Бек

Ёхан Леверда
----------

Бек

Стары сабака.

Я быў малы. Мяне на вёску, на Палессе да цётак , на лета , здавалі.
Выхоўвацца.
Стары сабака.
Бек.
Ён вжэ не брахаў.
Соваўса па двары ,  ледзь - ледзь, як сонца  свяціла. А так спаў у кутку , ля  дравотні.
Ні гаўкаў.
Цішком глядзеў на авадоў.  Жнівеньскіх.

Цётка Поля на лусту хлеба мазала старое  варэнне з агрэсту. Мне. У дзень. З малаком . Кубак.

Я даваў Беку гэны бутерброд. Цішком .

Бек пракусіў мне далонь.
Маладая кроў  пырскала.

Дзед ,  Чырок, дастаў дубальтоўку і стрэліў.  Набыць  у шалёнага  Бека.
Мая далонь на ўсё жыццё з ікламі Бекавымі. Сьвеціцца.

А Бек толькі варэння  хацеў  пакаштаваць...

Праз  сорак год  дзядзька мой, з той дубальтоўкі, стрэліў сабе.
У галаву . Ад  адзіноты.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →