, якія відавочна мелі патрэбу ў добраўпарадкаванні.

– Так, недапрацоўваюць “сейбіты разумнага, добрага, вечнага”, –  вырашыла я і мімаволі параўнала прылеглыя да школы пляцы з тэрыторыяй бальнічнага комплексу, размешчанага насупраць школы: там быў ідэальны парадак.

У сярэдзіне жніўня я атрымала запрашэнне на ўрачыстае закрыццё дваццатага абласнога пленэру разьбяроў садова-паркавай скульптуры “Целяханскі бічэўнік”.

Ва ўстаноўлены дзень я прыйшла трыху раней за прызначаны час ва ўказанае ў запрашэнні месца; ім аказалася тэрыторыя сярэдняй школы, якая на мінулым тыдні не ўразіла мяне сваёй дагледжанасцю.

Дубовыя цуркі зніклі, месца іх ранейшага складзіравання добраўпарадкавана, а за агароджай школы абсталявана пешаходная дарожка, побач з якой былі ўстаноўлены … драўляныя статуі.

– Дык вось куды падзеліся дубовыя калоды! – падумала я і бегла аглядзеўшы скульптуры, вярнулася на пляцоўку, дзе ўжо пачыналася ўрачыстае мерапрыемства.

Высветлілася, што ў пасёлак былі запрошаны разьбяры па дрэве, якіх вядучая ўрачыстасці, Наталля Бінкевіч, дырэктар Целяханскага Цэнтра культуры і вольнага часу, назвала “залатым фондам Нацыянальнай манументальнай паркавай скульптуры”; на выраб статуй нашых знакамітых землякоў ім быў адведзены ўсяго адзін тыдзень.

Наталля Бінкевіч і Таццяна Мялік, рэжысёр народнага тэатра Целяханскага Цэнтра культуры і вольнага часу, прадставілі прысутным творцаў унікальных драўляных скульптур і далі кароткія тлумачэнні да створаных імі фігур.

Анатоль Туркоў, горад Камянец, народны майстар Рэспублікі Беларусь, член беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, удзельнік абласных, рэспубліканскіх і міжнародных пленэраў, конкурсаў і выстаў. Ён увасобіў у дрэве вобраз Дамы з сабачкам, якая з’яўляецца прататыпам заможнай мясцовай жанчыны.

Мікалай Скляр, горад Гродна, член беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, член Таварыства польскіх майстроў у Беларусі, удзельнік гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і Усесаюзных выстаў. Творчыя работы аўтара знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Ізраілю і Японіі. Яго рукамі выразаны мініяцюрны дубовы параход “SEKUNDA”, як напамін сучаснікам аб інтэнсіўным суднаходстве па канале Агінскага ў даваенны час.

Мікалай Задрэйка, мястэчка Івянец Мінскай вобласці, вядучы метадыст Дзяржаўнай установы “Івянецкі музей традыцыйнай культуры”, удзельнік абласных і рэспубліканскіх выстаў, конкурсаў і пленэраў. Ён майстэрскі выканаў гістарычны вобраз сына яўрэйскага пекара, Калмана Гітэльмана, які на двухколавым вазку дастаўляў целяханцам хлеб, абаранкі, пляцёнкі і булачкі.

Сяргей Козел, горад Баранавічы Брэсцкай вобласці, удзельнік абласных, рэспубліканскіх і міжнародных пленэраў, конкурсаў і выстаў. Ён выдатна выканаў фігуру шкловыдзімальніка гуты, заснаванай Вялікім гетманам літоўскім Міхалам Казімірам Агінскім у 1779 годзе.

Аляксандр Жураўлевіч, горад Мінск, удзельнік абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, пленэраў і конкурсаў. Ён выканаў драўляную скульптуру савы – барадатай неясыці, якая з’яўляецца сімвалам Івацэвіцкага раёна.

Валерый Манцэвіч, горад Драгічын Бресцкай вобласці, кіраўнік гуртка Дзяржаўнай установы “Антопальскі раённы цэнтр рамёстваў”, удзельнік абласных і рэспубліканскіх выстаў, конкурсаў і пленэраў. Яму атрымалася выдатна адлюстраваць вобраз жыхара Целяхан – Каржа Антона Міхайлавіча, вядомага фатографа, які жыў і тварыў у другой палове мінулага стагоддзя. Антона Міхайлавіча часта можна было сустрэць у Целяханах і навакольных вёсках, а фотаархівы большасці целяханцаў складаюцца ў асноўным з чорна-белых здымкаў, зробленных выдатным майстрам сваёй справы – Антонам Каржом.

Юрый Рубан, горад Бяроза Бресцкай вобласці, адказны загадчык гаспадарчай часткі Дзяржаўнай установы “Бярозаўскі раённы цэнтр рамёстваў”, удзельнік абласных і рэспубліканскіх выстаў, конкурсаў і пленэраў. На Целяханскім бічэўніку ён па-майстэрску ўпісаў у агульны ансамбль манументальных скульптур беларускіх разьбяроў значную для целяханцаў асобу – Міхаіла Крынца, самародка-музыкі. Без яго ўдзелу не абыходзілася ні адна значная падзея ў пасёлку: на вяселлі Міхаіл Мікалаевіч быў баяністам; на пахаванні – кіраўніком і ўдзельнікам духавога аркестра; на вясковых вячорках – родным чалавекам са шчырай народнай душой…

 Пасля прадстаўлення ўдзельнікаў пленэра Марыя Клімук, намеснік дырэктара Дзяржаўнай установы культуры “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”, узнагародзіла разьбяроў па дрэве Ганаровымі граматамі Брэсцкага аблвыканкома за адраджэнне традыцый паркавай скульптуры; удзячныя жыхары пасёлка паднеслі майстрам кветкі.

Ларыса Быцко, загадчык аддзела традыцыйнай культуры Дзяржаўнай установы культуры “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”, выказала ўдзячнасць разбярам за іх высакародную працу, вынікі якой упрыгожылі самабытнае старажытнае паселішча.

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі пленэру аглядзелі вырабленыя майстрамі скульптуры, побач з якімі знаходзіліся іх аўтары і самадзейныя артысты, якія выконвалі ролі правобразаў увасобленых у драўляных фігурах асоб, знакавых для жыхароў пасёлка Целяханы.
 
Праз некалькі дзён у самым пачатку алеі драўляных фігур быў усталяваны “Лунаючы фантан”, які сімвалізуе з’яўленне першага вадаправода ў Беларусі сто сорак восем гадоў таму, у 1874 годзе.

Аўтар выказвае падзяку Таццяне Гаўрылаўне Цыркуновай і Святлане Андрэеўне Крэк за дапамогу ў падрыхтоўцы публікацыі.


Рецензии
Еще раз доброго дня Вам, уважаемая Нелли!

Знаете, вспомнилось, что резьба по дереву в целом, и изготовление деревянных скульптур в свое время являлось одним из самых значимых направлений в искусстве древних славян. Стоит отметить, что и подавляющее большинство строений изготавливалось из дерева, причем зачастую филигранно украшенного.
И если украшения зданий еще в какой-то степени сохранились и до наших дней, то скульптура по дереву, увы, на долгие годы и даже века, оказалась на задворках. К сожалению, сказывалось крайне негативное отношение христианской церкви к таким вещам, видевшей в таком искусстве отсылки к древним кумирам.
И как же отрадно видеть, что находятся люди, с таким воодушевлением возрождающие исконный вид творчества.
В очередной раз с искренним уважением оглядываюсь на братскую Беларусь.

С глубочайшим уважением и наилучшими пожеланиями,

Сергей Макаров Юс   27.08.2023 16:42     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемый Сергей!

Сердечно благодарю за отзыв!

Мой отец был прекрасным столяром, плотником, бондарем, мебельщиком; я очень любила наблюдать его за работой.

Но чтобы за неделю из деревянной чурки создать скульптуру человека, точно передав при этом характер героя, - в это трудно поверить!

С теплом и самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   28.08.2023 12:11   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.